Ніл: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д робат дадаў: fy:Nyl
д робат зьмяніў: nah:Nilo
Радок 98: Радок 98:
[[mr:नाईल नदी]]
[[mr:नाईल नदी]]
[[ms:Sungai Nil]]
[[ms:Sungai Nil]]
[[nah:Nilloh]]
[[nah:Nilo]]
[[nds:Nil]]
[[nds:Nil]]
[[nds-nl:Niel]]
[[nds-nl:Niel]]

Вэрсія ад 21:02, 10 жніўня 2009

Мапа Ніла

Ніл (па-грэцку: Νειλος, па-арабску: النيل) — адна з найдаўжэйшых рэк на Зямлі, знаходзіцца ў цэнтральнай і паўночна-ўсходняй частцы Афрыкі, праходзіць усе кліматычныя зоны кантынэнта. Цячэ на абодвух паўшар'ях: выток знаходзіцца на 2°16′ пд. ш., а вусьце на 31° пн. ш.. Налічваючы амаль 3 млн. км² басэйн Ніла на кантынэнце саступае толькі басэйну Конга. Раней Ніл лічыўся самай доўгай ракой сьвету, зараз ён застаецца самай доўгай ракой “Старога сьвету”, і ў сьвеце саступае толькі Амазонцы.

Гісторыя

Ніл — калыска самай старажытнай цывілізацыі на Зямлі. Жыццё старажытных эгіпцянаў канцэнтравалася вакол дэльты і даліны ніжняга Ніла. Першая спроба вызначыць крыніцу мела месца ў часы Нэрона ў 5468 гг. н.э. Але толькі экспэдыцыі эўрапейскіх падарожнікаў у 19 стагодзьдзі атрымалі інфармацыі аб рацэ і навакольных абшарох. Першымі, хто трапіў у раён возера Вікторыя былі Рычард Бартан і Джон Спэк. Яны заплянавалі пачатак экспэдыцыі з боку возера Танганьіка, а ня так як рабілі раней. Экспэдыцыя нарадзіла гіпотэзу, што Ніл выцякае з возера Вікторыя. Наступным падарожнікам, які адкрыў Луалабэ, пачатак Конга, памылкова прыняты за пачатак Ніла, быў Дэвід Лівінгстон. Сапраўдную крыніцу Ніла адшукаў Генры Мортан Стэнлі, які дзякуючы дакладнаму вывучэньню ваколіцаў возера Вікторыі, адкрыў Карэге.

Цячэнне

Горны Ніл

Крыніца ракі Ніл — 420-кілямэтровая Карэге, якая бярэ пачатак у месцы злучэньня рэкаў Ніаваронгу, што мае крыніцу ў Руандзе і Рувуву, якая цячэ з Бурундзі. Карэге цячэ па вульканічнай глебе і мае некалькі скальных парогаў, утвараючых вадаспады. Праз 400 км цячэньня яна ўпадае ў возера Вікторыя, у некалькіх кілямэтрох ад горада Букоба, і выплывае з возера на поўнач як Ніл Вікторыі. Ніл Вікторыі бярэ пачатак у паўночнай частцы праліва Росбэры, які аддзяляе выспу Бувума ад угандыйскага берага возера, а потым цячэ на паўночны захад па крышталічным рэчышчы, утвараючы водныя каскады. Два зь іх маюць выгляд вялікіх вадаспадаў — Рыпон і Авэна. Праз 200 км Ніл Вікторыі ўпадае ў багнавае возера Кіога, зь якога выцякае вадаспадамі Муршысана і цячэ ў возера Альбэрта. Выцякаючы зь яго мае назву Ніл Альбэрта. Далей мінуючы Афрыканскае ўзвышша цячэ на поўнач.

Сярэдні Ніл

Ніл Альбэрта кіруецца на поўнач у вузкую даліну Німул. Празь некалькі сотняў кілямэтраў паварочвае на паўночны захад. У гэтым месцы ў Ніл упадае правы прыток рака Асва. Ніл пачынае цячы на поўнач пад назвай Горны Ніл (Bahr al-Jabal). З гэтага месца рака становіцца суднаходнай. Пасьля мясцовасьці Джуба Ніл выплывае ў нізіны ўсходняга Судана, а потым паміж 7 і 9° пн. ш. упадае ў сыстэму багнаў Ас-Сууд і распадаецца на некалькі рукавоў. Высокая тэмпэратура паветра ў сухую пару года вядзе да таго, што Горны Ніл амаль цалкам зьнікае з паверхні зямлі як самастойная рака. На гэтым участку Горны Ніл траціць 2/3 запасаў вады. У паўднёвым Судане Ніл прымае вялікі левы прыток Бахр аль-Газал. Дзякуючы яму становіцца вялікай ракой і з гэтага моманту мае назву Белы Ніл (Al-Bahr al-Abyad). Пачаткова ён цячэ на ўсход. Але пасьля правага прытока Сабат, паварочвае на поўнач. Потым бег Ніла ляжыць праз сухія раўніны, якія ўваходзяць ва ўсходнюю частку Сахары, і рака цячэ праз сталіцу Судана, Хартум. У Хартуме злучаецца з найвялікшым прытокам — Блакітным Нілам (Al-Bahr al-Azraq). Пасьля ўпадзеньня Блакітнага Ніла рака цячэ далей пад назвай Ніл. На ўзвышшы Баюда Ніл мае выгляд літары "S". Сутыкнуўшыся з скаламі рака ўтварае парогі. У гэтай частцы ракі іх 6, іх абазначаюць рымскімі лічбамі ва ўзрастаючым парадку ў бок пачатку ракі. Парогі суднаходныя толькі пад час высокай вады. Апошнім вялікім прытокам Ніла зьяўляецца Атбара. Потым Ніл праходзіць праз 2 500 км праз Сахару. Перад упадзеньнем у Міжземнае мора разьдзяляецца і ўтварае вялікую дэльту.

Дэльта

Ніл упадае ў Міжземнае мора вялікай дэльтай плошчай 22 000 км². Яна пачынаецца ў прадмесьцях Каіра, аддаленага ад мора на 175 км. Уздоўж берага дэльта мае шырыню 220 км. Ніл разьдзелены на два рукавы:

Дэльта Ніла шчыльна заселеная і эканамічна разьвітая. Дзякуючы ўрадлівай глебе, тут вырошчваюць цукровы трысьнёг, бавоўну, жыта і г.д.

Вонкавыя спасылкі

Нілсховішча мультымэдыйных матэрыялаў