Мажэйкі: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д робат дадаў: ka:მაჟეიკიაი
д робат дадаў: it:Mažeikiai
Радок 70: Радок 70:
[[fi:Mažeikiai]]
[[fi:Mažeikiai]]
[[fr:Mažeikiai]]
[[fr:Mažeikiai]]
[[it:Mažeikiai]]
[[ka:მაჟეიკიაი]]
[[ka:მაჟეიკიაი]]
[[lt:Mažeikiai]]
[[lt:Mažeikiai]]

Вэрсія ад 13:02, 21 чэрвеня 2009

Шаблён:Горад

Мажэ́йкі (па-летувіску: Mažeikiai) – горад у паўночна-заходняй Летуве, на мяжы з Латвіяй, разьмяшчаецца на рацэ Віндава. Колькасьць насельніцтва налічвае 40 800 чалавек (гэта восьмы па колькасьці насельніцтва горад Летувы). Горад зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам Мажэйкаўскага раёну, які уваходзіць у склад Цельшыцкага павету.

Упершыню горад узгадваецца ў 1335 годзе. У хроніцы Лівонскага ордэна гаворыцца аб паходзе ордэнскага войска пад час якога былі разрабаваныя землі князя Мажэйкі.

Горад пачаў хутка разьвівацца ў 1869 годзе, калі праз яго прайшла галіна чыгункі ВільняЛібава. У 1893 годзе, у горадзе было ўжо 13 крамаў і 5 броварняў. У 1894 годзе тут была пабудаваная царква, ў 1902 годзе каталіцкі касьцёл, а ў 1806 лютаранская кірха.

У 1924 годзе Мажэйкі атрымалі статус горада.

Сучасныя Мажэйкі зьяўляюцца прамысловым цэнтрам Паўночнай Летувы, тут знаходзіцца нафтапераапрацоўчае прадпрыемства “Mažeikių Nafta”.


Вонкавыя спасылкі

Мажэйкісховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Шаблён:Link FA