Генадзь Навіцкі: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
зьмяніў катэгорыю (глядзі абмеркаваньне)
д robot Adding: de:Henads Nawizki
Радок 58: Радок 58:


[[Катэгорыя:Беларускія палітыкі]]
[[Катэгорыя:Беларускія палітыкі]]

[[de:Henads Nawizki]]

Вэрсія ад 16:14, 18 чэрвеня 2006

Файл:Hienadź Navicki.jpg
Генадзь Навіцкі

Наві́цкі, Гена́дзь Васі́левіч (нарадзіўся 2 студзеня 1949 году ў Магілёве) - прэм'ер-міністар Рэспублікі Беларусь (2001-2003), старшыня Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу.

У 1971 годзе скончыў Беларускі палітэхнічны інстытут па спэцыяльнасьці інжынэр-будаўнік. Пасьля сканчэньня БПІ працаваў майстрам, начальнікам участку будаўнічага ўпраўленьня 56-га будаўнічага трэсту Магілёва.

З 1974 па 1977 - галоўны інжынэр будаўнічага ўпраўленьня 92-га будаўнічага трэсту Магілёва.

З 1977 па 1981 - інструктар аддзелу будаўніцтва Магілёўскага абкому КПБ.

З 1981 па 1985 - галоўны інжынэр Магілёўскага Аблміжкалгасбуду.

З 1985 по 1988 - загадчык аддзелам будаўніцтва Магілёўскага абкому КПБ.

У 1988 годзе скончыў Акадэмію грамадзкіх навук пры ЦК КПСС.

З 1988 па 1994 - старшыня праўленьня Магілёўскага аблсельбуду. Падчас выбарчай кампаніі 1994 году зьбіраў подпісы за Аляксандра Лукашэнку.

З 1994 па 1997 - Міністар архітэктуры і будаўніцтва Беларусі.

З 1997 по 2001 - Намеснік прэм'ер-міністра Беларусі.

6 кастрычніка 2000 году прызначаны прадстаўніком дзяржавы ў ААТ "Беларускі банк разьвіцьця".

1 кастрычніка 2001 году ўказам прэзідэнта прызначаны выканаўцам абавязкаў Прэмер-міністра Рэспублікі Беларусь (на мейсца Уладзімера Ярмошына).

10 кастрычніка 2001 году ўказам прэзідэнта са згоды Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прызначаны Прэмер-міністрам Рэспублікі Беларусь. 10 ліпеня 2003 году ўказам прэзідэнта вызвалены з пасады.

28 ліпеня 2003 году сэсіяй верхняй палаты парлямэнта адзінагалосна абраны старшынёй Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі другога скліканьня.

15 лістапада 2004 году Навіцкі зноў абраны старшынёй Савета Рэспублікі.

Жанаты. Мае двух сыноў.

Зьнешнія спасылкі

Шаблён:Пасьлядоўнасьць асобШаблён:Пасьлядоўнасьць асобШаблён:Пасьлядоўнасьць асоб