Пціч: розьніца паміж вэрсіямі
стыль, выява |
артаграфія |
||
Радок 3: | Радок 3: | ||
| арыгінальная_назва = |
| арыгінальная_назва = |
||
| выява = Pcič river.jpg |
| выява = Pcič river.jpg |
||
| подпіс = Рака |
| подпіс = Рака Пціч у высокай плыні |
||
| даўжыня = 421 км |
| даўжыня = 421 км |
||
| выток = каля в. [[Нарэйкі]] |
| выток = каля в. [[Нарэйкі]] |
Вэрсія ад 19:47, 5 чэрвеня 2009
Пціч | |
Рака Пціч у высокай плыні | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | каля в. Нарэйкі |
Вусьце | Прыпяць |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Магілёўская вобласьць, Менская вобласьць і Гомельская вобласьць |
Даўжыня | 421 км |
Сярэднегадавы сьцёк | 49,7 м³/с |
Плошча басэйну | 9470 км² |
Нахіл воднай паверхні | 0,4 ‰ |
Пціч — рака ў Менскай, Магілёўскай і Гомельскай абласьцях Беларусі, левы й найвялікшы прыток Прыпяці (басэйн Дняпра). Даўжыня 421 км. Плошча вадазбору 9470 км². Сярэднярочны расход вады ў вусьці 49,7 м³/с. Агульнае падзеньне ракі 176 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 ‰.
Асноўныя прытокі
На рацэ
- Мястэчкі: Глуск, Капаткевічы.
- Вадасховішчы: Воўчкавіцкае.
Агульныя зьвескі
Пачынаецца на вышыні 295 м над узроўнем мора за 1 км на захад ад вёскі Нарэйкі Койданаўскага раёну, вусьце за 1 км на ўсход ад вёскі Багрымавічы Петрыкаўскага раёну. Высокая плынь ў межах Менскага ўзвышша, сярэдняя — на захадзе Цэнтральнабярэзінскай раўніны, нізкая — на нізіне Прыпяцкае Палесьсе.
Паводле будовы даліна і рэчышча падзяляюцца на 2 дзялянкі: верхняя (ад вытоку да вёскі Дараганава Асіповіцкага раёну, 203 км) і ніжняя (ад вёскі Дараганава да вусьця, 218 км). Даліна на ўсім працягу пераважна трапэцападобная (шырыня ад 1,5 км да 5,5 км, у вытоку да 0,1 км), у нізоўі невыразная. Абалона двухбаковая, яе шырыня да вёскі Гарадзішча Менскага раёну ад 60 м да 300 м, ніжэй 1—3 км, каля вёскі Пяшчанка Асіповіцкага раёну да 5 км.
Рэчышча вольна мэандруе, разгаліноўваецца пратокамі, якія ўтвараюць выспы. Яго шырыня ў высокай плыні да вусьця ракі Асачанка (85 км ад вытоку) 5—10 м, ніжэй 20—45 м, у нізкай плыні 45—70 м.
Разводзьдзе ў канцы сакавіка, у высокай плыні каля 40 дзён, у нізкай 84 дні. Найвышэйшы ўзровень разводзьдзя ў пачатку красавіка, сярэдняя вышыня над межанным узроўнем 1,4—3,2 м, найвялікшая — 3,7 м. Замярзае ў сярэдзіне сьнежня, крыгалом у канцы сакавіка. У час веснавога разводзьдзя частка вады з Пцічы пераліваецца ў Сьвіслач празь Цітаўку і Трэмлю. Каля вёскі Лучыца Петрыкаўскага раёну (60 км ад вусьця) найвялікшы расход вады 800 м³/с (1931), найменшы 5,76 м³/с (1915).
Расьліннасьць прадстаўленая мяшаным лесам. Лясістасьць – 35 %. Балоты ў асноўным нізінныя, распаўсюджаныя ў сярэдняй і ніжняй частках вадазбору. Азёраў мала (менш за 1 %). У большасьці гэта невялікія, нярэдка абалонавыя, дробныя, зарослыя вадаёмы.[1]
Крыніцы
Літаратура
- Блакiтная кнiга Беларусi: Энцыкл. / БелЭн; Рэдкал.: Н.А. Дзiсько i iнш. — Мн.: БелЭн, 1994.
- Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971.
- Природа Белоруссии: Попул. энцикл./ БелСЭ; Редкол.: И.П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
- Государственный водный кадастр: Водные ресурсы, их использование и качество вод (за 2004 год) / М-во природных ресурсов и охраны окружающей среды. — Мн., 2005. — 135с.