Днепрапятроўская вобласьць: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Rubinbot (гутаркі | унёсак)
Радок 139: Радок 139:
[[it:Oblast' di Dnipropetrovs'k]]
[[it:Oblast' di Dnipropetrovs'k]]
[[ja:ドニプロペトロウシク州]]
[[ja:ドニプロペトロウシク州]]
[[ka:დნეპროპეტროვსკის ოლქი]]
[[ka:დნეპროპეტროვსკი (ოლქი)]]
[[lt:Dniepropetrovsko sritis]]
[[lt:Dniepropetrovsko sritis]]
[[lv:Dnipropetrovskas apgabals]]
[[lv:Dnipropetrovskas apgabals]]

Вэрсія ад 17:21, 13 жніўня 2009

Днепрапятроўская вобласьць
Дніпропетровська область
Герб

Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна Украіна
Статус вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Днепрапятроўск
Улучае 22 раёны
Найбольшы горад Днепрапятроўск
Іншыя буйныя гарады Днепрадзяржынск, Крывы Рог, Марганэц, Нікапаль, Навамаскоўск, Паўлаград
Дата ўтварэньня 27 лютага 1932 року
Губэрнатар В.В.Боднар
Афіцыйныя мовы украінская
Насельніцтва (2004) 3 395 227
Шчыльнасьць 109 чал./км²
Нацыянальны склад украінцы - 79,3 %, расейцы - 17,6 %, беларусы - 0,8 %.
Плошча 31,914 тыс. км² (5,28%)
Месцазнаходжаньне
Днепрапятроўская вобласьць на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас GMT +2
Код ISO 3166-2 UA-12
Тэлефонны код +38 056
Паштовыя індэксы 49xxx, 50xxx, 51xxx, 52xxx, 53xxx
Інтэрнэт-дамэн dnepropetrovsk.ua; dp.ua
Код аўтам. нумароў AE
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Днепрапятро́ўская во́бласьць (па-ўкраінску: Дніпропетро́вська о́бласть) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ва Ўкраіне. Плошча вобласьці складае 31,9 тыс. км². Насельніцтва — 3 502,9 тыс. чалавек (2004). Адміністрацыйны цэнтар — места Днепрапятроўск.

Геаграфічныя зьвесткі

Месцазнаходжаньне

Разьмешчаная на поўдні цэнтральнай частцы Ўкраіны.

Мяжуе на поўначы з Палтаўскай і Харкаўскай, на усходзе — з Данецкай, на поўдні — з Запароскай і Хэрсонскай, на захадзе — зь Мікалаеўскай і Кіраваградзкай абласьцямі Ўкраіны.

Працягласьць вобласьці з поўначы на поўдзень — 130 км, з захаду на ўсход — 300 км.

Клімат

Клімат умерана кантынэнтальны. Сярэдняя тэмпэратура студзеня −6,5 — −5 °C, ліпеня 22—23,5 °C. Сярэднярочная колькасьць ападкаў — 400—450 мм. Тэрмін вэгетацыйнага пэрыяду — 210 дзён.

Рэльеф

Рэльеф вобласьці хваліста-раўнінны. На паўночным захадзе знаходзіцца Прыдняпроўскае ўзвышша, якое паступова зьніжаецца ў паўднёва-ўсходнім кірунку і абрываецца стромкім уступам ў даліну Дняпра. На крайнім поўдні ўзвышша паступова пераходзіць у Прычарнаморскую нізіну. Левабярэжная частка вобласьці занятая Прыдняпроўскай нізінай, на крайнім паўднёвым усходзе вобласьці распасьціраецца Прыазоўскае ўзвышша. Тэрыторыя вобласьці падзеленая глыбокімі далінамі рэчак, бэлькамі ды ярамі.

Карысныя выкапні

У вобласьці выяўленыя каля 300 радовішчаў ды значныя запасы паліўна-энэргетычнай сыравіны — вуглю, нафты, газу і газакандэнсату. У выніку геолягавыведчых працаў выяўленыя залатарудныя радовішчы ў Саланянскім і Нікапальскі раёнах.

Водныя аб'екты

У вобласьці цякуць 217 рэчак. Галоўная водная артэрыя — Дняпро. Яго прытокі — Арэль, Самара з Воўчай (левыя), Базаўлук, Мокрая Сура, Інгулец з Саксаганьню (правыя). У межах вобласьці знаходзяцца часткі Днепрадзяржынскага, Дняпроўскага ды Кахоўскага вадасховішчаў. Пабудавана 100 невялікіх вадасховішчаў і 1400 сажалак. На тэрыторыі вобласьці збудаваны канал Дняпро—Крывы Рог, праходзіць траса каналу Дняпро—Данбас.

Гісторыя

Засяленьне краю, як сьведчаць вынікі археалягічных дасьледваньняў, пачалася каля 100 тыс. рокаў таму. Уздоўж берагоў Дняпра й Самары існуюць каля 80 месцаў, дзе знойдзены паселішча эпохі палеаліту.

У пэрыяд г.зв. Кіеўскай Русі (ІХ–ХІІ стст. н.э.) па рацэ Ораль праходзіла мяжа зь землямі качэўнікаў. Мангола-татарская навала спусташыла Прыдняпроўе. Гэтая тэрыторыя атрымала назву Дзікае поле.

Новае засяленьне зьвязанае з ўзьнікненьнем і разьвіцьцём казацтва, якое сфармавалася ў XV—XVI стст. Менавіта тут узьнікла адна зь першых у Эўропе дэмакратычных рэспублік, якой, па сутнасьці, была Запароская Сеч. У 1783 року згодна з указам Кацярыны ІІ пра ліквідацыю Сечы тэрыторыя вобласьці ўвайшла ў склад Кацярынаслаўскага намесьніцтва Расейскай імпэрыі.

У 1802 року была створаная Кацярынаслаўская губэрня, у склад якой увайшла і тэрыторыя сучаснай Днепрапятроўскай вобласьці.

27 лютага 1932 року была ўтвораная Днепрапятроўская вобласьць у межах УССР.

Адміністрацыйны падзел

Вобласьць налічвае 22 адміністрацыйныя раёны, 20 местаў, зь якіх 13 — абласнога значэньня, 46 мястэчак, 1369 вёсак.

Месты

Абласнога значэньня:

Раённага значэньня:

Вонкавыя спасылкі

Днепрапятроўская вобласьцьсховішча мультымэдыйных матэрыялаў