Смаргонскі раён: розьніца паміж вэрсіямі
дапаўненьне, стыль |
стыль |
||
Радок 52: | Радок 52: | ||
'''Смарго́нскі раё́н''' — адміністрацыйная адзінка на паўночным усходзе [[Гарадзенская вобласьць|Гарадзенскай вобласьці]] [[Беларусь|Беларусі]]. Плошча раёну складае 1,5 тыс. км². Насельніцтва — 56,4 тыс. чалавек ([[2008]]). Адміністрацыйны цэнтар — [[места]] [[Смаргонь]]. |
'''Смарго́нскі раё́н''' — адміністрацыйная адзінка на паўночным усходзе [[Гарадзенская вобласьць|Гарадзенскай вобласьці]] [[Беларусь|Беларусі]]. Плошча раёну складае 1,5 тыс. км². Насельніцтва — 56,4 тыс. чалавек ([[2008]]). Адміністрацыйны цэнтар — [[места]] [[Смаргонь]]. |
||
== Геаграфічнае становішча == |
|||
Смаргонскі раён мяжуе з [[Ашмянскі раён|Ашмянскім]] і [[Астравецкі раён|Астравецкім]] раёнамі Гарадзенскай вобласьці, [[Валожынскі раён|Валожынскім]], [[Вялейскі раён|Вялейскім]] і [[Маладэчанскі раён|Маладэчанскім]] раёнамі [[Менская вобласьць|Менскай вобласьці]]. |
Смаргонскі раён мяжуе з [[Ашмянскі раён|Ашмянскім]] і [[Астравецкі раён|Астравецкім]] раёнамі Гарадзенскай вобласьці, [[Валожынскі раён|Валожынскім]], [[Вялейскі раён|Вялейскім]] і [[Маладэчанскі раён|Маладэчанскім]] раёнамі [[Менская вобласьць|Менскай вобласьці]]. |
||
Раён выцягнуты з поўначы на поўдзень на 67 км і з захаду на ўсход на 35 км. Найвялікшая працягласьць тэрыторыі раёну — з паўднёвага захаду на паўночны ўсход — 68 км. |
Раён выцягнуты з поўначы на поўдзень на 67 км і з захаду на ўсход на 35 км. Найвялікшая працягласьць тэрыторыі раёну — з паўднёвага захаду на паўночны ўсход — 68 км. |
||
⚫ | |||
⚫ | |||
⚫ | |||
⚫ | |||
⚫ | |||
⚫ | *[[5 лістапада]] [[1996]]: Смаргонскі раён і места Смаргонь былі аб'яднаныя ў адну адміністрацыйную адзінку раённага падпарадкаваньня.<ref>[http://www.bankzakonov.com/d2008/time74/lav74553.htm Указ Президента Республики Беларусь от 5 ноября 1996 г. №454 "Об объединении Сморгонского района и города Сморгони в одну административную единицу"]</ref> |
||
== Прырода == |
== Прырода == |
||
Радок 103: | Радок 109: | ||
Па тэрыторыі раёну праходзіць чыгуначная лінія і аўтадарога [[Менск]] — [[Вільня]], места Смаргонь зьвязанае аўтадарогамі са [[Сьвір]]ру, [[Вялейка]]й, [[Маладэчна]], [[Ашмяны|Ашмянамі]]. |
Па тэрыторыі раёну праходзіць чыгуначная лінія і аўтадарога [[Менск]] — [[Вільня]], места Смаргонь зьвязанае аўтадарогамі са [[Сьвір]]ру, [[Вялейка]]й, [[Маладэчна]], [[Ашмяны|Ашмянамі]]. |
||
⚫ | |||
⚫ | |||
⚫ | |||
⚫ | |||
⚫ | |||
⚫ | *[[5 лістапада]] [[1996]]: Смаргонскі раён і места Смаргонь былі аб'яднаныя ў адну адміністрацыйную адзінку раённага падпарадкаваньня.<ref>[http://www.bankzakonov.com/d2008/time74/lav74553.htm Указ Президента Республики Беларусь от 5 ноября 1996 г. №454 "Об объединении Сморгонского района и города Сморгони в одну административную единицу"]</ref> |
||
== Інфармацыя для турыстаў == |
== Інфармацыя для турыстаў == |
||
Радок 161: | Радок 160: | ||
*[[Алесь Салагуб]] ([[1906]]—[[1934]]) — беларускі паэт, літаратуразнавец, публіцыст |
*[[Алесь Салагуб]] ([[1906]]—[[1934]]) — беларускі паэт, літаратуразнавец, публіцыст |
||
==Крыніцы== |
== Крыніцы == |
||
{{зноскі}} |
{{зноскі}} |
||
Вэрсія ад 03:47, 6 сакавіка 2009
Смаргонскі раён | |
Сьцяг | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Статус | раён Беларусі |
Уваходзіць у | Гарадзенская вобласьць |
Адміністрацыйны цэнтар | Смаргонь |
Дата ўтварэньня | 15 студзеня 1940 |
Кіраўнік | Генадзь Харужык[d][1] |
Насельніцтва (2008) | 56,4 тыс. |
Шчыльнасьць | 37,6 чал./км² |
Плошча | 1,5 тыс. км² |
Вышыня па-над узр. м. · сярэдняя вышыня | 149 м[2] |
Месцазнаходжаньне Смаргонскага раёну | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | UTC +2 |
Тэлефонны код | +375-15-92 |
Паштовыя індэксы | 231 0хх |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Смарго́нскі раё́н — адміністрацыйная адзінка на паўночным усходзе Гарадзенскай вобласьці Беларусі. Плошча раёну складае 1,5 тыс. км². Насельніцтва — 56,4 тыс. чалавек (2008). Адміністрацыйны цэнтар — места Смаргонь.
Смаргонскі раён мяжуе з Ашмянскім і Астравецкім раёнамі Гарадзенскай вобласьці, Валожынскім, Вялейскім і Маладэчанскім раёнамі Менскай вобласьці.
Раён выцягнуты з поўначы на поўдзень на 67 км і з захаду на ўсход на 35 км. Найвялікшая працягласьць тэрыторыі раёну — з паўднёвага захаду на паўночны ўсход — 68 км.
Гісторыя
- 15 студзеня 1940: у складзе Вялейскай вобласьці быў ўтвораны Смаргонскі раён.
- верасень 1944: раён увайшоў у склад Маладэчанскай вобласьці.
- 20 студзеня 1960: раён — у складзе Гарадзенскай вобласьці.
- 1985: места Смаргонь было вылучанае ў асобную адміністрацыйную адзінку абласнога падпарадкаваньня.
- 5 лістапада 1996: Смаргонскі раён і места Смаргонь былі аб'яднаныя ў адну адміністрацыйную адзінку раённага падпарадкаваньня.[3]
Прырода
Рэльеф
Значная частка раёну занятая Нарачанска-Вялейскай нізінай, на поўдні — частка Ашмянскага ўзвышша. Пераважаюць вышыні 140 — 200 м. Каля 30 % тэрыторыі раёну разьмешчаныя вышэй за 200 м над узроўнем мора, максымальны пункт — 320 м (гара Мілідаўская), мінімальны — 121 м — разьмешчаны на поўначы раёну.
Карысныя выкапні
На тэрыторыі раёну разьмешчаны паклады торфу, пяскова-жвіровага матэрыялу, пяскоў, глінаў і суглінак для грубай керамікі, бузаў.
Клімат
Клімат умерана кантынэнтальны. Сярэдняя тэмпэратура студзеня -6,3 °С, ліпеня 17 °С. Сярэднярочная колькасьць ападкаў складае 645 мм. Працягласьць вэгетацыйнага пэрыяду 189 дзён.
Гідраграфія
Усе рэкі і вадаёмы на тэрыторыі раёну належаць басэйну ракі Нёман, а ў яго складзе — да басэйну Балтыйскага мора. Найбуйнейшая рака — Вяльля з прытокамі Ашмянка, Оксна. Найвялікшыя азёры ў раёне — Сьвірскае і Вішнеўскае.
Расьліннасьць
Лясы (38 % тэрыторыі раёну) пераважна хваёвыя, яловыя, бярозавыя. Балоты займаюць 3,8 % тэрыторыі раёну. На тэрыторыі раёну знаходзіцца частка нацыянальнага парку Нарачанскі, біялягічны заказьнік дзяржаўнага значэньня Дубатоўскае.
Насельніцтва
Насельніцтва раёну на 1.01.2008 складае 56,4 тысячаў чалавек.[4]
Нацыянальны склад насельніцтва паводле перапісу 1999 року:
У Смаргонскім раёне зарэгістраваныя і дзейнічаюць 21 рэлігійная суполка 5-ці канфэсіяў: 9 рымска-каталіцкіх; 9 праваслаўных; 1 Сьведак Еговы; 1 Хрысьціянаў Веры Эвангельскай; 1 Эвангельскіх Хрысьціянаў-баптыстаў.[5]
Адукацыя
У сыстэме адукацыі функцыянуе 57 установаў. Атрыманьне агульнай сярэдняй адукацыі забясьпечваюць 34 установы. Сярод іх спэцыялізаваныя ўстановы і ўстановы новага тыпу. Пасьпяховай рэалізацыі творчых здольнасьцяў дзяцей і навучэнскай моладзі, адаптацыі да навакольнага соцыюму садзейнічаюць установы адукацыі «Смаргонскі раённы цэнтар творчасьці дзяцей і моладзі», «Міжшкольны вучэбна-вытворчы камбінат»,« Смаргонская дзіцячая юнацкая спартовая школа алімпійскага рэзэрву». Для наданьня своечасовай карэкцыйна-рэабілітацыйнай, псыхоляга-пэдагагічнай дапамогі і адукацыйна-выхаваўчых паслугаў дзецям і іх бацькам працуюць установы «Смаргонскі сацыяльна-пэдагагічны цэнтар», «Смаргонскі цэнтар карэкцыйна-разьвіваючага навучаньня і рэабілітацыі».
Мэдыцына
Насельніцтва раёну атрымлівае амбуляторна-паліклінічную дапамогу ў раённай паліклініцы, у лекарскіх амбулаторыях і амбулаторыях участковых лякарань, 22 ФАПах. У раённай паліклініцы надаецца дапамога па 20 спэцыяльнасьцях. У месьце разгорнутыя 13 тэрапэўтычных і 13 пэдыятрычных дзялянак. Функцыянуюць 3 пункты здароўя на прадпрыемствах. У сельскай мясцовасьці працуюць 2 участковыя лякарні.
Культура
Культурная сетка раёну прадстаўленая 61 установай культуры: мескі Дом культуры, 25 установаў клюбнага тыпу, цэнтральная раённая, 2 мескія, 2 дзіцячыя і 26 сельскіх бібліятэкаў, 2 дзіцячыя музычныя школы, дзіцячая школа мастацтваў, гісторыка-краязнаўчы музэй. 17 калектываў мастацкай самадзейнасьці маюць званьні «народны» і «ўзорны».
Спорт
Для арганізацыі і правядзеньня фізкультурна-аздараўленчай і спартова-масавай работы ў раёне ёсьць: стадыён на 3,5 тыс. месцаў, два 25-мэтровыя і 9 міні-басэйнаў, 30 спартовых і 5 трэнажорных заляў, 7 стралковых ціраў, 42 іншыя прыстасаваныя памяшканьні, 27 комплексных спартовых пляцовак, 2 хакейныя каробкі. Асноўнай базай для правядзеньня фізкультурна-аздараўленчай і спартова-масавай работы ў месьце зьяўляецца фізкультурна-аздараўленчы комплекс «Юнацтва». На базе фізкультурна-аздараўленчага комплексу займаюцца тры ДЮСШ, футбольны клюб. Насельніцтву надаюцца платныя фізкультурна-аздараўленчыя паслугі.
Гаспадарчая дзейнасьць
Пад сельскагаспадарчыя землі занятыя 49,3 % тэрыторыі. Асноўныя галіны сельскай гаспадаркі — мяса-малочная жывёлагадоўля, вырошчваюць збожжавыя і кармавыя культуры, бульбу, лён.
Прадпрыемствы: будаўнічых матэрыялаў, харчовай, дрэваапрацоўчай і мэталаапрацоўчай прамысловасьці. Цэнтар промыслаў знаходзіцца ў вёсцы Крэва.
Па тэрыторыі раёну праходзіць чыгуначная лінія і аўтадарога Менск — Вільня, места Смаргонь зьвязанае аўтадарогамі са Сьвірру, Вялейкай, Маладэчна, Ашмянамі.
Інфармацыя для турыстаў
Музэі
- Музэй-сядзіба Францішка Багушэвіча «Кушляны».
- Літаратурны музэй-сядзіба Міхала Клеафаса Агінскага ў в. Залесьсе.
Гісторыка-архітэктурныя каштоўнасьці
- Капліца ў в. Алянец (XIX ст.).
- Касьцёл Сьв. Тадэвуша ў в. Вішнеў (1811—1820).
- Капліца ў в. Вішнеў (кан. ХІХ ст.).
- Касьцёл Найсьв. Тройцы ў в. Войстам (1911).
- Прыдарожная капліца ў в. Войстам (пач. ХХ ст.).
- Касьцёл Сьв. Яна Хрысьцiцеля ў в. Выгаляненты (1929).
- Царква ў в. Выгаляненты (кан. ХІХ ст.).
- Сядзібна-паркавы комплекс Гюнтэраў у в. Дабраўляны (XVIII ст.).
- Капліца ў в. Дабраўляны (XIX ст.).
- Касьцёл Найсьв. Тройцы ў в. Данюшава (1809).
- Капліца ў в. Данюшава (1920-я).
- Касьцёл Найсьв. Тройцы ў в. Жодзішкі (1612).
- Млын у в. Жодзішкі (XIX ст.).
- Сядзібна-паркавы комплекс Мілашэўскіх у в. Жодзішкі (XVIII—XIX стст.).
- Палацава-паркавы комплекс Агінскіх у в. Залесьсе (1802—1822).
- Царква Ўсіх Смуткуючых у в. Кеўлы (1862).
- Руіны вялікалітоўскага замку ў в. Крэва (XIV ст.).
- Царква Сьв. Аляксандра Неўскага ў в. Крэва (1854).
- Сядзібна-паркавы комплекс Багушэвічаў у в. Кушляны (XIX ст.).
- Парк пры былой сядзібе Маркоўскіх у в. Кушляны (XIX ст.).
- Царква Покрыва Прасьв. Багародзіцы ў в. Міхневічы (1866).
- Руіны вуніяцкай царквы ў в. Новы Спаск (XVIII).
- Касьцёл Найсьв. Панны Марыі ў в. Нястанішкі (1905).
- Прыдарожная капліца ў в. Расла (пач. ХХ ст.).
- Касьцёл Маці Божай Ружанцовай у в. Солы (1926—1934).
- Сядзіба Пазьнякоў у в. Совы (XVIII—XIX стст.)
- Царква Сьвв. апп. Пятра й Паўла ў в. Сьвятляны (1936).
- Касьцёл Сьв. Міхала Арханёла ў месьце Смаргонь (1606—1612).
Страчаная спадчына
- Сядзібна-паркавы комплекс Сулістроўскіх у в. Вішнеў (XVIII ст.).
- Касьцёл у в. Войстам (1811).
- Палац Гюнтэраў у в. Дубаўляны (XIX ст.).
- Сядзібна-паркавы комплекс Аскеркаў у в. Данюшава (XIX ст.).
- Мячэт у в. Даўбуцішкі (1588).
- Сядзібна-паркавы комплекс Ходзькаў у в. Дзявятні (XVIII ст.).
- Сядзібна-паркавы комплекс Сулістроўскіх у в. Кушляны (XVIII ст.).
- Касьцёл у в. Нястанішкі (XIX ст.).
- Касьцёл у месьце Смаргонь (пачатак ХХ ст.).
- Сынагога ў в. Солы.
Выбітныя асобы
- Алесь Салагуб (1906—1934) — беларускі паэт, літаратуразнавец, публіцыст
Крыніцы
- ^ http://smorgon.grodno-region.by/ru/rayispolkom-ru/
- ^ GeoNames (анг.) — 2005.
- ^ Указ Президента Республики Беларусь от 5 ноября 1996 г. №454 "Об объединении Сморгонского района и города Сморгони в одну административную единицу"
- ^ Мапы і агульныя зьвесткі на emaps-online
- ^ Рэлігія // Сайт Смаргонскага райвыканкаму
Літаратура
- Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г.П. Пашков [и др.] ; под общ. ред. И.И. Пирожника. — Мн., 2007. — 648с. ISBN 978-985-11-0384-9