Людвік I Вялікі: розьніца паміж вэрсіямі
д robot Modifying: sr:Лудовик I Анжујски |
д robot Adding: nl:Lodewijk I van Hongarije |
||
Радок 32: | Радок 32: | ||
[[ja:ラヨシュ1世]] |
[[ja:ラヨシュ1世]] |
||
[[lv:Lajošs I]] |
[[lv:Lajošs I]] |
||
[[nl:Lodewijk I van Hongarije]] |
|||
[[pl:Ludwik Węgierski]] |
[[pl:Ludwik Węgierski]] |
||
[[ro:Ludovic I al Ungariei]] |
[[ro:Ludovic I al Ungariei]] |
Вэрсія ад 16:21, 6 ліпеня 2006
Лю́двік I Вялі́кі (Loys, Lajos, Ludwik Węgierski) (5 сакавіка 1326 – 11 верасня 1382) — кароль Венгрыі (Лаяш, з 1342 году) і Польшчы (Людвік, з 17 лістапада 1370 году).
З французскай дынастыі Анжу. Сын караля Карла Роберта Анжуйскага і Эльжбеты, сястры польскага караля Казіміра III, з 1335 году палітычны саюзнік апошняга, спадкаемца польскага трону. З 1340 году дапамагаў Казіміру ў барацьбе за Галіцка-Валынскае княства, праследуючы пры гэтым венгерскія інтарэсы, што выклікала яго сутыкненне з валынскім князем Любартам. У лютым 1345 году удзельнічаў ў беспаспяховым паходзе крыжакоў у бок Трокаў. Прымаў актыўны ўдзел у паходах Казіміра на Валынь, Падляшша і Берасцейшчыну ў 1349 – 1351 гадах, у ходзе якіх венгерскія войскі часова авалодвалі паўднёва-заходнімі землямі ВКЛ. Асабліва няўдалай для ВКЛ была вайна ў ліпні – жніўні 1351 году, калі Людвік захапіў у палон Любарта і Кейстута. 15 жніўня 1351 году прымусіў іх падпісаць дагавор, паводле якога ВКЛ мусіла заплаціць вялікі выкуп, адмаўлялася ад прэтэнзій на Галічыну. Дагавор вядомы з хронікі ананімнага венгерскага манаха-францысканца, удзельніка выправы Людвіка (магчыма, Янаша Кецьі). Кейстут разам з Людвікам адправіўся ў Венгрыю як гарант дагавора і для хрышчэння, але здолеў уцячы. У 1354 годзе Людвік паранены пры асадзе літоўскай крэпасці Бэлз на захадзе Валыні. Пасля заняцця польскага трону ўзнавіў войны з ВКЛ (1372 – 1377), у выніку якіх Бэлз і Холм далучаныя да Галічыны (якая пры Людвіку часова ўвайшла ў склад Венгрыі, што выклікала незадавальненне польскіх феадалаў), а Любарт, як і падольскія князі Аляксандр і Барыс Карыятавічы і ратненскі князь Фёдар Альгердавіч (якому належаў і Кобрын з акругай) былі вымушаны прызнаць сюзэрэнітэт Венгрыі. Некалькі разоў высоўваў праекты хрысціянізацыі Літвы. Ініцыяваў стварэнне Луцкай каталіцкай епархіі ў 1375 годзе, юрысдыкцыя якой ахоплівала і паўднёва-заходнія землі Беларусі, на якія пазней, у XIV – XVIII стагоддзях, пашыраліся венгерскія экспансіянісцкія планы (глядзіце Радноцкі дагавор 1656 году і інш.)
Праўленне Людвіка супала з “залатым векам” еўрапейскага рыцарства, да пашырэння ідэялогіі і эстэтыкі якога ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе ён істотна прычыніўся. Празваны венгерскімі гісторыкамі Вялікім за значнае пашырэнне межаў каралеўства, якое пры ім зазнала росквіт эканомікі і культуры: адчынены першы ўніверсітэт у горадзе Печ, пачаў чаканіцца залаты дукат, які ў XIV – XVI стагоддзях адыгрываў ролю рэгіянальнай залатой валюты Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, у тым ліку Беларусі (“золотой вгорский”). У 1374 годзе выдаў першы агульнапольскі (Кошыцкі) прывілей, паводле якога шляхце гарантаваўся ўзровень імунітэту, якім дагэтуль карысталіся толькі вышэйшыя феадалы (асабістая недатыкальнасць, сімвалічныя падаткі на карысць дзяржаўнага скарбу і інш.), што паклала пачатак стварэнню асаблівага дзяржаўнага лада Польшчы, а ў будучым і ВКЛ. Пасля смерці Людвіка польскай каралевай была абрана яго дачка Ядвіга.
Знешнія спасылкі
Літаратура
- Historiae Hungaricae Fontes Domestici. V. III, Lipsiae, 1884.
- Dabrowski J. Ostatnie lata Ludwika Wielkiego. Krakow, 1918.
- Halecki O. O genezie i znaczeniu rzadow andegawenskich w Polsce // Kwartalnik historyczny. R. 35. Lwow, 1921.
- Sacerdoteanu A. Lupta moldovenilor cu litvanii in 1377. Bucuresti, 1936.
- Шабульдо Ф. М. Земли Юго-Западной Руси в составе Великого княжества Литовского. К., 1987.