Менскае ваяводзтва: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д стыль
герб, харугва
Радок 3: Радок 3:
| Назва ў родным склоне = Менскага ваяводзтва
| Назва ў родным склоне = Менскага ваяводзтва
| Арыгінальная назва = Palatinatus Minscensis
| Арыгінальная назва = Palatinatus Minscensis
| Герб = POL_województwo_mińskie_IRP_COA.svg
| Герб = Coat of Arms of Miensk Voivodeship.svg
| Сьцяг =
| Сьцяг = Banner_of_Miensk_Voivodeship.svg
| Краіна = [[ВКЛ]]
| Краіна = [[ВКЛ]]
| Гімн =
| Гімн =

Вэрсія ад 21:24, 9 ліпеня 2009

Менскае ваяводзтва
Palatinatus Minscensis

Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна ВКЛ
Статус ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага[d]
Адміністрацыйны цэнтар Менск
Найбуйнейшыя гарады Рэчыца, Мазыр
Дата ўтварэньня 1565
Дата скасаваньня 1793
Ваяводы гл. Менскія ваяводы
Плошча 55 500 км²
Час існаваньня 15661793
Месцазнаходжаньне Менскага ваяводзтва
Менскае ваяводзтва на мапе
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Ме́нскае ваяво́дзтва (па-лацінску: Palatinatus Minscensis) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Вялікім Княстве Літоўскім. Плошча ваяводзтва складала 55 500 км². Сталіцай зьяўлялася места Менск.

Герб ваяводзтва меў наступны выгляд: «у чырвоным полі рыцар у срэбных латах і са срэбным шчытом з залатым шасьціканцовым крыжом, які заносіць над галавой срэбны меч з залатым этэсам і скача на срэбным кані з залатым ўзбраеньнем, збруяй і вачамі; сядло чырвонае з залатой акантоўкай».[1] Ваяводзкая харугва была чырвонага («гвазьдзіковага») колеру з выявай герба Пагоня ў белым полі[2] (паводле іншых зьвестак харугва была жоўтая[3]). Пасьля ўвядзеньня ў 1776 року ваяводскіх мундзіраў, дэпутаты Менскага і Мазырскага паветаў апраналіся ідэнтычна смаленскім — у малінавыя («кармазыновыя») кунтушы зь цёмна-сінімі («гранатовымі») адваротамі, пад імі насілі цёмна-сінія жупаны. Дэпутаты Рэчыцкага павету насілі белая жупаны і такія ж адвароты.

Асноўныя падзеі

Геаграфія

На поўначы межавала з Полацкім і Віцебскім ваяводзтвамі, на захадзе — зь Віленскім і Наваградзкім ваяводзтвамі, на поўдні зь Берасьцейскім і Кіеўскім ваяводзтвамі, на ўсходзе — з Масковіяй і Амсьціслаўскім ваяводзтвам.[6] Частка мяжы з Навагардзкім ваяводзтвам праходзіла па рацэ Пціч, да яе упадзеньня ў Прыпяць. На захадзе, ўздоўж ракі Славесна, ішла мяжа зь Берасьцейскім ваяводзтвам.

Тэрыторыя Менскага ваяводства мела форму прастакутніка з нашмат даўжэйшымі заходнім і ўсходнім бакамі. Рака Бярэзіна, якая ад вытоку да вусьця працякала па тэрыторыі ваяводзтва, падзяляла ягоны абшар надвая. У паўночнай частцы Менскага ваяводзтва брала свой выток рака Вяльля. Гэтая частка ваяводзтва ўяўляла шырокія, не вельмі ўраджайныя раўніны, паўднёва-заходняя (Мазырскі павет) — ляжала ў Палесьсі.

Адміністрацыйны падзел

У склад ваяводзтва ўваходзілі 3 паветы:

Назва Цэнтар Плошча,
тыс. км²
Староствы
(дзяржаўныя воласьці)
Менскі павет Менск ? Менскае (гродавае)
Гайненскае
Радашкоўскае
Краснасельскае
Мазырскі павет Мазыр ? Мазырскае (гродавае)
Рэчыцкі павет Рэчыца 30,0 Рэчыцкае (гродавае)
Бабруйскае
Гомельскае
Лоеўска-Любецкае
Прапоскае
Рагачоўскае
Чачэрскае

Ваяводзкі соймік праводзіўся ў Менску, тамака ж склікалася паспалітае рушаньне. У павятовых цэнтрах месьціліся падкаморныя, земскія і гродзкія суды, праходзілі павятовыя соймікі.

Мясцовая шляхта абірала шасьцёх дэпутатаў на вальны сойм Рэчы Паспалітай, а таксама шасьцёх дэпутатаў у Вялікалітоўскі вярхоўны трыбул (па тры — на рускую і літоўскую кадэнцыі).

Прававы лад

Менскае ваяводзтва на мапе Рэчы Паспалітай

Мясцовыя органы ўлады валодалі шырокімі паўнамоцтвамі ў вырашэньні ўсіх мясцовых справаў. У сваёй дзейнасьці яны кіраваліся агульнадзяржаўнымі нарматыўнымі актамі, мясцовым звычаёвым правам і актамі мясцовай адміністрацыі. Асобнае кіраваньне было ўсталяванае ў прыватных уладаньнях заможнай шляхты.

Вышэйшай формай заканадаўства зьяўляліся Статуты Вялікага Княства Літоўскага 1529, 1566, 1588 рокаў. Дзейнасьць усіх службовых асобаў падпарадкоўвалася праву.

Урадоўцы

У сэнаце Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў ваяводзтва было прадстаўленае двума сэнатарамі: ваяводай і кашталянам.

Ваяводы менскія паводле значначнасьці займалі месцы ў сэнаце пасьля паморскіх і перад інфлянцкімі, кашталяны — пасьля гданьскіх і таксама перад інфлянцкімі.[6]

Ваяводамі менскімі былі

Глядзіце таксама

Крыніцы

Літаратура

  • Województwo mińskie // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich, Tom V, s. 339
  • Województwo mińskie // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich, Tom VI, s. 482
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, П15 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1
    • Любавский М.К. Очерк истории Литовско-Русского государства до Люблинской унии включительно. 2-е выд. М., 1915.
    • Юхо Я.А. Кароткі нарыс гісторыі дзяржавы і права Беларусі. Мн., 1992.
    • Baliński M., Lipiński T. Starożytna Polska pod względem historycznym, geograficznym i statystycznym. T. 3. Warszawa, 1846.
  • Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 2 т. Т.1: Абаленскі-Кадэнцыя. Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 688 с.: іл. ISBN 9985-11-0314-4