Вэзувіё: розьніца паміж вэрсіямі
д робат дадаў: ug:ۋېزۇۋىي |
д робат дадаў: ga:An Veasúiv |
||
Радок 58: | Радок 58: | ||
[[fr:Vésuve]] |
[[fr:Vésuve]] |
||
[[fur:Vesuvi]] |
[[fur:Vesuvi]] |
||
[[ga:An Veasúiv]] |
|||
[[gl:Monte Vesubio]] |
[[gl:Monte Vesubio]] |
||
[[he:וזוב]] |
[[he:וזוב]] |
Вэрсія ад 18:42, 28 чэрвеня 2009
Везувій | |
Вышыня | 1.281 м |
---|---|
Краіна | |
Горы | Q3618573? |
Месцазнаходжаньне | Італія |
Тып | стратавулкан |
Апошняе вывяржэньне | 1944 |
| |
Везувій (па-італьянску: Vesuvio, па-лацінску: Vesuvius) — дзеючы вулкан на поўдні Італіі у рэгіёне Кампанія непадалёку ад Неапаля. Вышыня — 1.281 метраў (1944). Адзін з трох дзеючых вулканаў Італіі, адзіны дзеючы вулкан на Еўрапейскім кантыненце. Вядомы тым, што знішчыў рымскі горад Пампеі ў 79 годзе. Лічыцца аднім з самых небяспечных вулканаў свету.
У кратэры і на свежых лававых патоках час ад часу вырываюцца вадзяныя пары і газы тэмпературай да 400 °C. Лава і туфы у працэсе вывятрэння стварылі пладародны грунт схілаў Везувія. На ніжняй частцы схілаў знаходзяцца фруктовыя сады і вінаграднікі, прыблізна да вышыні 800 метраў — сасновы гай.
Першае дакументальна зафіксаванае вывяржэнне вулкана адбылося 24 жніўня ў 79 годзе н. э.
Авелінскае вывяржэнне каля 1740 года да н.э.
Шэраг новых археалагічных знаходак на сённяшні дзень несумненна сцвярджае факт існавання Авелінскага вывяржэння Везувія. Яно адбылося прыкладна ў 1740 годзе да н.э (± 150 год), дзесьці паміж 1890 і 1590 гадамі да н.э., і праходзіла ў паўночна-заходнім напрамку праз сённяшнія мястэчкі Авеліна Avellino, Нола Nola і вёску Сан Паола Бел Сіта San Paolo Bel Sito. Наваколле Авеліна у адлегласці 35 кіламетраў ад вулкана было пакрыта 50-сантаметравам слоем пеплу. У непасрэднай блізасці вулкана таўшчыня пеплавага слою дасягала нават некалькі метраў. У час закладкі фундамента новага аўтабана непадалёку ад Авеліна ў 1972 годзе былі знайдзены прадметы керамікі бронзавага перыяду пад узнікшымі ў выніку вывяржэння вулкана старымі слаямі пеплу.
Іншыя звесткі
На вулкане Везувій Спартак нагалаву разбіў войска аднаго з легатаў прэтора Варынія, знішчыў войскі двух іншых легатаў, а пасля гэтага і войска самаго прэтора ў час Трэцяй вайны рабоў.
Вонкавыя спасылкі
Вэзувіё — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў