Васіль Ліцьвінка: розьніца паміж вэрсіямі
→Дасьледчая дзейнасьць: дапаўненьне |
д - накід |
||
Радок 54: | Радок 54: | ||
* {{Спасылка | аўтар = | прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | cуаўтары = | дата публікацыі = | url = http://www.folkndl.bsu.by/be/about/staff.html| загаловак = Навукова-творчы калектыў| фармат = | назва праекту = | выдавец = Вучэбна-навуковая лябараторыя беларускага фальклёру БДУ| дата = 11 траўня 2009 | мова = | камэнтар = }} |
* {{Спасылка | аўтар = | прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | cуаўтары = | дата публікацыі = | url = http://www.folkndl.bsu.by/be/about/staff.html| загаловак = Навукова-творчы калектыў| фармат = | назва праекту = | выдавец = Вучэбна-навуковая лябараторыя беларускага фальклёру БДУ| дата = 11 траўня 2009 | мова = | камэнтар = }} |
||
{{Накід:Чалавек}} |
|||
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Ліцьвінка, Васіль Дзьмітрыевіч}} |
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Ліцьвінка, Васіль Дзьмітрыевіч}} |
||
[[Катэгорыя:Асобы па альфабэце]] |
[[Катэгорыя:Асобы па альфабэце]] |
Вэрсія ад 21:23, 12 траўня 2009
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Ліцьвінка.
Васіль Дзьмітрыевіч Ліцьвінка (1941—2007) — зьбіральнік і папулярызатар беларускага традыцыйнага фальклёру, вучоны-фальклярыст, старшыня Саюзу фальклярыстаў Беларусі.
Біяграфія
Нарадзіўся 7 сьнежня 1941 году ў вёсцы Верхні Церабяжоў на Століншчыне. Пасьля заканчэньня сярэдняй школы выкладаў беларускую мову, літаратуру і сьпевы ў сямігодцы вёскі Лука на Століншчыне (1958—1960). Служыў у ваенна-марскім флёце СССР. Вучыўся на філялягічным факультэце Белдзяржунівэрсытэту.
У 1981 годзе Васіль Ліцьвінка разам з калегамі дамогся стварэньня на філялягічным факультэце БДУ навукова-дасьледчай лябараторыі беларускага фальклёру, якой кіраваў да выхаду на пэнсію ў 2005.
1987—2003 — аўтар і вядучы тэлепраграмы «Запрашаем на вячоркі».
Абіраўся старшынём Беларускага саюзу фальклярыстаў на першым і другім зьездах у 1992 і 1995 гадох. Віцэ-старшыня Таварыства беларускай школы.
Кандыдат філялягічных навук.
Дасьледчая дзейнасьць
З 1964 году займаўся зьбіраньнем, дасьледаваньнем рэгіянальнай спэцыфікі, выданьнем і папулярызацыяй фальклёру, абрадава-сьвяточнай і этнічнай культуры беларускага народу. Пераважна на Палесьсі фальклярыстам Ліцьвінкам зроблена каля 200 тысячаў тэкставых і 50 тысячаў аўдыёзапісаў фальклёру і матэрыялаў традыцыйнай культуры.
Падчас яго 15-гадовага супрацоўніцтва з 1985 па 2000 гады зь Беларускім тэлебачаньнем у рамках праграмы «Запрашаем на вячоркі» зроблены 246 відэафільмаў абрадава-сьвяточнай культуры, сярод якіх — усе важнейшыя самабытныя фальклёрна-этнаграфічныя зьявы Беларусі, а найбольшую каштоўнасьць маюць сьвяты і абрады Чарнобыльскага рэгіёну, многія зь якіх зьнішчаны ў выніку глябальнай катастрофы.
Васіль Ліцьвінка — аўтар 20 кніг і зборнікаў фальклёру, больш 380 навуковых, вучэбна-мэтадычных і навукова-папулярных друкаваных работ.
Пад яго кіраўніцтвам навукова-дасьледчай лябараторыяй беларускага фальклёру пасьпяхова выкананыя навукова-дасьледчыя праекты «Фальклёр Беларускага Палесься», «Рэгіянальная спэцыфіка беларускага фальклёру», «Інтэрпрэтацыя і выкарыстаньне фальклёру ў вучэбна-выхаваўчым працэсе ВНУ», «Фальклёр запаведных і памежных з Расеяй, Украінай, Польшчай і Летувой рэгіёнаў».
Асноўныя працы
- Беларускі фальклор у сучасных запісах. Традыцыйныя жанры Брэсцкай вобл. / (у суаўтарстве). — Мн.: 1973.
- Беларускі фальклор у сучасных запісах. Традыцыйныя жанры Гомельскай вобласці / (у суаўтарстве). — Мн.: 1989.
- Беларускі фальклор у сучасных запісах. Традыцыйныя жанры Мінскай вобласці / Укл. Васіль Ліцьвінка. — Мн.: 1995.
- Рыгор Шырма. Песня - душа народа. / Васіль Ліцьвінка. — Выданьне I. — Мн.: 1976.
- Рыгор Шырма. Песня - душа народа. / Васіль Ліцьвінка. — Выданьне II. — Мн.: 1993.
- Васіль Ліцьвінка Р.Р.Шырма - фалькларыст. Аўт. дыс. канд. філ. навук.. — Мн.: 1984.
- Песні партызанскай славы. / Укл. Васіль Ліцьвінка.. — Выданьне I. — Мн.: 1984.
- Песні партызанскай славы. / Укл. Васіль Ліцьвінка.. — Выданьне II. — Мн.: 1988.
- Калыханкі і забаўлянкі. / Укл. Васіль Ліцьвінка.. — Мн.: 1992.
- Ліцьвінка Васіль Край Адамаў родны... Новагародчына.. — Мн.: 1992. — С. 231-297. — (У зб.:Школьны літаратурны вечар.).
- Васіль Ліцьвінка. Веснавыя святы і абрады.. — Мн.: 1995.
- Васіль Ліцьвінка. Зімовыя святкі.. — Мн.: 1995.
- Васіль Ліцьвінка. Беларускі фальклор. Праграма для спецыяльнасцяў Беларускай акадэміі мастацтваў.. — Мн.: 1997.
- Васіль Ліцьвінка. Беларускі фальклор. Праграма для навучальных устаноў культуры і адукацыі. - Роднае слова, №№7-8. — Мн.: 1998.
- Спадчына маёй маці. / Укл. Васіль Ліцьвінка.. — Мн.: 1993.
- Ліцьвінка Васіль. Веснавыя святы і абрады.. — Мн.: 1995.
- Ліцьвінка Васіль. Зімовыя святкі.. — Мн.: 1995.
- Ліцьвінка Васіль. Святы і абрады беларусаў.. — Выданьне І. — Мн.: 1997.
- Ліцьвінка Васіль. Святы і абрады беларусаў.. — Выданьне ІІ. — Мн.: 1998.
- Ліцьвінка Васіль. Святы і абрады беларусаў.. — Выданьне ІІІ. — Мн.: 2001.
- Праблемы ўсходнеславянскай этналінгвістыкі. Зборнік матэрыялаў Першай міжнароднай этналінгвістычнай канферэнцыі, Мінск, 25-26.ІV.2003. / Укл. Васіль Ліцьвінка.. — Мн.: 2003.
- Ліцьвінка Васіль. «Спевы пра даўніх ліцьвінаў да 1434 года» Яна Чачота 1842 - 1844 гадоў - гістарычны эпас беларусаў.. — Мн.: 2004.
- Ліцьвінка Васіль. Каляндар свят і абрадаў беларусаў (1994 - 2006).
Вонкавыя спасылкі
- Валянціна Аксак (18 ліпеня 2007) Памёр знаны беларускі фальклярыст Васіль Ліцьвінка. «Наша Ніва». Праверана 11 траўня 2009 г.
- Вечар памяці Васіля Ліцьвінкі. Блёг «Этнаграфія Беларусі» (28 красавіка 2009). Праверана 11 траўня 2009 г.
- Навукова-творчы калектыў. Вучэбна-навуковая лябараторыя беларускага фальклёру БДУ. Праверана 11 траўня 2009 г.