Акунь: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д робат дадаў: kv:Ёкыш
д робат: поўны выгляд шаблёна Commons
Радок 11: Радок 11:


==Вонкавыя спасылкі==
==Вонкавыя спасылкі==
{{Commons|Perca fluviatilis}}
{{Commons|Perca fluviatilis|выгляд=поўны}}


[[Катэгорыя:Рыбы]]
[[Катэгорыя:Рыбы]]

Вэрсія ад 21:04, 7 сакавіка 2009

Акунь звычайны
Perca fluvialis

Аку́нь звыча́йны (па-лацінску: Perca fluvialis) — рыба сямейства акунёвых.

Даўжыня да 50 см, маса да 1,5 кг. Цела высокае (у буйных гарбатае), зяленавата-жоўтага колеру, па баках 5 – 9 папярэчных цёмных палос, мае 2 спінныя плаўнікі. Луска дробная. У Беларусі ёсць ва ўсіх вадаёмах, адна з найбольш шматлікіх рыб, асноўная прамысловая ў краіне. Папулярны аб'ект рыбалкі ў большасці еўрапейскіх народаў (няма акунёў у Італіі, на Піранейскім паўвостраве, на поўначы Скандынавіі).

Мяса белае, далікатнае, сочнае, багатае на экстрактыўныя рэчывы, але мае шмат дробных вострых костак; утрымлівае 18,5 % бялку, 0,9 % тлушчу. Малых акунёў (20 – 25 см), пасля трыбушэння смажаць цэлымі на тлушчы або вараць юшку. З булёну можна рабіць халадзец, заліўныя. Буйных смажаць або прыпускаюць з садавінай, грыбамі, агурочным расолам, белым віном і г.д. Сярэдняга памеру акунёў можна вяліць.


Артыкул створаны з дапамогай матэрыялаў з: Алесь Белы, праект «Наша ежа»

Вонкавыя спасылкі