People Are People: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
ArthurBot (гутаркі | унёсак)
д робат дадаў: pt:People Are People (música)
д робат зьмяніў: pt:People Are People
Радок 133: Радок 133:
[[es:People are People (canción)]]
[[es:People are People (canción)]]
[[pl:People Are People (singel)]]
[[pl:People Are People (singel)]]
[[pt:People Are People (música)]]
[[pt:People Are People]]

Вэрсія ад 16:47, 19 сакавіка 2009

«People Are People»
Вокладка самотніку «People Are People». Depeche Mode. 1984.
Самотнік Depeche Mode
з альбому Some Great Reward
Выдадзены12 сакавіка 1984
Жанр(ы)сінціпоп
ЛэйблMute Records/Sire
Працягласьць7" - 3:43
12" - 7:11
ПрадусарDepeche Mode, Daniel Miller, і Gareth Jones
Моваангельская мова
Кампазытар(ы)
Храналёгія самотнікаў Depeche Mode
"Love, in Itself"
(1983)
«People Are People»
(1984)
"Master and Servant"
(1984

People Are People дзесяты самотнік Depeche Mode выдадзены Ў Вялікай Брытаніі (рэліз адбыўся 12 сакавіка 1984 года), таксама гэта быў іх першы сінгл выдадзены ў ЗША і яго мэтай быў прамоўшен да альбому Some Great Reward рэліз якога адбыўся пазьней, у жніўні таго ж году. Запісаны на студыі Hansa ў Заходнім Бэрліне (ФРГ).

Выданьне

People Are People была напісана Марцінам Горам, але трэба зазначыць, што музыка да песьні складалася не без дапамогі Алана Уайлдэра. На адваротным баку самотніка размешчана кампазіцыя In Your Memory аўтарам якой зьяўляецца Алан Уайлдэр. Кожная зь песень была дапоўненая рэміксамі, "Different Mix" і "Slik Mix" адпаведна.

Відэа

Відэа на песьню зьнята рэжысёрам Клайвам Рычардсанам у дзьвюх вэрсіях. Арыгінал быў зроблены для "Single version", а альтэрнатыўнае відэа, якое потым ўвайшло ў Some Great Videos, было зроблена на "Different Mix". Кліп складаўся з розных ваенных сцэн якія зьмешваліся са здымкамі на борце ангельскага крэйсера HMS Белфаст.

Выданьне ў ЗША і дасягненьні

Каб замацаваць посьпех сінгла, ў ЗША была выдадзена складанка People Are People, якая зьмяшчала, акрамя загалоўнай кампазіцыі, малавядомыя на той час ў Паўночнай Амэрыцы песьні. Поўнавартасны рэліз сінгла ў ЗША адбыўся 11 ліпеня 1984 года, але толькі з 25 траўня 1985 года ён патрапіў у чарт Billboard Hot 100, і за 18 тыдняў знаходжаньня ў ім, дасягнуў 13 месца. У самой Вялікабрытаніі сінгл дасягнуў #4, у Германіі - #1, у Швейцарыі - #4, ў Нідэрляндах - #10.

Кавэр-вэрсіі

Кавэр песьні People Are People быў выкарыстаны гуртом A Perfect Circle на іх антываенным альбоме eMOTIVe, гуртом Dope на іх альбоме 2005 году American Apathy, а таксама амерыканскім сьпеваком RuPaul у яго альбоме 2004 году Red Hot. Версія RuPaul складеная сумесна з Tom Trujillo была выдадзена ў якасьці асобнага самотніка 26 студзеня 2006 г. Сінгл дасягнуў 10 месца ў чарце Billboard Hot Dance Music/Club Play.


Нягледзячы на посьпех People Are People, Марцін Гор лічыў, што яна будзе адной з найменш улюбёных яго песень. Ён аддаваў перавагу песьням якія мелі б цяжка вызначальны, шматсэнсоўны зьмест, каб людзі маглі шукаць і знайсьці своё паразуменьне ў іх, сэнс People Are People не адпавядаў вышэйзгаданаму, магчыма таму яна пасьля 1988 году ніколі не ігралася на жывых канцэртах гурта.

Сьпіс трэкаў

  • 7": Mute / Bong5 (UK) рэліз 12 сакавіка 1984
  1. "People Are People" (3:43)
  1. "In Your Memory" (4:01)
  • 7": Sire / 7-29221 (US) рэліз 11 ліпеня 1984
  1. "People Are People" (3:43)
  1. "In Your Memory" (4:01)
  • 12": Mute / 12Bong5 (UK) 1984
  1. "People Are People [Different Mix]" (7:11)
  1. "In Your Memory [Slik Mix]" (8:12)
  • L12": Mute / L12Bong5 (UK) 1984
  1. "People Are People [On-USound Mix]" (7:30)
  1. "People Are People" (3:43)
  1. "In Your Memory" (4:01)
  • 12": Sire / 0-20214 (US) рэліз 16 траўня 1984
  1. "People Are People [Different Mix]" (7:11)
  1. "People Are People [On-USound Mix]" (7:30)
  1. "In Your Memory" (4:01)
  • 7": Sire / 29221-7 (US)

(дапаможны 7" самотнік - рэліз абыўся ў 1984 годзе)

  1. "People Are People" (3:43)
  1. "People Are People" (3:43)
  • CD: Mute / CDBong5 (UK)

CD maxi single, які уваходзіў у Singles Box Set #2 [дыск #10], рэліз 25 лістапада 1991

  1. "People Are People" (3:43)
  1. "In Your Memory" (4:01)
  1. "People Are People [Different Mix]" (7:11)
  1. "In Your Memory [Slik Mix]" (8:12)
  • CD: Sire/Reprise 40298-2 (US)

CD maxi single, які уваходзіў у Singles Box Set #2 [дыск #10] - рэліз 26 лістапада 1991

  1. "People Are People" (3:43)
  1. "In Your Memory" (4:01)
  1. "People Are People (Different Mix)" (7:11)
  1. "In Your Memory (Slik Mix)" (8:12)
  • Reprise CD: BONG 5 (R2 78890D)

(CD maxi single, які уваходзіў у Singles Box Set #2 [дыск #10] - рэліз адбыўся 30 сакавіка 2004)

  1. "People Are People" (3:43)
  1. "In Your Memory" (4:01)
  1. "People Are People (Different Mix)" (7:11)
  1. "In Your Memory (Slik Mix)" (8:12)


Вонкавыя спасылкі

Глядзі таксама

People Are People - інфармрцыя пра кампазіцыю

People Are People - кампіляцыя выдадзеная ў ЗША

Depeche Mode


  1. ^ PEOPLE ARE PEOPLE // ISWC Network (анг.)