Альбін Стаповіч: розьніца паміж вэрсіямі
Stary Jolup (гутаркі | унёсак) Няма апісаньня зьменаў |
д Робот: изменение Катэгорыя:Беларускія парлямэнтарыі ІІ Рэчы Паспалітай |
||
Радок 41: | Радок 41: | ||
[[Катэгорыя:Беларускія літаратары|Стаповіч, Альбін]] |
[[Катэгорыя:Беларускія літаратары|Стаповіч, Альбін]] |
||
[[Катэгорыя:Беларускія палітыкі|Стаповіч, Альбін]] |
[[Катэгорыя:Беларускія палітыкі|Стаповіч, Альбін]] |
||
[[Катэгорыя:Беларускія парлямэнтарыі |
[[Катэгорыя:Беларускія парлямэнтарыі Польскай Рэспублікі (1918—1939)|Стаповіч, Альбін]] |
||
[[pl:Albin Stapowicz]] |
[[pl:Albin Stapowicz]] |
Вэрсія ад 22:45, 27 красавіка 2009
Стаповіч Альбін (пс. Уладзімір Загорскі) (18 сакавіка 1894, в.Барані, Сьвянцянскі павет, Віленская губэрня – 18 сьнежня 1934) – беларускі грамадзка-палітычны і каталіцкі музчыны, сьвецкі дзеяч. Брат Казімера Сваяка.
Нарадзіўся ў вёсцы Барані Сьвянцянскага павету Віленскае губэрні (цяпер Астравецкі раён Гарадзенскае вобласьці).
Навучаўся ў кансэрваторыі Монтвіла ў Вільні, Казанскім ўнівэрсытэце. Кіраваў касьцёльным хорам у Казані (1913-1921). Пасьля вярнуўся ў Вільню.
Навучаўся ў Віленскім Унівэрсытэце. У 1922 кіраваў беларускім хорам. Выкладаў музыку ў Віленскай беларускай гімназыі. У 1923 годзе ўвайшоў у рэвізыйную камісыю Студэнцкага Саюзу.
Адзін з заснавальнікаў Беларускага каапэратыўнага земляробча-прамысловага банку.
У 1926 – сакратар Віленскага кола Беларускага Інстытуту Гаспадаркі і Культуры. У 1930-1934 – намесьнік старшыні, старшыня Віленскага кола. Кіраўнік беларускага хору пры ім.
Актыўны сябра Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі. У 1926 - сакратар, 1927-1930 віцэ-старшыня.
З траўня 1926 кіраўнік Беларускай Друкарні імя Францішка Скарыны. Удзельнік з’езду Сялянскага Саюзу 24 сакавіка 1926. Нейкі час (1927-1928) рэдактар “Беларускай крыніцы”.
У 1928-1930 пасол Сойму (абраны ад Блёку нацыянальных меншасьцяў), сябра Беларускі пасольскі клюбБеларускага Пасольскага клюбу. У 1930 намесьнік старшыні Беларускага Нацыянальнага камітэту.
У 1930 спрабаваў стварыць уласную палітычную партыю Беларускіх Незалежных Радыкалаў.
Кіраваў беларускім хорам пры касьцёле сьв. Мікалая ў Вільні.
Аўтар некалькіх беларускіх песень, у тым ліку гімна Беларускага інстытуту гаспадаркі і культуры «Дзе чутны мовы нашай гукі». Друкаваўся ў разнастайных беларускіх выданьнях “Наш шлях”, “Крыніца”, “Родныя гоні”, “Нёман”, “Новы шлях”, “Шлях моладзі”, “Самапомач” У 1935 годзе пабачыў сьвет яго сьпеўнік Za Baćkaŭščenu выдадзены БІГіК накладам 1000 асобнікаў.
Творы
- Дзе чутны мовы нашай гукі, Вільня, 1926
- Biełarusy i dziaržaŭnaja niezałežnaść, Вільня, 1929, выд. “Беларукай Крыніцы”, друк. Францыска Скарыны, 16ст., 1000 ас.
- сьпеўнік Za Baćkaŭščynu, Вільня, 1935, выданьне БІГіК, 1000 асобнікаў.
Крыніцы
- Энцыкляпэдыя Гісторыі Беларусі, 6т.1к., 2001
- Глагоўская А. “Кар’еру пачынаў у Цеханоўцы”// Спадчына 1994, №6
- Юры Туронак “Мадрная гісторыя Беларусі”, Вільня, 2006
- Малгажата Мароз “KRYNICA” Ideologia i przywódcy białoruskiego katolicyzmu”, Беласток, 2001