Гаўя (рака ў Латвіі): розьніца паміж вэрсіямі
Няма апісаньня зьменаў |
д Іншыя значэньні |
||
Радок 1: | Радок 1: | ||
{{Іншыя значэньні|Гаўя}} |
|||
[[Выява:Ergeljuklintis424aug037qg.jpg|міні|Рака Ґаўя бліз Цэсісу]] |
[[Выява:Ergeljuklintis424aug037qg.jpg|міні|Рака Ґаўя бліз Цэсісу]] |
||
'''Га́ўя''' ({{мова-lv|Gauja}}, {{мова-et|Koiva}}) — другая па працягласьці рака [[Латвія|Латвіі]] (пасьля [[Даўґава|Даўґавы]]). Даўжыня — 452 км. <ref>Часам дліна ракі падаецца як роўная 460 км. Усё залежыць ад таго, якая рачулка прымаецца за пачатак Ґаўі.</ref>, плошча басэйну — 8900 км², сярэдні расход вады - 78 м³/с, перапад вышыняў — 234 м (0,52 м/км), сярэдняя хуткасьць плыні — 0,2-0,4 м/с. |
'''Га́ўя''' ({{мова-lv|Gauja}}, {{мова-et|Koiva}}) — другая па працягласьці рака [[Латвія|Латвіі]] (пасьля [[Даўґава|Даўґавы]]). Даўжыня — 452 км. <ref>Часам дліна ракі падаецца як роўная 460 км. Усё залежыць ад таго, якая рачулка прымаецца за пачатак Ґаўі.</ref>, плошча басэйну — 8900 км², сярэдні расход вады - 78 м³/с, перапад вышыняў — 234 м (0,52 м/км), сярэдняя хуткасьць плыні — 0,2-0,4 м/с. |
Вэрсія ад 01:19, 30 чэрвеня 2009
Га́ўя (па-латыску: Gauja, па-эстонску: Koiva) — другая па працягласьці рака Латвіі (пасьля Даўґавы). Даўжыня — 452 км. [1], плошча басэйну — 8900 км², сярэдні расход вады - 78 м³/с, перапад вышыняў — 234 м (0,52 м/км), сярэдняя хуткасьць плыні — 0,2-0,4 м/с.
Сьцякае Ґаўя з Відзэмскага ўзвышша ў Цэсіскім раёне, а ўпадае ў Балтыйскае мора блізу Царнікава. Першапачатковы напрамак плыні – на ўсход, затым на поўнач і захад. Частка ракі ўтварае натуральную мяжу даўжынёй 24 км. паміж Латвіяй і Эстоніяй. Самыя значныя прытокі ракі: зьлева – Амата (67 км.), справа – Мустыгі (Mustjõgi; 84 км.) [2]. Сілкаваньне ракі зьмяшанае. Асноўныя крыніцы: талы сьнег (35 - 40%), ападкі й падземныя воды.
30% басэйну ракі пакрыта лесам, 5% прыпадае на балоты. У басэйне Ґаўі знаходзіцца каля 860 азёр агульнай плошчай 55 км². У Ґаўі ловяцца акуні, язі, шчупакі, ляшчы, плоткі, галавачы, рыбцы, мянтузы.
Дно ракі пясчанае, плыткае (максымальная глыбіня падчас паводкі – 5 м.), але тут сустракаецца шмат віроў, якія пераносяць вялікія масы пяску й праз тое досыць часта мяняюць рэльеф дна. Хаця сама Ґаўя зусім не глыбокая, паміж Валміерай і Мур’яні яна цячэ па старадаўнім яры, што быў утвораны яшчэ ў дэвонскі пэрыяд. Вышыня адкладаў пясчаніку на дадзеным этапе сягае 85 м. Гэтыя мясьціны зьяўляюцца сапраўднай прынадай для турыстаў. У верхнім цячэньні рака мае шмат парогаў, якія зьявіліся праз выхад на паверхню даламіту.
На берагох Ґаўі разьмешчаныя вельмі значныя для Латвіі ў гістарычным пляне гарады Цэсіс і Сыґулда, частка ракі таксама працякае праз аднайменны Нацыянальны парк, слаўны сваімі прыроднымі і культурнымі багацьцямі. Так, побач з ракой на тэрыторыі парку месьціцца знакаміты Турайдзкі замак, пабудова якога была распачатая яшчэ ў 13 стагодзьдзі.
Зацемы
- ^ Часам дліна ракі падаецца як роўная 460 км. Усё залежыць ад таго, якая рачулка прымаецца за пачатак Ґаўі.
- ^ Тут зноў розначытаньні. Так, у латыскай вэрсіі артыкулу самым доўгім прытокам названая Тырза (80 км.). Пазначаная тут даўжыня Мустыгі ўзятая з артыкулу ў Эстонскай Вікіпэдыі
Вонкавыя спасылкі
Гаўя (рака ў Латвіі) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў