Паходжаньне Сонечнай сыстэмы: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д робат дадаў: pt:Cronologia do Sistema Solar
д робат зьмяніў: pt:Formação e evolução do Sistema Solar
Радок 37: Радок 37:
[[lv:Saules sistēmas veidošanās un evolūcija]]
[[lv:Saules sistēmas veidošanās un evolūcija]]
[[pl:Powstanie i ewolucja Układu Słonecznego]]
[[pl:Powstanie i ewolucja Układu Słonecznego]]
[[pt:Cronologia do Sistema Solar]]
[[pt:Formação e evolução do Sistema Solar]]
[[ru:Происхождение Солнечной системы]]
[[ru:Происхождение Солнечной системы]]
[[simple:Formation and evolution of the Solar System]]
[[simple:Formation and evolution of the Solar System]]

Вэрсія ад 02:36, 25 чэрвеня 2009

Утварэньне сонечнай сыстэмы хвалявала шматлікіх навукоўцаў. У першапачатковым выглядзе тэорыю ўтварэньня сонечнай сыстэмы, прынятую сёньня, сфармулявалі французскі фізык і матэматык П’ер-Сымон Ляпляс і нямецкі філёзаф Імануіл Кант.

Зараз лічыцца, што ўтварэньне Сонечнай сыстэмы адбывалася каля 5 млрд. гадоў таму і праходзіла наступным чынам:

Протасонца й протаплянэты ў прадстаўленьні мастака
  • Першапачатковае газапылавое воблака дасягнула прыкметнай шчыльнасьці і пачатло сьціскацца пад дзеяньнем гравітацыйных сілаў. У склад гэтага воблака ўжо ўваходзілі ня толькі першасныя вадарод і гелій, але й шматлікія цяжкія элемэнты (металы). Наяўнасьць апошніх сьведчыць пра тое, што ў воблака ўваходзіла рэчыва ад рэшткаў звышновай зоркі, што выбухнула да ўтварэньня Сонечнай сыстэмы. Гэта зьвязана з тым, што напачатку ў Сусьвеце цяжкіх элемэнтаў не было. Акрамя таго, воблака мела некаторы пачатковы кутні момант.
  • З памяншэньнем памераў газапылавога воблака ў адпаведнасьці з законам захаваньня кутняга моманту, расла хуткасьць кручэньня воблака. З-за кручэньня хуткасьць сьцісканьня воблака у плоскасьці перпендыкулярнай восі кручэньня і на самой восі адрозніваліся, што прывяло да павелічэньня шчыльнасьці воблака і фармаваньню характэрнай кружэлкі.
  • Пры дасягненьні некаторай парогавай шчыльнасьці, часціцы пылу пачалі сутыкацца адна з адной, і такім чынам павялічвалася кінэтычная энергія газапылавога воблака, што прывяло да росту тэмпературы. Найбольш моцна награваліся цэнтральныя вобласьці.
  • Пры дасягненьні тэмпературы ў некалькі тысячаў кельвінаў, у цэнтральнай вобласьці воблака пачала сьвяціцца(пратазорка). Рэчыва воблака працягвала падаць на пратазорку, павялічваючы ціск і тэмпэратуру у цэнтры. Вонкавыя ж вобласьці кружэлкі заставаліся адносна халоднымі. За кошт гідрадынамічных няўстойлівасьцяў, у іх сталі разьвівацца асобныя згушчэньні — протаплянэты.
  • Калі тэмпература ў цэнтры пратазоркі дасягнула мільёнаў кельвінаў, у цэнтральнай вобласьці пачалася тэрмаядзерная рэакцыя гарэньня вадароду. Пратазорка ператварылася ў звычайную зорку галоўнай пасьлядоўнасьці. У вонкавай вобласьці кружэлкі буйныя згушчэньні ўтварылі плянэты, якія верцяцца вакол цэнтральнага сьвяціла прыкладна ў адной плоскасьці й ў адным накірунку.

Вонкавыя спасылкі

Шаблён:Link FA

Шаблён:Link FA