Крамянёвая даліна: розьніца паміж вэрсіямі
катэгорыі |
|||
Радок 44: | Радок 44: | ||
* [http://www.svaboda.org/articlesfeatures/economics/2005/9/0484837E-F440-4C0E-A983-0723464146EC.html А. Лукашэнка падпісаў дэкрэт аб «Сыліконавай даліне»] |
* [http://www.svaboda.org/articlesfeatures/economics/2005/9/0484837E-F440-4C0E-A983-0723464146EC.html А. Лукашэнка падпісаў дэкрэт аб «Сыліконавай даліне»] |
||
[[Катэгорыя: |
[[Катэгорыя:Інфармацыйныя тэхналёгіі]] |
||
[[Катэгорыя:Эканоміка ЗША]] |
|||
[[Катэгорыя:Каліфорнія]] |
|||
[[ar:وادي السيلكون]] |
[[ar:وادي السيلكون]] |
Вэрсія ад 12:53, 18 жніўня 2009
Крэ́мніевая далі́на (таксама Сыліко́навая далі́на, па-ангельску: Silicon Valley) — неафіцыйная назва рэгіёну ў Сан-Францысцкай затоцы (San-Francisco Bay Area) у Паўночнай Каліфорніі, ЗША. Рэгіён атрымаў сваю назву з той прычыны, што там разьмешчана вельмі шмат высокатэхналягічных кампаніяў. Назва даліны паходзіць ад слова крэмень (silicon), паколькі гэты элемэнт зьяўляецца асноўным матэрыялам для вырабу электронных мікрасхем. Па-беларуску часам памылкова ўжываецца выраз Сыліконавая даліна (сылікон — жэлепадобны матэрыял, які выкарыстоўваюць у плястычнай хірургіі).
Асноўнымі сфэрамі дзейнасьці фірмаў у Крэмніевай даліне зьяўляюцца электроніка, касьмічная галіна, біятэхналёгіі, кампутарнае абсталяваньне і праграмнае забесьпячэньне.
Гісторыя
Да 1950-х гадоў рэгіён спэцыялізаваўся на сельскай гаспадарцы, пераважна на вырошчваньні і апрацоўцы фруктаў.
Пачынальнікам праекту стаў Стэнфардзкі ўнівэрсытэт. Унівэрсытэт у Стэнфардзе ў 1930-х гадох меў праблемы зь фінансамі. Каб падтрымаць сваіх выпускнікоў, прафэсар Фрэдэрык Тэрман (Frederick Terman), які працаваў на электра-інжынэрнай катэдры, вырашыў, што патрэбна зацікавіць выпускнікоў, каб яны не ад'яжджалі ў іншыя рэгіёны ЗША, а заставаліся ў Каліфорніі. Ён выступіў з такой ідэяй, каб стварыць свой дасьледчы цэнтар. Прафэсар запрасіў сваіх ранейшых вучняў, двое зь іх — Уільям Х'юлет і Дэвід Пакард. Яны заснавалі кампутарную кампанію Hewlett Packard, якая стала сусьветна вядомай як вытворца кампутараў. Потым пачалі адчыняцца малыя фірмы, якія засноўвалі факультэты і студэнты. Пасьля гэтага пачалі далучацца ўжо існуючыя вялікія кампаніі.
Стварэньню новых фірм (start-up) спрыяла і спрыяе дагэтуль наяўнасьць пэўнай колькасьці вэнчурных фірм, якія спэцыялізуюцца на фінансаваньні інавацыйных праектаў. Судовыя справы зьвязаныя з сутыкненьнямі фінансавых інтарэсаў і пытаньнямі інтэлектуальнай ўласнасьці абслугоўваюць шматлікія юрыдычныя фірмы.
Фірмы ў Крэмніевай даліне
- Adobe
- Advanced Micro Devices (AMD)
- Apple
- Cisco
- eBay
- Electronic Arts
- Hewlett-Packard
- Intel
- Intuit
- Maxtor
- National Semiconductor
- NVIDIA
- Oracle
- Sun
- Symantec
- Yahoo!
Свае філіялы ў Крэмніевай даліне маюць шмат буйных міжнародных карпарацый.
«Крэмніевыя даліны» ў іншых краінах
Падобныя навукова-прыкладныя цэнтры існуюць у Вялікабрытаніі, Францыі, Нямеччыне. У Індыі, дзе апошнім часам імкліва разьвіваюцца кампутарныя тэхналёгіі, парк высокіх тэхналёгіяў заснаваны ў горадзе Бангалор. Расейская Фэдэрацыя плянуе стварыць вялізны тэхнапарк у Маскве і нешта падобнае ў Пецяргофе пад Санкт-Пецярбургам. Нядаўна прэзыдэнт Казахстану Нурсултан Назарбаеў таксама абвясьціў пра намер пабудаваць у краіне ўласную «Сыліконавую даліну». У Беларусі таксама ідзе распрацоўка праекту пад назвай «Парк высокіх тэхналёгіяў» (ПВТ).
Вонкавыя спасылкі
- ПВТ — пілётны праект беларускай «крэмніевай даліны»
- Беларуска ў Сыліконавай даліне (Радыё Свабода, «Беларускае замежжа»)
- Пачынаецца «мабілізацыя» ў Парк высокіх тэхналёгіяў
- Ці запрацуе ў Беларусі «Крэмніевая даліна»?
- Стандартам Парку высокіх тэхналёгіяў адпавядаюць толькі 30-35 кампаніяў
- На 30% Парк высокіх тэхналёгіяў будзе складацца з «жалеза»
- А. Лукашэнка падпісаў дэкрэт аб «Сыліконавай даліне»