Арэса: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д стыль
д робат дадаў: ru:Оресса (река)
Радок 56: Радок 56:
[[cs:Aresa]]
[[cs:Aresa]]
[[et:Aressa]]
[[et:Aressa]]
[[ru:Оресса (река)]]

Вэрсія ад 22:24, 11 ліпеня 2009

Рака
Арэса
Рака Арэса каля места Любань
Рака Арэса каля места Любань
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Ляўкі
Вусьце Пціч
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Менская вобласьць і Гомельская вобласьць
Даўжыня 128 км
Сярэднегадавы сьцёк 16,7 м³/с
Плошча басэйну 3620 км²
Нахіл воднай паверхні 0,26 ‰

Арэса, Раса — рака ў Менскай і Гомельскай абласьцях Беларусі, правы прыток ракі Пціч (басэйн Дняпра). Даўжыня 128 км. Плошча вадазбору 3620 км². Сярэднярочны расход вады ў вусьці 16,7 м³/с. Агульнае падзеньне ракі 32,7 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,26 .

Асноўныя прытокі

На рацэ

Агульныя зьвесткі

Пачынаецца за 2 км на паўднёвы захад ад вёскі Ляўкі Старадароскага раёну, цячэ ў Любанскім і Акцябарскім раёнах па Цэнтральнабярэзінскай раўніне, нізкая плынь ў Прыпяцкім Палесьсі.

Даліна на вялікім працягу невыразная, месцамі шырынёй 0,3 — 1 км. Абалона пераважна двухбаковая, ніжэй вёскі Падарэсьсе яе шырыня 0,1 — 1 км. Рэчышча амаль на ўсім працягу каналізаванае, шырыня яго ад 5 — 10 м у вярхоўі да 30 — 35 м у нізкай плыні. Сустракаюцца невялікія, затапляльныя пясковыя выспы.

Жыўленьне ракі мяшанае, пераважна сьнегавое. Рэльеф вадазбору у паўночнай частцы слабаўзгорысты ў спалучэньні з раўнінным, на поўдні — плоскі. Веснавое разводзьдзе пачынаецца ў 2-й дэкадзе сакавіка і доўжыцца 40 — 80 дзён, затапляе вялікія прасторы, у тым ліку асушаных балатоў. Максымальны расход вады каля вёскі Андрэеўка (за 12 км ад вусьця) адзначаны ў 1931 — 301 м³/с, найменшы — у 1927 каля вёскі Андрэеўка (2,14 м³/с). Летне-восеньская межань доўжыцца каля 5 месяцаў. Рака замярзае ў 2-й палове сьнежня, крыгалом — у 2-й дэкадзе сакавіка. У высокай плыні, за 7 км на поўнач ад места Любань, створаная Любанскае вадасховішча, якое ўваходзіць у Арэскую мэліярацыйную сыстэму і істотна ўплывае на гідралягічны рэжым Арэсы, бо затрымлівае веснавыя воды (65 млн. м³). На шэрагу асушальных каналаў усталяваныя шлюзы-рэгулятары. Рэжым ракі вывучаўся на 5 пастах, адзін зь іх – у вёсцы Андрэеўка дзейнічае і ў цяперашні час.

Лясы мяшаныя, значна забалочаныя. Пераважаюць іглічныя пароды. Сярод балатоў левабярэжжа сустракаюцца азёры, найвялікшае зь іх — возера Вячэра.

Рэжым ракі вывучаўся на 5 пастах, адзін зь іх – ля в. Андрэеўска дзейнічае і ў цяперашні час.[1]

Рака атрымала шырокую вядомасьць пасьля апублікаваньня паэмы Янкі Купалы «Над ракой Арэсай».

Крыніцы

Літаратура

  • Блакiтная кнiга Беларусi: Энцыкл. / БелЭн; Рэдкал.: Н.А. Дзiсько i iнш. — Мн.: БелЭн, 1994.
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. — Л., 1971.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл./ БелСЭ; Редкол.: И.П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
  • Государственный водный кадастр: Водные ресурсы, их использование и качество вод (за 2004 год) / М-во природных ресурсов и охраны окружающей среды. — Мн., 2005. — 135с.