Валёнская мова: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Vseslav (гутаркі | унёсак)
Створана старонка са зьместам '{{Інфармацыя пра мову | Назва мовы = Валёнская | Назва мовы ў арыгінале = Walon | Кр…'
 
Vseslav (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Радок 2: Радок 2:
Назва мовы = Валёнская |
Назва мовы = Валёнская |
Назва мовы ў арыгінале = Walon |
Назва мовы ў арыгінале = Walon |
Краіны ўжываньня = [[Бэльгія|Бэльгіі]], [[Францыя|Францыі]]|
Краіны ўжываньня = [[Бэльґія|Бэльґіі]], [[Францыя|Францыі]]|
Рэгіён = [[Заходняя Эўропа]]|
Рэгіён = [[Заходняя Эўропа]]|
Колькасьць карыстальнікаў = 600 тысяч |
Колькасьць карыстальнікаў = 600 тысяч |
Радок 17: Радок 17:
}}
}}

'''Валё́нская мо́ва''' - гэта адна з раманскіх моваў, на якой размаўляе частка насельніцтва [[Валёнія|Валёніі]], [[Бэльгія]]. Валёнская мова адносіцца да той жа групы, што і [[француская мова|француская]], аднак яе не разглядаюць у якасьці дыялекту: франкамоўны чалавек зь цяжкасьцю разумее валёнца. Таксама валёнскую мову нельга блытаць з бэльгійскім варыянтам францускае мовы.
'''Валё́нская мо́ва''' - гэта адна з раманскіх моваў, на якой размаўляе частка насельніцтва [[Валёнія|Валёніі]], [[Бэльґія]]. Валёнская мова адносіцца да той жа групы, што і [[француская мова|француская]], аднак яе не разглядаюць у якасьці дыялекту: франкамоўны чалавек зь цяжкасьцю разумее валёнца. Таксама валёнскую мову нельга блытаць з бэльгійскім варыянтам францускае мовы.

==Агульныя зьвесткі==
==Агульныя зьвесткі==
Радок 27: Радок 27:
Афіцыйнага статусу гэтая мова ня мае, але ў [[1990]] року яна была прызнаная мясцовай мовай. У цяперашні час па-валёнску размаўляе каля 600 тысяч чалавек, хаця на пачатку [[XX]] стагодзьдзя ёй карысталася 90 % насельніцтва Валёніі (больш за чатыры мільёны чалавек). Нязначная частка людзей, якія нарадзіліся ў паваенны час, вольна валодае гэтай мовай. Многія толькі ведаюць некаторыя словы і выразы па-валёнску.

Цяпер валёнская амаль цалкам выцесьненая францускай, якая мае статус афіцыйнае мовы Бэльгіі. Валёнская мова знаходзіцца ў сьпісе 500 моваў сьвету, якім пагражае выміраньне ў [[XXI]] стагодзьдзі. Тым не менш, у апошнія рокі ў Валёніі назіраецца адраджэньне цікавосьці да валёнскае мовы.
Цяпер валёнская амаль цалкам выцесьненая францускай, якая мае статус афіцыйнае мовы Бэльґіі. Валёнская мова знаходзіцца ў сьпісе 500 моваў сьвету, якім пагражае выміраньне ў [[XXI]] стагодзьдзі. Тым не менш, у апошнія рокі ў Валёніі назіраецца адраджэньне цікавосьці да валёнскае мовы.

==Дыялекты==
==Дыялекты==
Радок 34: Радок 34:
* Цэнтральны дыялект, на якім размаўляюць у Намюры ({{lang-fr|Nameur}}) - сталіцы Валёніі. Гэта адзін з самых кансэрватыўных і ідыёсынкратычных дыялектаў.
* Цэнтральны дыялект, на якім размаўляюць у Намюры ({{lang-fr|Nameur}}) - сталіцы Валёніі. Гэта адзін з самых кансэрватыўных і ідыёсынкратычных дыялектаў.
* Заходні дыялект - дыялект, які найбольш набліжаны да францускае мовы дзякуючы моцнаму ўплыву з Пікардыі. Распаўсюджаны ў раёне местаў Шарлеруа ({{lang-fr|Charleroi}}) ды Нівэль ({{lang-fr|Nivele}})
* Заходні дыялект - дыялект, які найбольш набліжаны да францускае мовы дзякуючы моцнаму ўплыву з Пікардыі. Распаўсюджаны ў раёне местаў Шарлеруа ({{lang-fr|Charleroi}}) ды Нівэль ({{lang-fr|Nivele}})
* Паўднёвы - распаўсюджаны ў Ардэнскім рэгіёне Бэльгіі.
* Паўднёвы - распаўсюджаны ў Ардэнскім рэгіёне Бэльґіі.

Негледзячы на мясцовыя фанэтычныя асаблівасьці, ў Валёніі назіраецца рух за прыняцце адзінага правапісу - "rfondou walon". Гэтая артаграфія дае магчымасьць розным чытачам па-рознаму вымаўляць словы. Гэты канцэпт быў узяты з брэтонскае мовы і дазваляе прымірыць сучасныя фанэтычныя нормы з традыцыямі напісаньня словаў.

Радок 65: Радок 65:

[[Катэгорыя:Раманскія мовы]]
[[Катэгорыя:Раманскія мовы]]
[[Катэгорыя:Мовы Бэльгіі]]
[[Катэгорыя:Мовы Бэльґіі]]
[[Катэгорыя:Мовы Францыі]]
[[Катэгорыя:Мовы Францыі]]

Вэрсія ад 20:01, 1 чэрвеня 2009

Валёнская
Walon
Ужываецца ў Бэльґіі, Францыі
Рэгіён Заходняя Эўропа
Колькасьць карыстальнікаў 600 тысяч
Клясыфікацыя Індаэўрапейская

 Раманская група
  Гала-раманская падгрупа

Афіцыйны статус
Статус: 6b Пад пагрозай[d][1]
Пісьмо лацінскае пісьмо
Коды мовы
ISO 639-1 wa
ISO 639-2(Б) wln
ISO 639-2(Т) wln
ISO 639-3 wln
SIL wln

Валё́нская мо́ва - гэта адна з раманскіх моваў, на якой размаўляе частка насельніцтва Валёніі, Бэльґія. Валёнская мова адносіцца да той жа групы, што і француская, аднак яе не разглядаюць у якасьці дыялекту: франкамоўны чалавек зь цяжкасьцю разумее валёнца. Таксама валёнскую мову нельга блытаць з бэльгійскім варыянтам францускае мовы.

Агульныя зьвесткі

Валёнская мова фармавалася ў перыяд між VIII ды XII стагодзьдзямі. Мае значны кельцкі і германскі субстрат. На 100 клясічных валёнскіх словаў 90 будзе лацінскага паходжаньня, 9 - германскага, 1 - кельцкага. Аднак сёньняшняя валёнская мова мае шмат запазычанных словаў з францускае мовы.

Геаграфічнае распаўсюджаньне

На валёнскае мове размаўляюць жыхары поўначы Францыі botte de Givet, у дэпартаменце Ардэны і розных вёсках у дэпартаменце Нор. Невялікая колькасьць носьбітаў валёнскае мовы пражывае ў ЗША, ў штаце Вісконсін. Афіцыйнага статусу гэтая мова ня мае, але ў 1990 року яна была прызнаная мясцовай мовай. У цяперашні час па-валёнску размаўляе каля 600 тысяч чалавек, хаця на пачатку XX стагодзьдзя ёй карысталася 90 % насельніцтва Валёніі (больш за чатыры мільёны чалавек). Нязначная частка людзей, якія нарадзіліся ў паваенны час, вольна валодае гэтай мовай. Многія толькі ведаюць некаторыя словы і выразы па-валёнску.

Цяпер валёнская амаль цалкам выцесьненая францускай, якая мае статус афіцыйнае мовы Бэльґіі. Валёнская мова знаходзіцца ў сьпісе 500 моваў сьвету, якім пагражае выміраньне ў XXI стагодзьдзі. Тым не менш, у апошнія рокі ў Валёніі назіраецца адраджэньне цікавосьці да валёнскае мовы.

Дыялекты

Валёнская мова налічвае некалькі дыялектаў, якія можна суаднесьці з рэгіёнамі Валёніі:

  • Цэнтральны дыялект, на якім размаўляюць у Намюры (па-француску: Nameur) - сталіцы Валёніі. Гэта адзін з самых кансэрватыўных і ідыёсынкратычных дыялектаў.
  • Заходні дыялект - дыялект, які найбольш набліжаны да францускае мовы дзякуючы моцнаму ўплыву з Пікардыі. Распаўсюджаны ў раёне местаў Шарлеруа (па-француску: Charleroi) ды Нівэль (па-француску: Nivele)
  • Паўднёвы - распаўсюджаны ў Ардэнскім рэгіёне Бэльґіі.

Негледзячы на мясцовыя фанэтычныя асаблівасьці, ў Валёніі назіраецца рух за прыняцце адзінага правапісу - "rfondou walon". Гэтая артаграфія дае магчымасьць розным чытачам па-рознаму вымаўляць словы. Гэты канцэпт быў узяты з брэтонскае мовы і дазваляе прымірыць сучасныя фанэтычныя нормы з традыцыямі напісаньня словаў.

Прыклады фразаў

Валёнская Француская Нідэрляндзкая Беларуская Phonetic
Walon Wallon Waals валёнская walɔ̃
Diè wåde Adieu Vaarwel Пакуль / Бывай [djɛ woːt] / [djɛ wɔːt]
Bondjoû Bonjour Goedendag Дзень добры / Вітаю [bɔ̃dʒuː]
A Salut Hoi Прывітаньне a
A rvey Au revoir Tot ziens Да пабачэньня [arvɛj]
Cmint dit-st on Comment dit-on Hoe zegt men Як сказаць / Як кажуць [kmɛ̃ dɪstɔ̃]
Cmint daloz ? Comment allez-vous? Hoe gaat het? Як маесься? [kmɛ̃ dalɔ]
Dji n' sais nén Je ne sais pas Ik weet het niet Я ня ведаю [dʒɪn sɛː nɛ̃ ] / [dʒɪn se nẽ]

Вонкавыя спасылкі

  1. ^ Ethnologue (анг.) — 25, 19 — Dallas, Texas: SIL International, 2022. — ISSN 1946-9675