Майкл Кейн: розьніца паміж вэрсіямі
better image |
д робат дадаў: sq:Michael Caine; косметические изменения |
||
Радок 38: | Радок 38: | ||
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Кейн, Майкл}} |
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Кейн, Майкл}} |
||
[[Катэгорыя:Брытанскія акторы]] |
[[Катэгорыя:Брытанскія акторы]] |
||
Радок 71: | Радок 72: | ||
[[simple:Michael Caine]] |
[[simple:Michael Caine]] |
||
[[sk:Michael Caine]] |
[[sk:Michael Caine]] |
||
[[sq:Michael Caine]] |
|||
[[sr:Мајкл Кејн]] |
[[sr:Мајкл Кејн]] |
||
[[sv:Michael Caine]] |
[[sv:Michael Caine]] |
Вэрсія ад 02:40, 26 траўня 2009
Майкл Кэйн | |
Michael Caine | |
Імя пры нараджэньні | Морыс Джозэф Майклўайт |
---|---|
Дата нараджэньня | 14 сакавіка 1933 |
Месца нараджэньня | Лёндан, Вялікабрытанія |
Грамадзянства | Вялікабрытанія |
Месца вучобы | |
Занятак | актор, прадусар |
Гады дзейнасьці | 1956—зараз |
Узнагароды | прэмія «Даностыя»[d] (2000) прэмія BAFTA Fellowship[d] (2000) прэмія BAFTA за найлепшую мужчынскую ролю[d] (1983) прэмія «Залаты Глёбус» за найлепшую мужчынскую ролю — камэдыя альбо м’юзыкал[d] (1983) прэмія «Залаты Глёбус» за найлепшую мужчынскую ролю — мінісэрыял альбо тэлефільм[d] (1989) прэмія «Залаты Глёбус» за найлепшую мужчынскую ролю — камэдыя альбо м’юзыкал[d] (1999) прэмія «Брытанія»[d] (1990) прэмія Эўрапейскай кінаакадэміі найлепшаму актору[d] (2015) ганаровая прэмія Эўрапейскай кінаакадэміі[d] (2015) прэмія Гільдыі кінаактораў ЗША[d]
|
IMDb | ID nm0000323 |
Сайт | michaelcaine.com |
Майкл Кэйн (па-ангельску: Michael Caine) - артыстычны псэўданім сэра Морыса Джозэфа Майклўайта (па-ангельску: Sir Maurice Joseph Micklewhite), аднаго з самых запатрабаваных брытанскіх актораў 1960-х і 1970-х гадоў. Гэта адзіны актор (акрамя Джэка Нікалсана), які высоўваўся на саісканьне прэміі «Оскар» у 1960-х, 1970-х, 1980-х, 1990-х і 2000-х гадах.
Нарадзіўся ў лёнданскіх трушчобах 14 сакавіка 1933 г. У школе вучыўся дрэнна, доўгі час бедаваў і падумваў аб тым, каб кінуць акторскі шлях. У веку 30 гадоў нарэшце дасягнуў міжнароднага прызнаньня, згуляўшы лейтэнанта-арыстакрата ў фільме «Зулусы» 1964 г. Па рэкамэндацыі Шона Конэры быў узяты ў фільм "Дасье «Іпкрэс»" на галоўную ролю Гары Палмэра, эксцэнтрычнага шпіёна-лавэласа ў ачках, пасьля сталага культавым персанажам і прататыпам Осьціна Паўэрса. За ролю Альфі ў аднайменным фільме 1966 г. намінаваны на прэмію «Оскар».
Калі асноўнай рысай выкананых Кэйнам у 1960-я гады роляў была ўнутраная высакароднасьць, то на мяжы сямідзесятых ён зьняўся ў дзьвюх вельмі пасьпяховых камэдыях: «Скрыня Пандоры» і «Рабаваньне па-італьянску». У 1972 г. згуляў разам з Лоўрэнсам Аліўе у трагікамэдыі «Гульня на вылет» і ізноў быў намінаваны на «Оскар».
Пачынаючы з другой паловы 1970-х, Кэйна часта папракалі ў неразборлівасьці пры выбары роляў. Шматлікія фільмы зь яго ўдзелам з трэскам праваліліся, але былі і асобныя мастацкія посьпехі: ролі прафэсара-алькаголіка ў «Выхаваньні Рыты» (1983) і прафэсійнага лавэласа ў «Адпетых ашуканцах» (1988) выйгралі па «Залатому глёбусу», а роля фінансіста Эліота ў фільме Вудзі Алена «Ханна і яе сёстры» (1986) прынесла яму доўгачаканы «Оскар», праўда, за ролю другога пляну.
У 1990-я гады кар'ера Кэйна ізноў пайшла ў гару. Ён быў удастоены трэцяга «Залатога глёбуса» за фільм «Галасок» (1998), другога «Оскара» за ролю ў фільме «Правілы вінаробаў» (1999), і ізноў намінаваны на гэтую прэмію за галоўную ролю ў драме «Ціхі амэрыканец» (2002). У 2000 г. быў прысьвечаны каралевай Лізаветай II у рыцары. Сярод апошніх кінапрацаў Кэйна - бацька Осьціна Паўэрса ў трэцім фільме пра пацешнага шпіёна, адстаўны карыкатурыст у фантастычным фільме «Дзіцё чалавечае», прыслужнік Бэтмэна ў блокбастары «Бэтмэн: Пачатак» і пажылы інжынэр ілюзіяў у іншым фільме Крыстафэра Нолана, «Прэстыж».
Цікавыя факты
- За межамі здымачнай пляцоўкі актор выкарыстоўва сваё сапраўднае імя. У адной з сваіх кніг Кэйн піша, што псэўданім быў абраны ім цалкам выпадкова. Ад яго запатрабавалі назваць псэўданім падчас гутаркі з агэнтам у тэлефоннай будцы. Абараціўшыся, ён убачыў афішу фільма «Мяцеж Кэйна» і машынальна назваў гэтае імя.
- Па прызнаньні самога Кэйна, яго ўласная любая роля ў кіно - дзядзечка Скрудж у вольнай экранізацыі дзікенсаўскага аповяду «Калядная песня» (1992).
Вонкавыя спасылкі
- Афіцыйная старонка (анг.)
- Камандоры ордэна Брытанскай імпэрыі
- Рыцары-бакаляўры
- Камандоры францускага Ордэна мастацтваў і літаратуры
- Ляўрэаты прэміі «Оскар» за найлепшую мужчынскую ролю другога пляну
- Ляўрэаты прэміі «Залаты Глёбус» за найлепшую мужчынскую ролю ў камэдыйным фільме альбо м’юзыкле
- Ляўрэаты прэміі «Залаты Глёбус» за найлепшую мужчынскую ролю ў мінісэрыяле альбо тэлефільме
- Ляўрэаты прэміі Гільдыі кінаактораў ЗША
- Брытанскія акторы