Градус Цэльсія: розьніца паміж вэрсіямі
д робат зьмяніў: lv:Celsija grāds |
д робат зьмяніў: ta:செல்சியசு |
||
Радок 67: | Радок 67: | ||
[[sv:Grad Celsius]] |
[[sv:Grad Celsius]] |
||
[[sw:Selsiasi]] |
[[sw:Selsiasi]] |
||
[[ta: |
[[ta:செல்சியசு]] |
||
[[th:องศาเซลเซียส]] |
[[th:องศาเซลเซียส]] |
||
[[tr:Celsius (ölçek)]] |
[[tr:Celsius (ölçek)]] |
Вэрсія ад 23:49, 26 лютага 2009
Гра́дус Цэ́льсія (пазначэньне: °C) — шырока распаўсюджаная адзінка вымярэньня тэмпэратуры, ужываецца ў СІ, нараўне з кэльвінам.
Градус Цэльсія названы ў гонар швэцкага навукоўца Андэрса Цэльсія, які прапанаваў у 1742 годзе новую шкалу для вымярэньня тэмпэратуры. За нуль па шкале Цэльсія прымалася кропка плаўленьня лёду, а за 100° — кропка кіпеньня вады пры стандартным атмасфэрным ціску. (Першапачаткова Цэльсій за 100° прыняў тэмпеэратуру раставаньня лёду, а за 0° — тэмпэратуру кіпеньня вады. І толькі пазьней яго суайчыньнік М. Штрэмэр «перавярнуў» гэтую шкалу). Гэтая шкала лінейная ў інтэрвале 0—100° і гэтак жа лінейна працягваецца ў вобласьці ніжэй 0° і вышэй 100°. Лінейнасьць зьяўляецца асноўнай праблемай пры дакладных вымярэньнях тэмпэратуры. Досыць згадаць, што клясычны тэрмомэтар, запоўнены вадой, немагчыма разьмеціць для тэмпэратур ніжэй 4 градусаў цэльсія, бо ў гэтым дыяпазоне вада пачынае зноў пашырацца.
Першапачатковае азначэньне градусу Цэльсія залежыла ад азначэньня стандартнага атмасфэрнага ціску, таму што і тэмпеэратура кіпеньня вады і тэмпэратура раставаньня лёду залежаць ад ціску. Гэта ня вельмі зручна для стандартызацыі адзінкі вымярэньня. Таму пасьля прыняцьця кэльвіна, у якасьці асноўнай адзінкі вымярэньня тэмпэратуры, азначэньне градусу Цэльсія было перагледжана.
Паводле сучаснага азначэньня, градус Цэльсія роўны аднаму кэльвіну, а нуль шкалы Цэльсія ўсталяваны такім чынам, што тэмпэратура патройнай кропкі вады роўная 0,01 °C. У выніку, шкалы Цэльсія і Кэльвіна ссунутыя на 273,15:
- °C = K - 273,15
Вонкавыя спасылкі
- SI brochure, section 2.1.1.5 (анг.)
- Пераўтварэньне тэмпэратур (рас.)