Зьбігнеў Алясьніцкі: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
д стыль
д Зьбігнеў Алясніцкі перанесеная ў Зьбігнеў Алясьніцкі: слушная назва
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 15:30, 13 сакавіка 2009

Зьбігнеў Алясніцкі

Зьбі́гнеў Кардынал Алясні́цкі (па-польску: Zbigniew Oleśnicki; 5 сьнежня 13891 красавіка 1455) — польскі рэлігійны і дзяржаўны дзеяч, дыплямат.

Алясніцкі нарадзіўся ў сям'і кракаўскага судзьдзі. Навучаўся ў Сандоміры, ва Ўроцлаве і ў Ягелонскім унівэрсытэце ў Кракаве. Пачынаючы з 1410 года супрацоўнічаў у канцэлярыі польскага караля Уладзіслава II Ягайлы, якому Алясніцкі ў тым жа годзе выратаваў жыцьцё ў Грунвальдскай бітве. З 1423 і да сьмерці — біскуп Кракаўскі. У пэрыяд з 1411 па 1429 гг. удзельнічаў у шматлікіх важных дыпламатычных місіях у якасьці натарыуса, протанатарыуса і біскупа, між іншым пры двары караля Сігізмунда, на службе ў папы рымскага Іаана XXIII і брандэнбурскага курфюрста Фрыдрыха I. Адначасова з гэтым Алясніцкі пераймае верхавенства ў царкоўнай іерархіі і ў колах дробнай палітычнай алігархіі, а ў часы кіраваньня караля Уладзіслава III (1434-1444) Алясніцкі быў па сутнасці рэгентам Польшчы.

У знешняй палітыцы Алясніцкі выступаў за вяртаньне Сілезіі да Польшчы, і спрыяў узмацненьню польска-венгерскай уніі з мэтай сумеснай барацьбы супраць Асманскай імперыі. У 1440 годзе Уладзіслаў III узышоў на вугорскі трон. У 1435 годзе Алясніцкі садзейнічаў падпісаньню спрыяльнага для Польшчы Берасьцейскага міру ў Куявіі з Тэўтонскім ордэнам.

Ва ўнутранай палітыцы Алясніцкі прытрымліваўся інтарэсаў алігархіі, магнатаў і царквы. Выступаў супраць каралеўскіх рэформ. У сваёй дыяцэзіі Зьбігнеў Алясніцкі змагаўся з любымі праявамі ерасі, з асаблівай жорсткасьцю бароўся з гусізмам і яго пашырэньнем у Польшчы. Пасля таго, як у 1447 годзе на трон узышоў кароль Казімір Ягелончык, Алясніцкі страціў палітычны ўплыў і далучыўся да апазіцыі. У 1444 годзе Зьбігнеў Алясніцкі быў абвешчаны кардыналам Базэльска-Фларэнтыйскім саборам, а ў 1449 годзе зноў атрымаў кардынальскі тытул ад папы рымскага Мікалая V за сваю адданасць. Кардынал ахвотна ўсталёўваў кантакты з навукоўцамі і літаратарамі, сярод якіх былі, напрыклад, Іаан Лангінус і Енэа Сільвіа Пікаламіні, з апошнім Алясніцкі рэгулярна перапісваўся.