Злоты: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Rasa (гутаркі | унёсак)
Rasa (гутаркі | унёсак)
Радок 28: Радок 28:
=== Нямецкая акупацыя ===
=== Нямецкая акупацыя ===
Пад час нямецкай акупацыі Польшчы ў [[1939]]-[[1944]] немцы выпусьцілі ў абарот на землях [[Генэральнае Губэрнатарства|Генэральнага Губэрнатарства]] новыя грошы, з той самай назваю - злоты.
Пад час нямецкай акупацыі Польшчы ў [[1939]]-[[1944]] немцы выпусьцілі ў абарот на землях [[Генэральнае Губэрнатарства|Генэральнага Губэрнатарства]] новыя грошы, з той самай назваю - злоты.
Перадваенныя польскія банкноты былі ў [[1940]] годзе замененыя на акупацыйныя. Меўся ліміт абмену адрозны для [[немцы|немцаў]], [[палякі|палякаў]] і [[жыды|жыдоў]]. Акупацыйныя злотыя выдаваліся праз "Эмісыйны Банк в Польшчы" зь сядзібаю ў [[Кракаў|Кракаве]]. Гэта была адзіны інстытут ў [[Трэці Райх|Трэцім Райху]], дзе афіцыйна мелася назва '''Польшча'''. Кіраваў банкам [[Фелікс Млынарскі]], перадваенны віцэ-шэф Польскага Банку. Млынарскі таемна супрацоўнічаў з урадам Польшы на эміграцы. банкоты мелі надпісы па польску, але не было на іх польскага арла і іншых польскіх сымбаляў. Ад порозьвішча Млынарскага банкноты ў народзе былі названыя "млынаркі".
Перадваенныя польскія банкноты былі ў [[1940]] годзе замененыя на акупацыйныя. Меўся ліміт абмену адрозны для [[немцы|немцаў]], [[палякі|палякаў]] і [[жыды|жыдоў]]. Акупацыйныя злотыя выдаваліся праз "Эмісыйны Банк у Польшчы" зь сядзібаю ў [[Кракаў|Кракаве]]. Гэта была адзіны інстытут ў [[Трэці Райх|Трэцім Райху]], дзе афіцыйна мелася назва '''Польшча'''. Кіраваў банкам [[Фелікс Млынарскі]], перадваенны віцэ-шэф Польскага Банку. Млынарскі таемна супрацоўнічаў з урадам Польшы на эміграцы. банкоты мелі надпісы па польску, але не было на іх польскага арла і іншых польскіх сымбаляў. Ад порозьвішча Млынарскага банкноты ў народзе былі названыя "млынаркі".


=== [[Польская Народная Рэспубліка]] ===
=== [[Польская Народная Рэспубліка]] ===

Вэрсія ад 18:09, 21 лютага 2009

Злоты
Файл:Polish banknotes.jpg
Краіна Польшча
Падзел грош
Код ISO-4217 PLN
Сымбаль
Цэнтральны банк Польскі народны банк
Увядзеньне ва ўжытак 11 студзеня 1924
Папярэдняя валюта польская марка
Абменны курс:
()
2,52 USD
Галерэя выяваў у Вікісховішчы

Злоты (польск.- Złoty, скарочана - zł, актуальны код ISO 4217 PLN) – афіцыйная грашовая адзінка Польшчы, складаецца са 100 грошай.

Гісторыя злотага

Рэч Паспалітая Абодвух Народаў

У 14 і 15 стагодзьдзях злотым называліся залатыя дукаты, што траплялі ў абарот Польшчы, пачаткова прыроўненыя да 14 грошай. Ухвала Сэйму 1496 прызначыла курс злотага да 30 грошай. Праз пэўны час курс дукату зьмяняўся, але назва замацавалася за грашовай вартасьцю 30 грошй, празыванай таксама флярэнам. А дукат атрымаў назву - чырвоны злоты.

Пэўны час злоты заставаўся няіснай рахункавай адзінкай. Упершыню ў манэце ён з'явіўся ў 1663 годзе ў выглядзе тымфу.

У 17 стагодзьдзі чырвоны злоты = 4-6 злотым. Пад час грашовай рэформы караля Станіслава Панятоўскага злоты стаў адзінкай роўнай 30 грошам. Гэтая вартасьць пратрымалася да канца існаваньня за часамі Варшаўскага Княства і Каралеўства Польскага. Варшаўская мынца выбівала манэты наміналам злоты да 1841 году.

Польская Рэспубліка (1918—1939)

25 красавіка 1924 году дзякуючы праведзенай грашовай рэформе міністрам фінансаў Уладзіславам Грабскім ў РП польская марка была заменена на злоты. Новая валюта была прывязаная да золата. Вартасьць 1 злотага была роўная 0,1687 грама золата.

Сярод іншых прапановаў пры выбары назвы былі - "лех" і "пол" (накшталт літа і лата). Але перамагал назва гістарычна зьвязаная з Польшчай.

Нямецкая акупацыя

Пад час нямецкай акупацыі Польшчы ў 1939-1944 немцы выпусьцілі ў абарот на землях Генэральнага Губэрнатарства новыя грошы, з той самай назваю - злоты. Перадваенныя польскія банкноты былі ў 1940 годзе замененыя на акупацыйныя. Меўся ліміт абмену адрозны для немцаў, палякаў і жыдоў. Акупацыйныя злотыя выдаваліся праз "Эмісыйны Банк у Польшчы" зь сядзібаю ў Кракаве. Гэта была адзіны інстытут ў Трэцім Райху, дзе афіцыйна мелася назва Польшча. Кіраваў банкам Фелікс Млынарскі, перадваенны віцэ-шэф Польскага Банку. Млынарскі таемна супрацоўнічаў з урадам Польшы на эміграцы. банкоты мелі надпісы па польску, але не было на іх польскага арла і іншых польскіх сымбаляў. Ад порозьвішча Млынарскага банкноты ў народзе былі названыя "млынаркі".

Польская Народная Рэспубліка

Пасьля вызвальеньня Польшчы ад немцаў у 1944 савецкія ўлады выпусьцілі папяровыя грошы наміналам 1, 2, 5, 10, 20, 50, 100 і 500 zł, а таксама ў 1945 - 1000 zł.

30 кастрычніка 1950 у краіне былі ўведедзены новы грошы, якія абменьваліся ў стасунку 100:3 для заробкаў і 100:1 для банкнотаў у абароце і на банкаўскіх рахунках. Манэты мелі вартасьць 1, 2, 5, 10, 20, 50 gr i 1 zł. Банкноты - 2, 5, 10, 20, 50, 100 i 500 zł. Банкноты 2 і 5 zł былі ў 1960 годзе абменяны на манэты. У 1965 была выведзена з ўжытку банкнота 10 zł. У 1966 выдадзена новая банкнота вартасьцю 1000 zł.

У 1975 адбыліся зьмена банкнотаў: на банкнотах замест працоўнага люду зьмясьцілі Выбітных дзеячоў Польшчы.

У 1976 дадалася банкнота 200 zł, у 1977 - 2000 zł, а 20 zł была заменана манэтамі. Пад час вайсковага стану ў 1982 з-за інфляцыі надрукавалі банкноты вартасьцю 5000 zł, затое манэты 10 і 20 zł былі заменаны на банкноты ў сувязі з бракам мэталю (біцьцё манэт аднавілі ў 1986).

Гіпэрінфляцыя на пераломе 80-х і 90-х сталася вынікам выпуску дадаковых наміналаў - 10 000 zł (1987), 20 000 zł (1989), 50 000 zł (1989), 100 000 zł (1990), 200 000 zł (1989), 500 000 zł (1990), 1 000 000 zł (1991) i 2 000 000 zł (1993).

Рэспубліка Польшча

Інфляцыя, што адбывалася за часмі РПЛ засталася ў "спадчыну" і дэмакратычнай Польшчы. Нацянальны Банк Польшчы (Narodowy Bank Polski) пастанавіў правесьці дэнамінацыю злотага "у чатыры нулі" (10 000 PLZ = 1 PLN). Ажыцьцявілі яе 1 студзеня 1995 году. ольская валюта атрымала новы код ISO 4217. Першыя банкноты былі надрукаваныя ў 1994 у Вялікай Брытаніі. Да 31 сьнежня 1996 абмен старых грошай на новыя адбываўся ва ўсіх банкавых установах і гандлёвых кропках краіны.

Ад 1 студзеня 1997 да 31 сьнежня 2010 старыя злотыя магчыма абмяняць толькі ў адмыслова вызначаных банках.

Сучасныя наміналы

  • манэты грашовыя: 1 gr, 2 gr, 5 gr, 10 gr, 20 gr, 50 gr
  • манэты златовыя: 1 zł, 2 zł, 5 zł (існуюць шмат калекцыянэрскіх менэт вартасьцю 2 zł, срэбраныя - 10 i 20 zł і залатыя - 100 i 200 zł)
  • банкноты
    • часта ўжываныя: 10, 20, 50 i 100 zł
    • рэдка ўжываныя: 200 zł

Вонкавыя спасылкі

Злотысховішча мультымэдыйных матэрыялаў