Вэнта (горад): розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Jim (гутаркі | унёсак)
Створана старонка са зьместам '{{Горад |Назва = Вэнта |Назва ў родным склоне = Вэнты |Арыгінальная назва = W…'
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 08:24, 13 траўня 2009

Шаблён:Горад

Вэ́нта (па-летувіску: Wenta) – горад у паўночнай Летуве ў Акмянскім раёне Шавельскага павета. Горад адносіцца да этнаграфічнага рэгіёна Жамойць. Насельніцтва налічвае 3,4 тыс. чалавек. Праз горад цячэ рака Вэнта. Праз горад праходзіць аўтамабільная дарога КуршаныМажэйкі, а чыгункай Вэнта злучана з Шаўлямі.

Горад узьнік у 1966 годзе пасьля аб’яднаньня двух вёсак Бауска і Пурвы. Вэнта пачала хутка разьвівацца пасьля пабудовы тут цагельнага прадпрыемства. У 1970-х – 1980-х г.г. на прадпрыемстве працавала каля 1000 чалавек. Пасьля атрыманьня незалежнасьці Летувы ў 1990 годзе, прадпрыемства сутыкнулася з эканамічнымі цяжкасьцямі, выкліканымі пераходам ад плянавай сыстэмы да вольнага рынку. Прадпрыемства было падзелена на некалькі частак і прыватызавана.

Вонкавыя спасылкі

Вэнта (горад)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў