Тэлеграф: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д робат дадаў: stq:Telegrafie
Zorrobot (гутаркі | унёсак)
Радок 57: Радок 57:
[[ka:ტელეგრაფი]]
[[ka:ტელეგრაფი]]
[[ko:전보]]
[[ko:전보]]
[[ml:കമ്പിത്തപാല്‍]]
[[ms:Telegrafi]]
[[ms:Telegrafi]]
[[nl:Telegrafie]]
[[nl:Telegrafie]]

Вэрсія ад 02:40, 14 сакавіка 2009

Тэлегра́ф (па-грэцку: tele — “далёка” + grapho — “пішу”) — прыстасаваньне для перадачы інфармацыі, пераважна тэкставай на вялікія адлегласьці.

Аптычны тэлеграф

Аптычны тэлеграф

У 1792 годзе ў Францыі Клод Шап стварыў сыстэму перадачы бачнай інфармацыі, якая атрымала назву “Аптычны тэлеграф”. У звыклым выглядзе гэта быў ланцуг аднолькавых будынкаў, з разьмешчанымі на дахах тычкамі з рухомымі папярочкамі, якія будаваліся ў межах бачнасьці адно ад другога. Тычкі з рухомымі папярочкамі — сэмафор — кіраваліся пры дапамозе тросаў апэратарамі ў будынках. Шап стварыў табліцу кодаў, дзе кожнай літары алфавіта адпавядала вызначаная фігура, якая ўтваралася сэмафорам у залежнасьці ад становішча папярочак адносна тычкі. Сыстэма Шаппа дазваляла перадаваць паведамленьні на хуткасьці два словы за хвіліну і хутка распаўсюдзілася па Эўропе. У Швэцыі ланцуг станцый аптычнага тэлеграфа дзейнічаў да 1880 года.

Электрычны тэлеграф

Адна зь першых спроб стварыць сродак сувязі з выкарыстаньнем электрычнасьці адносіцца да другой паловы XVIII стагодзьдзя, калі Лесаж у 1774 годзе пабудаваў у Жэневе электрастатычны тэлеграф. У 1798 годзе гішпанскі вынаходнік Фрасіска дэ Сальва стварыў уласную канструкцыю электрастатычнага тэлеграфа. Потым, у 1809 годзе нямецкі вучоны Самуіл Томас Земерынг пабудаваў электрахімічны тэлеграф.

Першы электрамагнітны тэлеграф стварыў расейскі вучоны Павел Шылінг у 1832 годзе. Ён распрацаваў код, у якім кожнай літары алфавіта адпавядала камбінацыя сымбаляў, якая магла праяўляцца чорнымі і белымі кругамі на тэлеграфным апараце. Пазьней электрамагнітны тэлеграф быў пабудаваны ў Германіі Карлям Гаўсам і Вільгельмам Вэберам (1833 год), у Вялікабрытаніі — Кукам і Ўітсанам (1837 год), а ў ЗША электрамагнітны тэлеграф быў запатэнтаваны Морзэ ў 1837 годзе. Тэлеграфныя апараты Шылінга, Гаўса-Вэбера, Кука-Уітсана адносяцца да электрамагнітных апаратаў стрэлачнага тыпа, а апарат Морзэ да электрамэханічных. Вялікай заслугай Морзэ зьяўляецца вынаходніцтва тэлеграфнага кода, дзе літары алфавіта прадстаўлены камбінацыяй кропак і ціры (код Морзэ). Камэрцыйнае выкарыстаньне электрычнага тэлеграфа было пачата ў Лёндане ў 1837 годзе.

Фотатэлеграф

У 1843 годзе брытанскі фізык Аляксандар Бэйн запатэнтаваў сваю канструкцыю электрычнага тэлеграфа, якая дазваляла перадаваць выявы па дроце. Апарат Бэйна лічыцца першай факс-машынай. У 1855 годзе італьянскі вынаходнік Джавані Казэлі стварыў аналягічную прыладу, якое назваў “пантэлеграф” і прапанаваў яго для камэрцыйнага выкарыстаньня.

Бяздротавы тэлеграф

7 траўня 1895 года расейскі навукоўца Аляксандар Папоў на паседжаньні Расейскага Фізыка-Хімічнага Таварыства прадэманстраваў прыладу, якую ён назваў “навальніцаадметчык”, які рэгістраваў электрамагнітныя хвалі. Гэта прылада лічыцца першым радыёпрыймальнікам. У 1897 годзе пры дапамозе апаратаў бяздротавай тэлеграфіі Папоў ажыцьцявіў прыём і перадачу паведамленьняў паміж берагам і вайсковым караблём. У 1899 годзе Папоў мадэрнізаваў свой апарат, цяпер прыём сыгналаў (кодам Морзэ), ажыцьцяўляўся на слухаўкі апэратара.

У 1896 годзе ў Вялікабрытаніі італьянец (маці ірляндка) Гуліерма Марконі падаў патэнт “аб удасканаленьнях апарата бяздротавай сувязі”. У 1901 годзе Марконі здолеў атрымаць першы сынгал бяздротавага тэлеграфа праз Атлянтычны акіян.

Апарат Бадо

У 1872 годзе францускі вынаходнік Жан Бадо стварыў тэлеграфны апарат шматразовага дзеяньня, які мог перадаваць па аднаму дроту два і болей паведамленьня ў адзін бок. Акрамя таго ён стварыў тэлеграфны код (код Бадо), які потым атрымаў сусьветнае распаўсюджваньне і атрымаў назву Міжнародны Тэлеграфны Код №1 (ІТА1). Мадыфікаваная вэрсія МТК№1 атрымала назву МТК№2 (ІТА2). Далейшае разьвіцьцё тэлеграфнага апарата Бадо прывяло да ўзьнікненьня тэлепрынтараў (тэлетайпаў). У гонар Бадо атрымала назву адзінка хуткасьці перадачы інфармацыі — Бод.

Вонкавыя спасылкі

Тэлеграфсховішча мультымэдыйных матэрыялаў