Пагоня (1992): розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Stary Jolup (гутаркі | унёсак)
Створана старонка са зьместам ''''Пагоня''' (25 сакавіка 1992 - 21 лістапада 2001) - беларускамоўны незалежна…'
 
Stary Jolup (гутаркі | унёсак)
дНяма апісаньня зьменаў
Радок 17: Радок 17:
[[Катэгорыя:Беларускія газэты]]
[[Катэгорыя:Беларускія газэты]]
[[Катэгорыя:Зьявіліся ў 1992 годзе]]
[[Катэгорыя:Зьявіліся ў 1992 годзе]]
[[Катэгороыя:Горадня]]
[[Катэгорыя:Горадня]]

Вэрсія ад 11:29, 3 чэрвеня 2009

Пагоня (25 сакавіка 1992 - 21 лістапада 2001) - беларускамоўны незалежная газэта ў Горадні.

Першы нумар выйшаў на Дзень Волі 1992 выдаў яго Сяргей Астраўцоў. З 1993 года газэта пачала выходзіць рэгулярна па пятніцах з пазнакаю: “Рэгіянальны агляд: Беласток-Горадня-Вільня”.

Пад час прэзыдэнцкіх выбараў 1994 актыўна падтрымала Зянона Пазьняка, востра крэтыкава Лукашэнку. Першая з беларускіх СМІ зьмясьціла (бяз белых плямаў) антыкарупцыйны даклад Сяргея Антончыка.

У 1995 быў прызначаны новы галоўны рэдактар — Мікола Маркевіч, журналіст і дэпутат ВС 12-га скліканьня ад БНФ. Наклад "Пагоні" вырас да 10000 асобнікаў. Газэта друкуе ананімны працяг “Лукі Мудзішчава” і вытрымкі з інтэрвію Лукашэнкі нямецкай газэце “Гандэльсблат”.

Улетку 1996 наклад газэты дасягнуў 14 000 асобнікаў. З падзагаоўка “заходнебеларуская грамадзка-палітычная газэта” было выключана першае слова.

Зь лета 1997 выходзіць два разы на тыдзень. З 1998 выдаваўся дадатак "Маю Права". Зь лета 1999 газэта ізноў пачалал выдавацца раз на тыдзень, наклад пайшоў долу да 7 тысяч асобнікаў.

12 лістапада 2001 газэта спыніла існаваньне згодна рашэньню судзі Высшэйшага Гаспадарчага суду РБ Валерыя Жандарава. Галоўны рэдактар Мікола Маркевіч і журналіст газэты Павал Мажэйка былі асуджаны за «паклёп на прэзыдэнта Рэспублікі Беларусі з абвінавачаньнем яго ў зьдзяйсьненьні асабліва цяжкіх злачынстваў».

Існуе дасюль у электронным выглядзе - http://pahonia.org/.