Полацкая нізіна: розьніца паміж вэрсіямі
д →Літаратура: стыль |
д стыль |
||
Радок 10: | Радок 10: | ||
== Літаратура == |
== Літаратура == |
||
* Туристская энциклопедия Беларуси. |
* Полоцкая низина // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г.П. Пашков [и др.] ; под общ. ред. И.И. Пирожника. — Мн., 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9 |
||
* Геаграфія Беларусі: |
* Полацкая нізіна // Геаграфія Беларусі: энцыклапедычны даведнік/ рэд. кал. Л.В. Казлоўская [і інш.]. — Мн., 1992. С. 69—70. |
||
[[Катэгорыя:Рэльеф Беларусі]] |
[[Катэгорыя:Рэльеф Беларусі]] |
Вэрсія ад 18:53, 22 чэрвеня 2009
Полацкая нізіна — нізіна на поўначы Беларусі, займае значную частку Віцебскай вобласьці, заходзіць на тэрыторыі Летувы і Латвіі. Паўднёва-заходняя яе частка ўздоўж ракі Дзісна завецца Дзісьненская нізіна. Працягласьць з паўднёвага захаду на паўночны ўсход да 200 км, з поўначы на поўдзень ад 40 да 80 км. Вышыня 130 — 140 м, у краявых частках да 160 м.
Для заходняй часткі характэрны плоскахвалісты і спадзістахвалісты рэльеф з рэшткамі марэнавай раўніны, камавымі і марэнавымі ўзгоркамі, озамі. Усходняя частка адметная плоскаўзгорыстай і плоскай паверхняй з выдмамі, эолавымі градамі, катлавінамі.
Нізіна ўтварылася на месцы прыледавіковага вадаёма, які існаваў у час адступаньня апошняга ледавіка паазерскага зьледзяненьня (18 — 20 тыс. рокаў таму). На дне вадаёма намнажаліся азёрна-ледавіковыя адклады — пяскі, аточак, істужкавыя гліны. Пасьля таго, як Заходняя Дзьвіна прарвала Балтыйскую граду (на тэрыторыі Латвіі), вялізны вадаём быў спушчаны ў Балтыйскае мора.
Найвялікшыя рэкі: Заходняя Дзьвіна з прытокамі Вужыца, Росіца, Свольна, Дрыса, Палата, Обаль (праваруч), Дзісна (леваруч). Найбуйнейшыяя азёры: Лісна, Ельна, Чарвятка, Ілава, Мёрскае.
Лясістасьць 34% (пераважаюць хваёвыя і ялова-хваёвыя лясы). У міжрэччы Дрысы і Палаты, на паўднёвай ускраіне возера Лісна боры чаргуюцца зь верхавымі балотамі, парослымі нізкарослай хвояй, ельнікам, бярэзьнікам, зарасьнікамі алешыны. Дубровы захаваліся на правым беразе ракі Дзісна, у вярхоўях рэчак Масьнічына і Бярозаўка. Найвялікшыя масівы верхавых балотаў — Ельня, Обаль-2, Стрэчна, нізінных — Дабееўскі Мох, Сосьніца-Дражбітка, Судзіна. Шырока распаўсюджаныя мурожныя і разнатраўныя лугі.
Літаратура
- Полоцкая низина // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г.П. Пашков [и др.] ; под общ. ред. И.И. Пирожника. — Мн., 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9
- Полацкая нізіна // Геаграфія Беларусі: энцыклапедычны даведнік/ рэд. кал. Л.В. Казлоўская [і інш.]. — Мн., 1992. С. 69—70.