Мікалай Крыштап Радзівіл «Сіротка»: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Kuzzy (гутаркі | унёсак)
Радок 19: Радок 19:
==Вонкавыя спасылкі==
==Вонкавыя спасылкі==
*[http://asoby.belinter.net/cont.php?x=mrs Арыгінальны артыкул]
*[http://asoby.belinter.net/cont.php?x=mrs Арыгінальны артыкул]
*[http://jivebelarus.net/at_this_day/birth-of-mikolaj-krzysztof-the-orphan-radziwill.html Жыццяпіс Мікалая Крыштофа Радзівіла Сіроткі]
*[http://www.radzima.org/pub/pomnik.php?lang=&nazva_id=menjnjas02 Касьцёл Найсьв. Божага Цела ў Нясьвіжы (Фарны)]
*[http://www.radzima.org/pub/pomnik.php?lang=&nazva_id=menjnjas02 Касьцёл Найсьв. Божага Цела ў Нясьвіжы (Фарны)]
*[http://www.radzima.org/pub/pomnik.php?nazva_id=menjnjas20&kind=s Палацавы комплекс Альба, Нясьвіж]
*[http://www.radzima.org/pub/pomnik.php?nazva_id=menjnjas20&kind=s Палацавы комплекс Альба, Нясьвіж]

Вэрсія ад 21:08, 15 лютага 2009

Мікалай Крыштоф Радзівіл «Сіротка»

Мікалай Крыштоф Радзівіл, па мянушцы «Сіротка» (2 жніўня 154928 лютага 1616) — дзяржаўны дзеяч Вялікага княства Літоўскага. Нарадзіўся ў Нясьвіжы, сын Радзівіла Мікалая Чорнага. Вучыўся ў пратэстанцкай гімназіі, заснаванай яго бацькам, потым у Страсбурскім і цюрынскім унівэрсытэтах (Нямеччына). Падарожнічаў па Аўстрыі, Францыі, Італіі.

Пад уплывам папскага нунцыя кардынала Камэдоні і езуіцкага прапаведніка Пятра Скаргі ў 1567 перайшоў з кальвінізму ў каталіцтва і быў прыняты ў рады мальтыйскіх рыцараў. У 1569 атрымаў пасаду надворнага літоўскага маршалка. У 1574 у час выбараў на сойме новага караля Рэчы Паспалітай Сіротка падтрымліваў кандыдатуру Генрыха Валуа і, калі той уцёк у Францыю, двойчы езьдзіў да яго з запрашэньнем вярнуцца і папярэдзіць, што калі ён ня вернецца, то будзе пазбаўлены кароны. У 1579 атрымаў пасаду маршалка вялікага літоўскага. Удзельнічаў у Лівонскай вайне ў складзе войска Стафана Баторыя. Пад Полацкам быў цяжка паранены.

У 158384 падарожнічаў па Блізкім Усходзе, вёў дзёньнік. Пасьля падарожжа распачаў шырокае будаўніцтва ў Нясьвіжы. Замест драўлянага бацькаўскага замка паставіў мураваны, пабудаваў у горадзе шэраг архітэктурных комплексаў: езуіцкі, бэнэдыктынскі і дамініканскі кляштары. Для праектаваньня і ўзьвядзеньня гэтых пабудоў запрасіў зь Італіі архітэктара Яна М.Бэрнардоні. У 1586 годзе Радзівіл заснаваў Нясьвіскую ардынацыю. Дамогся ад караля прывілея на наданьне Нясьвіжу маґдэбургскага права і герба.

У гэты ж час распачаў актыўную барацьбу супраць рэфармацыйнага руху. У сваіх уладаньнях замяняў пратэстанцкіх прапаведнікаў каталіцкімі сьвятарамі. У 1590 атрымаў пасаду троцкага ваяводы.

Да 1595 перапрацаваў свой дзёньнік падарожжаў і выдаў яго ў 1601, каб «пашырыць кругагляд землякоў». У прадмове ён падкрэсьліваў, што піша толькі пра тое, што бачыў сваімі вачыма, а не вычытаў у кнігах іншых падарожнікаў, хоць быў добра знаёмы зь літаратурай пра Блізкі Ўсход. У яго кнізе мноства спасылак на гэту літаратуру, але ён не капіяваў іншых, а сам аналізаваў прачытанае. Часта выказвае нязгоду з тымі ці іншымі аўтарамі. Апісваючы храмы, палацы, руіны, Сіротка найперш расказвае пра іх месцазнаходжаньне, вонкавы і ўнутраны выгляд, матэрыял, зь якога яны зроблены, часта параўноўвае ўбачаныя пабудовы зь італійскімі і францускімі. Неаднойчы ён абвяргае сцьвярджэньні зь Бібліі. Так, убачыўшы крыніцу, у якой нібыта апостал Піліп хрысьціў еўнуха царыцы Кандатэі, Радзівіл заўважае: «... крыніца зь цеснай скалы выходзіць і такая бедная, што абедзьвюх ног не было б чым паліць. Таму хутчэй трэба казаць, што сьвяты апостал галаву яму паліў і так яго хрысціў». Паэтычна апісвае Мёртвае мора: «Гэта мора... сярністае, мае і каменьні навокал сябе, якія, калі іх запаляць, гараць, як дрэва... Язэп Флавій праўдзіва гэта возера апісвае, а асабліва тое, што тройчы яно зьмяняецца ў дзень, гэта я добра бачыў, бо зранку вада была чарнаватай, да поўдня, калі сонца яго нагрэе (бо там моцная сьпёка), дык блакітнявее ўся вада накшталт блакітнага сукна, к падвячорку ж, перад захадам сонца, калі сонечная спёка спадзе, вада становіцца чырванаватай або рудой, быццам яе з глінай зьмяшалі». Нават пры наведваньні Ерусалімскага храма Труны Гасподняй Радзівіл зьвярнуў увагу ня столькі на старажытную архітэктуру, колькі на надмагільныя пліты гістарычных асоб — кіраўнікоў крыжакоў.

Яго цікавілі таксама прыродныя ўмовы, гаспадарка і земляробства тых мясьцін, дзе ён пабываў. Апісваючы Сірыю, Лібан, Эгіпет, ён шмат мейсца адводзіць іх гаспадарцы, дзівосным жывёлам, адзначае вялікае значэньне разьліваў Ніла для гаспадарчай дзейнасьці ў Эгіпце. Аглядаючы сфінкса і піраміды са старажытнымі пахаваньнямі, ён цікавіўся саставам, пры дапамозе якога робяцца муміі, і адзначаў: «Штосьці асаблівае гэта павінна быць, бо і зараз, праз тры тысячы гадоў і больш, як гісторыя піша, не дазволіла малейшай частцы згніць». Апісаў ён таксама народныя звычаі і сьвяты, адносіны паміж рознымі народамі. Часта нагадваў пра жорсткасьць туркаў у адносінах да жыхароў пакораных Турэччынай народаў, пра рознагалосьсі паміж туркамі і арабамі. Кніга Радзівіла карысталася вялікім попытам, вытрымала 19 перавыданьняў на польскай, нямецкай, лацінскай і расейскай мовах.


Гэты тэкст напісаны пры дапамозе матэрыялаў старонкі Гісторыя Беларусі. Асобы.

Вонкавыя спасылкі