Сьцяг Чарнагорыі: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д робат дадаў: mk:Знаме на Црна Гора
д робат дадаў: ca:Bandera de Montenegro
Радок 28: Радок 28:
[[br:Banniel Montenegro]]
[[br:Banniel Montenegro]]
[[bs:Zastava Crne Gore]]
[[bs:Zastava Crne Gore]]
[[ca:Bandera de Montenegro]]
[[cs:Černohorská vlajka]]
[[cs:Černohorská vlajka]]
[[cy:Baner Montenegro]]
[[cy:Baner Montenegro]]

Вэрсія ад 16:43, 12 сакавіка 2009

Сучасны дзяржаўны сьцяг Чарнагорыі (з 2004 году)

Сьцяг Чарнагорыі (прыняты ў 2004 г.) уяўляе сабой прастакутнае палотнішча чырвонага колеру з залатымі бакамі, з суадносінамі бакоў 1:2, у цэнтры якога выява гербу Чарнагорыі.

Сьцяг Чарнагорыі да згубы незалежнасьці ў 1918 г. уяўляў сабой палотнішча з трыма гарызантальнымі палосамі, зьверху ўніз — чырвонага, сіняга і белага колераў, і зьмешчаным у цэнтры дзяржаўным гербам (каб адрозьніваць ад сьцягу Сэрбіі аналягічных колераў). Сьцяг быў прыняты па аналёгіі з расейскім сьцягам; больш таго, ваенна-марскі сьцяг Чарнагорыі ўяўляў сабой Андрэеўскі сьцяг, гэта значыць копію расейскага ваенна-марскога сьцягу.

У 1918—1945 гг. Чарнагорыя не мела ўласнага сьцягу. Падчас нямецкай акупацыі (рэжым Дрлевіча) выкарыстоўваўся чырвоны сьцяг з выявай арла і льва, гэта значыць ваенны сьцяг чарнагорскага войску да 1918 г.

Сьцяг Сацыялістычнай рэспублікі Чарнагорыя меў тыя жа колеры, але замест герба ў яго цэнтры была намаляваная чырвоная зорка.

Пасьля атрыманьня незалежнасьці, у 19932004 гг. уяўляў сабой прастакутнае палотнішча з суадносінамі бакоў 1:3, якое складаецца з трох роўнавялікіх палос — верхняй чырвонай, сярэдняй блакітнай і ніжняй белай. Традыцыйны сіні колер сярэдняй паласы быў зьменены на блакітны, каб адрозьніваць сьцяг ад сьцягу Сэрбіі.

Сьцяг Чарнагорыі 1993—2004 гадоў

Па меры таго, як лідэр Чарнагорыі М. Джуканавіч пачаў весьці палітыку адасабленьня Чарнагорыі ад Югаславіі, у яго паўстала запатрабаваньне ў сьцягу, які бы не нагадваў аб адзінстве з Сэрбіяй. У сувязі з гэтым з 2004 г. быў прыняты новы сьцяг — чырвоны з выявай дзяржаўнага гербу і залатой аблямоўкай па баках. Цікава, што дадзены сьцяг толькі малаважнымі дэталямі адрозьніваецца ад ваеннага сьцягу чарнагорскага войску, які адначасова быў сьцягам калабарацыянісцкага рэжыму Дрлевіча часоў 2-й сусьветнай вайны.

У цяперашні час прыхільнікі адзінства сэрбскага і чарнагорскага народаў часта выкарыстоўваюць неафіцыйны сьцяг Чарнагорыі, аб'яднаўчы сучасны сьцяг і сьцяг 1993 году: чырвона-блакітна-белы з вышытым па цэнтры залатым арлом (у прыватнасьці такі сьцяг можна было бачыць сярод супернікаў вынахаду Чарнагорыі з міждзяржаўнага зьвяза з Сэрбіяй у 2006 і супернікаў аддзяленьня Косава ад Сэрбіі ў 2008).

Неафіцыйны (прасэрбскі) сьцяг Чарнагорыі

Вонкавыя спасылкі

Сьцяг Чарнагорыісховішча мультымэдыйных матэрыялаў