Дамаклёіды: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
DirlBot (гутаркі | унёсак)
д робат зьмяніў: pt:Demacloide
DirlBot (гутаркі | унёсак)
д робат зьмяніў: zh:达摩克型小行星
Радок 18: Радок 18:
[[sl:Damoklejski asteroid]]
[[sl:Damoklejski asteroid]]
[[sv:Damokloid]]
[[sv:Damokloid]]
[[zh:摩克小行星]]
[[zh:摩克小行星]]

Вэрсія ад 07:17, 17 траўня 2009

Дамокло́іды — нябесныя целы Сонечнай сыстэмы, якія маюць арбіты, аналагічныя арбітам камэт па параметрах (вялікі эксцэнтрысытэт і нахіл да плоскасьці экліптыкі), але не праяўлялыя камэтнай актыўнасьці ў выглядзе камы або камэтнага хваста.

Назву дамоклоіды атрымалі па імі першага прадстаўніка кляса - Дамокла (5335 Damocles). Дамоклоіды маюць параўнальна невялікія памеры - самы вялікі зь іх, 2002 XU93, мае дыямэтар 72 км, а сярэдні складае каля 8 км. Вымярэньні альбеда чатырох зь іх (0,02-0,04) паказалі, што дамоклоіды зьяўляюцца аднымі з самых цёмных цел сонечнай сыстэмы, тым не менш, валодаючы чырванаватым адценьнем. Па стане на верасень 2005 вядома больш 20 дамоклоідаў. З-за вялікіх эксцэнтрысытэтаў іх арбіты вельмі выцягнутыя, і ў афэліі яны знаходзяцца далей Урана (аж да 1996 PW - 571,7 а. а.), а ў пэрыгеліі - бліжэй Юпітэра, а часам і Марса.

Лічыцца, што дамоклоіды зьяўляюцца ядрамі камэт тыпу Гальлея, якія зарадзіліся ў воблаку Аорта і страцілых свае хвасты. Гэтая гіпотэза лічыцца дакладнай таму, што ў досыць шматлікіх аб'ектаў, якія лічыліся дамоклоідамі, пасьля выяўлялі каму і прылічалі да кляса камэт. Іншае пераканаўчае пацьверджаньне складаецца ў тым, што арбіты большасьці дамоклоідаў моцна нахіленыя да плоскасьці экліптыкі, часам больш, чым на 90 градусаў, а адсюль вынікае, што некаторыя зь іх звяртаюцца вакол Сонцы ў накірунку, процілеглым руху вялікіх плянэт, што рэзка адрознівае іх ад астэроідаў. Першае з такіх цел, выяўленае ў 1999, было названа Дыорэтса (20461 Dioretsa) - "астэроід" наадварот.