Крамянёвая даліна: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д робат дадаў: et:Silicon Valley
д робат дадаў: eu:Silicon Valley
Радок 56: Радок 56:
[[es:Silicon Valley]]
[[es:Silicon Valley]]
[[et:Silicon Valley]]
[[et:Silicon Valley]]
[[eu:Silicon Valley]]
[[fa:درهٔ سیلیکون]]
[[fa:درهٔ سیلیکون]]
[[fi:Piilaakso]]
[[fi:Piilaakso]]

Вэрсія ад 10:20, 13 траўня 2009

Від на Сан-Хасэ, самазваную «сталіцу Крэмніевай даліны»

Крэ́мніевая далі́на (таксама Сыліко́навая далі́на, па-ангельску: Silicon Valley) — неафіцыйная назва рэгіёну ў Сан-Францысцкай затоцы (San-Francisco Bay Area) у Паўночнай Каліфорніі, ЗША. Рэгіён атрымаў сваю назву з той прычыны, што там разьмешчана вельмі шмат высокатэхналягічных кампаніяў. Назва даліны паходзіць ад слова крэмень (silicon), паколькі гэты элемэнт зьяўляецца асноўным матэрыялам для вырабу электронных мікрасхем. Па-беларуску часам памылкова ўжываецца выраз Сыліконавая даліна (сылікон — жэлепадобны матэрыял, які выкарыстоўваюць у плястычнай хірургіі).

Асноўнымі сфэрамі дзейнасьці фірмаў у Крэмніевай даліне зьяўляюцца электроніка, касьмічная галіна, біятэхналёгіі, кампутарнае абсталяваньне і праграмнае забесьпячэньне.

Гісторыя

Да 1950-х гадоў рэгіён спэцыялізаваўся на сельскай гаспадарцы, пераважна на вырошчваньні і апрацоўцы фруктаў.

Пачынальнікам праекту стаў Стэнфардзкі ўнівэрсытэт. Унівэрсытэт у Стэнфардзе ў 1930-х гадох меў праблемы зь фінансамі. Каб падтрымаць сваіх выпускнікоў, прафэсар Фрэдэрык Тэрман (Frederick Terman), які працаваў на электра-інжынэрнай катэдры, вырашыў, што патрэбна зацікавіць выпускнікоў, каб яны не ад'яжджалі ў іншыя рэгіёны ЗША, а заставаліся ў Каліфорніі. Ён выступіў з такой ідэяй, каб стварыць свой дасьледчы цэнтар. Прафэсар запрасіў сваіх ранейшых вучняў, двое зь іх — Уільям Х'юлет і Дэвід Пакард. Яны заснавалі кампутарную кампанію Hewlett Packard, якая стала сусьветна вядомай як вытворца кампутараў. Потым пачалі адчыняцца малыя фірмы, якія засноўвалі факультэты і студэнты. Пасьля гэтага пачалі далучацца ўжо існуючыя вялікія кампаніі.

Стварэньню новых фірм (start-up) спрыяла і спрыяе дагэтуль наяўнасьць пэўнай колькасьці вэнчурных фірм, якія спэцыялізуюцца на фінансаваньні інавацыйных праектаў. Судовыя справы зьвязаныя з сутыкненьнямі фінансавых інтарэсаў і пытаньнямі інтэлектуальнай ўласнасьці абслугоўваюць шматлікія юрыдычныя фірмы.

Фірмы ў Крэмніевай даліне

Свае філіялы ў Крэмніевай даліне маюць шмат буйных міжнародных карпарацый.

«Крэмніевыя даліны» ў іншых краінах

Падобныя навукова-прыкладныя цэнтры існуюць у Вялікабрытаніі, Францыі, Нямеччыне. У Індыі, дзе апошнім часам імкліва разьвіваюцца кампутарныя тэхналёгіі, парк высокіх тэхналёгіяў заснаваны ў горадзе Бангалор. Расейская Фэдэрацыя плянуе стварыць вялізны тэхнапарк у Маскве і нешта падобнае ў Пецяргофе пад Санкт-Пецярбургам. Нядаўна прэзыдэнт Казахстану Нурсултан Назарбаеў таксама абвясьціў пра намер пабудаваць у краіне ўласную «Сыліконавую даліну». У Беларусі таксама ідзе распрацоўка праекту пад назвай «Парк высокіх тэхналёгіяў» (ПВТ).

Вонкавыя спасылкі