Ігнат Легатовіч: розьніца паміж вэрсіямі
Няма апісаньня зьменаў |
|||
Радок 8: | Радок 8: | ||
| Імя пры нараджэньні = |
| Імя пры нараджэньні = |
||
| Псэўданімы = |
| Псэўданімы = |
||
| Нарадзіўся = [[30 ліпеня]] [[1796]] <br> {{сьцяг Расеі}} маёнтак [[Малая Капліца]], [[Гарадзенскі павет]], [[Слонімская губэрня]], [[Расейская імпэрыя]] |
| Нарадзіўся = [[30 ліпеня]] [[1796]] <br> {{сьцяг Расеі}} маёнтак [[Малая Капліца]], [[Гарадзенскі павет (Расейская імпэрыя)|Гарадзенскі павет]], [[Слонімская губэрня]], [[Расейская імпэрыя]] |
||
| Памёр = [[28 верасьня]] ([[10 кастрычніка]]) [[1867]] |
| Памёр = [[28 верасьня]] ([[10 кастрычніка]]) [[1867]] |
||
| Грамадзянства = |
| Грамадзянства = |
Вэрсія ад 17:08, 13 чэрвеня 2009
Ігнат Пётр Легатовіч | |
Ігнат Пётр Легатовіч, Ignacy Piotr Legatowicz | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 30 ліпеня (10 жніўня) 1796 |
Памёр | 28 верасьня (10 кастрычніка) 1867 (71 год) |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэт |
Мова | беларуская мова і польская мова |
Узнагароды |
Ігнат Пётр Легатовіч, Ігнат Сымонавіч Легатовіч (па-польску: Ignacy Piotr Legatowicz, 30 ліпеня (10 жніўня) 1796, маёнтак Малая Капліца, Гарадзенскі павет — 28 верасьня (10 кастрычніка) 1867) — беларускі і польскі паэт, пэдагог.
Біяграфія
Нарадзіўся ў шляхецкай сям'і.
Скончыў Гарадзенскую дамініканскую школу і Віленскі ўнівэрсітэт (1817), дзе атрымаў дыплём магістра. Працаваў выкладчыкам лацінскае мовы ў Менскай гімназіі (1817–1839), школьным інспэктарам ў Лепелі і Вількаміры.
У 1846, страціўшы зрок, пераехаў у Менск, дзе заняўся рэпэтытарства і літаратурнаю творчасьцю. Жыў бедна, бо не хапала пэнсіі. Часта наведваў дом Марцінкевічаў.
Літаратурная дзейнасьць
Вершы і эпіграмы І. Легатовіча карысталіся вялікаю папулярнасьцю ў тагачасным грамадзтв. Паэт высьмейваў і агульначалавечыя заганы, і непрыстойныя паводзіны ды учынкі канкрэтных асобаў. Эпіграмы І. Легатовіча скіраваны супраць зладзеяў, п'яніцаў, злосных жонак і графаманаў. Асаблівы рахунак І. Легатовіч выстаўляў дактарам, лячэньне якіх не толькі спустошала кішэню хворага, але і скарачала век, магчыма тут выявіўся горкі жыцьцёвы вопыт паэта, бо страціўшы зрок, ён доўга і безвынікова спрабаваў вярнуць яго з дапамогаю мэдыцын.
Самым вядомым творам І. Легатовіча была эпіграма на сьмерць жорсткага прыгоньніка маршалка Менскае губэрні Леана Оштарпа. Сацыяльны аспэкт зьяўляецца асноўным і ў эпіграме «Адказ хлопа». Пэўна, антыпрыгоньніцкі пафас дадзеных твораў І. Легатовіча стаўся тою акалічнасьцю, якая зьвязала асобу паэта з ананімна надрукаваным у альманаху Адама Пянькевіча «Bojan» (1838) вершам «Скажы, Вяльможны Пане…». Напраўдзе ж, выдавец «Bojana» А. Пянькевіч (1811–1879) у 1830-я гады яшчэ не меў сувязі з І. Легатовічам.
Літаратура
- Мархель У. На кампактнай мастацкай плошчы // Мархель У. Прысутнасць былога. С. 71.
- Янушкевіч Я. Услед за Міцкевічам і Пушкіным — Дунін-Марцінкевіч: Канцэпцыя аднаго супольнага юбілею аднаго з заснавальнікаў новай беларускай літаратуры // Беларусіка — Albaruthenica кн. 20, 2001. С. 178-181
- Хаўстовіч М. Паэзія 30-40 гг. ХІХ ст. (Ян Чачот, Ігнат Легатовіч, Тадэвуш Лада-Заблоцкі) // Лекцыі па гісторыі беларускае літаратуры. БДУ, 2005.
- Нарадзіліся 10 жніўня
- Нарадзіліся ў 1796 годзе
- Нарадзіліся ў Расейскай імпэрыі
- Памерлі 10 кастрычніка
- Памерлі ў 1867 годзе
- Узнагароджаныя ордэнам Сьвятога Станіслава 3 ступені
- Нарадзіліся 30 ліпеня
- Нарадзіліся ў Гарадзенскім раёне
- Беларускія літаратары
- Беларускія пэдагогі
- Польскія літаратары
- Памерлі 28 верасьня