Летнія Алімпійскія гульні 2008 году: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
- {{абнавіць}}
Радок 1: Радок 1:
{{абнавіць}}
{{алімпіяда
{{алімпіяда
|назва = XXIX летнія Алімпійскія гульні
|назва = XXIX летнія Алімпійскія гульні

Вэрсія ад 15:03, 29 траўня 2009

XXIX летнія Алімпійскія гульні
Файл:Beijing2008 logo.gif
Дэвіз 同一个世界 同一个梦想 (Адзін Сьвет, Адна Мара)
Горад-арганізатар Сьцяг Кітаю Пэкін, Кітай
Краіны-ўдзельніцы 204
Колькасьць атлетаў 11,028
Узнагароды 302 у 28 відах спорту
Цырымонія адкрыцьця 8 жніўня
Цырымонія закрыцьця 24 жніўня
Афіцыйна адкрыў Ху Цзіньтао
Алімпійскі агонь Лі Нін
Алімпійская клятва атлетаў Хьюань Ліпін
Алімпійская клятва судзьдзяў Чжан Іньін
Стадыён Пэкінскі нацыянальны стадыён
Афіцыйны сайт en.beijing2008.cn
Файл:LogoBeijing2008.jpg

Летнія Алімпійскія гульні-2008, афіцыйна вядомыя як Гульні XXIX Алімпіяды (па-ангельску: 2008 Summer Olympics, па-кітайску: 2008年夏季奥林匹克运动会) праходзяць у Пэкіне, сталіцы КНР, с 8 па 24 жніўня 2008 году. Некаторыя спаборніцтвы пройдуць таксама ў Ганконгу, Цяньцзіне, Цындао, Цыньхуандао, Шанхае і Шэньяне. Талісман гульняў — Дзеці ўдачы.

Выбар горада

Пэкін быў абраны сталіцай XXIX Алімпіяды 13 ліпеня 2001 году на 112-й сэсіі МАК у Маскве, апярэдзіўшы па выніках галасаваньня Таронта, Парыж, Стамбул і Асаку. Пасьля першага тура галасаваньня Пэкін значна апярэджваў іншых кандыдатаў. Асака набрала ўсяго 6 галасоў і была выключаная са сьпісу кандыдатаў. У другім туры Пэкін быў падтрыманы пераважнай большасьцю галасоў, таму неабходнасьць у наступных турах адпала. У канчатковы сьпіс кандыдатаў, складзены ў 2000 годзе, не ўвайшлі іншыя 5 гарадоў, якія падавалі заяўку: Банкок (Тайланд), Каір (Эгіпет), Гавана (Куба), Куала-Лумпур (Малайзія) і Сэвільля (Гішпанія).

Пасьля перамогі ў галасаваньні віцэ-прэм'ер Дзяржсавета Кітая, Лі Ланьцын, заявіў, што «перамога Пэкіна ў канкурэнцыі за набыцьцё права арганізацыі Алімпіяды 2008 — гэта прызнаньне міжнароднай супольнасьцю грамадзкай стабільнасьці, сацыяльнага прагрэсу і эканамічнага росквіту Кітая». Раней Пэкін падаваў заяўку на правядзеньне летніх Алімпійскіх гульняў 2000 году. Галасаваньне праходзіла 23 верасьня 1993 году ў Монте-Карла. Пэкін лідыраваў у галасаваньні ў першых трох турах, але затым прайграў Сыднэю ў фінале.

Цікавыя факты

  • Падчас эстафеты Алімпійскага агню па розных краінах Эўропы, нягледзячы на процідзеяньне паліцыі, праводзіліся шматлікія спробы прыхільнікамі незалежнасьці Тыбета заблякаваць эстафету і нават патушыць агонь. Для гэтага выкарыстоўваліся партатыўныя вогнетушыцелі. Адзін раз, у Францыі, патушыць Алімпійскі агонь атрымалася, але ён быў адразу жа запалены ад рэзэрвовага.
  • У Кітаі выпушчаныя ў продаж 10 000 маляўнічых афіцыйных эмблем Гульняў на ракавінах вустрыцаў.
  • Каб удзельнічаць у Алімпіядзе, не ўключаная ў алімпійскую каманду ЗША амэрыканская баскетбалістка Бэкі Хаман, якая гуляе ў маскоўскім ЦСКА, зьмяніла грамадзянства і стала грамадзянкай Расеі.
  • На час правядзеньня Алімпіяды пэкінскія ўлады далі распараджэньне рэстаранам горада выключыць з мэню традыцыйныя стравы з сабакаў.
  • Кальцавы экран, выкарыстаны на цырымоніі адкрыцьця Гульняў, мае памеры 14 на 492 метра і зьяўляецца самым вялікім з калі-некалі выкарыстаных у імпрэзах. Фармаваннем малюнка на экране займаюцца 63 відэапраектара Christie CP2000-ZX пад кіраваньнем клястара мэдыясэрвераў Axon. У якасьці апэрацыйнай сыстэмы выкарыстоўваецца дапрацаваны Windows XP Embedded з усталяванымі Framework NET 2.0, DirectX і DirectShow.

Вонкавыя спасылкі

Летнія Алімпійскія гульні 2008 годусховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Шаблён:Link FA Шаблён:Link FA