Ўолтэр Кронкайт: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Няма апісаньня зьменаў
Jim (гутаркі | унёсак)
д Уолтэр Кронкайт перанесеная ў Ўолтар Кронкайт: Памылка ў назьве
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 11:09, 24 ліпеня 2009

Ўолтэр Кронкайт (па-ангельску: Walter Cronkite; 4 лістапада 1916 - 17 ліпеня 2009) — амерыканскі журналіст, вядучы на тэлеканале CBS. Кронкайт прыйшоў на CBS у 1950 годзе, вядучым навінавых выпускаў ён стаў у 1962 годзе. Неўзабаве ён атрымаў папулярнасць як "чалавек, якому давяраюць усе".

Шчэ большую папулярнасць Кронкайту прынёс ягоны дакументальны фільм пра вайну ў В'етнаме, які ён зняў у 1968 годзе. У гэтым фільме журналіст заявіў пра неабходнасць вывесці амерыканскія войскі з краіны, бо ЗША гэтую вайну выйграць не змогуць.

Яму давялося асвятляць такія падзеі, як забойства прэзідэнта Джона Кенэдзі і змагара за расавую роўнасць Марціна Лютэра Кінга, Уотэргейцкі скандал, высадка касманаўтаў на Месяц, захоп закладнікаў у амерыканскім пасольстве ў Іране і шмат іншых.

Кронкайт спыніў весці навінавыя выпускі ў 1981 годзе, хоць да астатняга дня знаходзіўся ў штаце тэлекампаніі, зрэдку з’яўляючыся на экране. У 2006 ён заклікаў прэзідэнта Буша вывесці войскі з Іраку.

У.Кронкайт быў ганараваны шэрагам прэстыжных журналісцкіх прэміяў. Яго прафесійныя метады выкладаліся студэнтам-журналістам у шматлікіх краінах сусвета, у прыватнасці ў СССР.