Сьвятая (гара): розьніца паміж вэрсіямі
д стыль |
д пасьлядоўнасьць парамэтраў |
||
Радок 13: | Радок 13: | ||
|Першае ўзыходжаньне = |
|Першае ўзыходжаньне = |
||
|Клясычны маршрут = пешшу |
|Клясычны маршрут = пешшу |
||
⚫ | |||
⚫ | |||
⚫ | |||
|Шырата паўшар'е = паўночнае |
|Шырата паўшар'е = паўночнае |
||
|Шырата градусаў = 53 |
|Шырата градусаў = 53 |
||
|Шырата хвілінаў = 51 |
|Шырата хвілінаў = 51 |
||
⚫ | |||
⚫ | |||
⚫ | |||
}} |
}} |
||
Вэрсія ад 00:52, 14 ліпеня 2009
Сьвятая (Дзяржынская) | |
Найвышэйшы пункт | |
---|---|
Вышыня | 345 м н. у. м. |
Геаграфія | |
Месцазнаходжаньне | Дзяржынскі раён |
Кантынэнт | Эўропа |
Краіна | Беларусь |
Горная сыстэма | Менскае ўзвышша |
Узыходжаньне | |
Клясычны маршрут | пешшу |
Сьвятая (Дзяржынская) | |
Сьвята́я (з 1958 году — Дзяржы́нская) — гара, найвышэйшы пункт Менскага ўзвышша і Беларусі. Вышыня над узроўнем мора — 345 мэтраў, бачная вышыня 40—50 м.
Знаходзіцца ля вёскі Скірмунтава, за 20 км на поўнач ад Койданава (Дзяржынска) і за 30 на паўднёвы захад ад Менску.
Гара складзеная з марэны, пакрытая суглінкамі і супяскамі, якія сфармаваліся падчас паазерскага зьледзяненьня.
Ля падножжа гары пачынаюцца рэчкі, што належаць да басэйнаў Нёмана і Дняпра. Гэта Пціч, Іслач, Сула, Вуса.
Паўднёва-заходнія схілы стромкасцю да 5º, паўночныя і ўсходнія схілы спадзістыя — да 2º, разараныя. 15 % тэрыторыі на паўночным захадзе пад маладым лесам.
Папулярны аб'ект пешаходнага турызму.
Гісторыя
Назва гары, верагодна, паходзіць з дахрысьціянскіх часоў, калі на ёй знаходзілася паганскае капішча. Паводле мясцовага паданьня разьмешчаная на гары вёска Скірмунтава атрымала сваю назву ў гонар беларускага асілка «Скірмуня», што здабыў перамогу ў бітве з татарамі.
У 1-й палове XX ст. пасьля прыходу савецкай улады тэрыторыя гары апынулася ў складзе мэхдвара саўгасу «Камсамолец». У часы Сталінскіх рэпрэсіяў многія жыхары вёскі былі высланыя ў Сыбір, адкуль так і не павярнуліся. Падчас Другой Сусьветнай вайны 30 ліпеня 1943 року вёска была ўшчэнт спаленая фашыскімі карнікамі разам з 140 мірнымі жыхарамі.
У 1958 бальшавікі перайменавалі Сьвятую гару ў «Дзяржынскую» у гонар савецкага партыйнага дзеяча беларускага паходжаньня, аднаго з арганізатараў «чырвонага тэрору» — Фэлікса Дзяржынскага.
У канцы XX ст. на вяршыні гары ўсталяваны памятны знак «Гара Дзяржынская. Вышэйшая кропка Беларусі. Вышыня 345 метраў над узроўнем мора». На пачатку XXI ст. тэрыторыя гары была добраўпарадкаваная.
Літаратура
- Дзержинская гора // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г.П. Пашков [и др.] ; под общ. ред. И.И. Пирожника. — Мн., 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9
- Лявон Целеш. А была гара Святая… // «Народная Воля» №61—62, 24 красавіка 2008
- Стас Михайлов. Станет ли Дзержинская гора Святой? // «Экспресс Новости», 8 ліпеня 2004