Станіслаў Булак-Балаховіч: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Kuzzy (гутаркі | унёсак)
ArthurBot (гутаркі | унёсак)
Радок 131: Радок 131:
[[Катэгорыя:Вайскоўцы БНР|Булак-Балаховіч, Станіслаў]]
[[Катэгорыя:Вайскоўцы БНР|Булак-Балаховіч, Станіслаў]]


[[be:Станіслаў Булак-Балаховіч]]
[[en:Stanisław Bułak-Bałachowicz]]
[[en:Stanisław Bułak-Bałachowicz]]
[[et:Stanisław Bułak-Bałachowicz]]
[[et:Stanisław Bułak-Bałachowicz]]

Вэрсія ад 02:02, 12 лютага 2009

Станіслаў Булак-Балаховіч

Станіслаў Булак-Балаховіч (Станіслаў-Мар’ян Балаховіч) (ст. стыль 10 лютага 188310 траўня 1940) — беларускі вайсковы дзеяч.

Паходжаньне

Нарадзіўся ў Мейштах. Паводле афіцыйных зьвестак паходзіў зь сялян Відзаўскай воласьці Новааляксандраўскага павету Ковенскай губэрні. Сын Мікодыма-Міхала Сільвестравіча і Юзэфы народжанай Шафран Балаховічаў.

Бацькі мелі шэсьць дачок і трох сыноў, між іншых і Юзафа (у будучым генэрала). Сям’я была неаднароднаю ў нацыянальным складзе — маці вызнавала сябе як польку, а бацька быў беларусам, моцным беларускім патрыятызмам вызначаўся брат Юзаф.

Прозьвішча «Булак-Балаховіч» зьяўляецца штучным і ўтвораным самім Станіславам Балаховічам. Гэткае-ж прозьвішча прыняў і ягоны брат гэнерал Юзаф Балаховіч. У Польшчы быў прыняты адмысловы закон, які дазваляў афіцыйна далучыць «вайсковыя мянушкі» часоў вайны за незалежнасьць Польшчы да прозьвішчаў.

Адукацыя і праца

Скончыў школу ў Новааляксандраўску. Навучаўся ў Петраградзкай прыватнай мужчынскай гімназіі сьв. Станіслава. Займаўся сельскагаспадарчаю аканамічнаю працаю. У 1903 працаваў бухгальтарам у чыгуначных установах. У 19041914 адміністратарам маёнтку Гарадзец-Лужкі ў Дзісенскім павеце (цяпер вёска Лужкі Шаркоўшчынскага раёну) графа Плятэр-Зіберґа.

Вайсковая служба ў Імпэратарскай арміі

18 лістапада 1914 — прыбыў і залічаны ў сьпісы 2-га Лейб-уланскага Курляндзкага палка (на 1910 полк быў разьмешчаны ў горадзе Кальварыя).

4 чэрвеня 1915 — за выдатнасьці ў справах супроць непрыяцеля атрымаў ранг малодшага унтэр-афіцэра.

У ноч з 8 на 9 чэрвеня 1915 падчас выведкі ля вёскі Шапалішкі асколкамі разрыўной кулі атрымаў скураныя раны левага пляча.

8 ліпеня 1915 — за баявыя выдатнасьці атрымаў ранг прапаршчыка. 6 лютага 1916 Найвышэйшым прыказам зацьверджна ўзьвядзеньне ў ранг прапаршчыка армейскай кавалерыі.

4 лістапада 1915 — камандзіраваны ў партызанскі атрад.

28 траўня 1916 — узьведзены ў ранг карнэта.

24 чэрвеня 1917 — узьведзены ў ранг паручыка.

(1917—1918 — штабс-ротмістар).

(1917—1918 — ротмістар).

Вайсковая служба ў Чырвонай арміі

Камандзір палка.

Вайсковая служба ў Белай арміі

2 лістапада 1918 — разам з конным атрадам (два дывізіëны, каля 800 шабель) перайшоў ад чырвоных у Пскоўскі корпус, ротмістар.

пачатак 1919 — камандзір Коннага палка 2-ой брыгады «Асобнага корпуса Паўночнай арміі».

травень 1919падпалкоўнік у Паўночнай, пераўтворанай у Паўночна-Заходнюю армію.

чэрвень 1919палкоўнік.

ліпень 1919 — полк пад яго камандаваньнем разьвёрнуты ў 2-і корпус Паўночна-Заходняй арміі, у які ўваходзілі: 4-я дывізыя, Асобная брыгада і Конны полк Булак-Булаховіча.

ліпень 1919 — па прапанове генэрал-лейтэнанта Арсеньнева, камандуючы Паўночна-Заходняй арміяй генэрал-лейтэнант Радзянка надаў Станіславу Булак-Балаховічу ранг генэрал-маёра.

1919 — камандзір корпуса Паўночна-Захоняй арміі.

1919 — пазбаўлены кіраваньнем корпуса, падначалены генэрал-лейтэнанту Арсеньневу.

У ноч на 28 студзеня 1920 арыштаваў галоўнакамандуючага Паўночна-Захоняй арміі генэрала ад інфантэрыі Мікалая Юдзеніча.

Вайсковая служба ў войсках БНР і «белых» фармаваньнях

14 лістапада 1919 — склаў просьбу пра атрыманьне беларускага грамадзянства і прыняцьцë ягонага вайсковага аддзелу на службу БНР.

лістапад 1919 — вайсковыя фармаваньні пад кіраўніцтвам С. Булук-Балаховіча атрымалі афіцыйнцую назву, як "Асобны аддзел войскаў БНР у Балтыі".

26 лістапада 1919 — "Асобны аддзел", паводле дамовы беларускіх дыпляматаў з урадам Эстоніі, прыняты на часовае ўтрыманьне Эстоніі, фінансавыя выдаткі залічаны ў якасьці дзяржаўнай пазыкі БНР.

лістапад—сьнежань 1919 — "Асобны аддзел" заняў частку фронту з чырвонымі каля Ізборску, паміж эстонскай і латыскай арміямі.

студзень-люты 1920 — "Асобны адзел", у сувязі вядзеньня перамоваў Эстоніяй і Латвіяй з савецкай Расеяй, разьмясьціўся ў Марыенбургу (Латвія).

22 студзеня 1920 — "Асобны аддзел" юрыдычна ўключаны Радаю БНР у склад беларускага войска.

Паводле дамовы ўрадаў Польскай Рэспублікі і БНР, у складзе польскага войска мусіла быць сфармавана войска БНР.

23 лютага 1920 — паводле дамовы заключанай у Рызе, "Асобны аддзел" уваходзіў у склад польскага войска. Аддзел налічваў 884 афіцэра і жаўнера.

5 сакавіка 1920 — "Асобны аддзел" транспартыраваны з Марыенбурга ў Дзьвінск. Адтуль перавезены ў Берасьце, аддзел налічваў к. 100 афіцэраў і 700 жаўнераў.

21 чэрвеня 1920 — з Эстоніі і Латвіі ў Берасьце перавезена яшчэ к. 200 жаўнераў.

1920генэрал-лейтэнант.

Узнагароды Расейскай імпэратарскай арміі

30 траўня 1915Георгіеўскі крыж 3 ст. (будучы ніжнім чынам за аказаньне надзвычайных подзьвігаў храбрасьці і самаахвярнасьці).

26 верасьня 1915ордэн сьвятой Ганны 3-яй ступэні з надпісам «За храбрасьць» (за выдатнасьць у справах супроць непрыяцеля).

8 сьнежня 1915 — ордэн сьвятой Ганны 3-яй ступэні зь мячамі і бантам. 25 жніўня 1916 Найвышэйшым прыказам зацьверджна пажалаваньне ордэна.

4 траўня 1916 — ордэн сьвятой Ганны 4-ай ступэні з надпісам «За храбрасьць».

Узнагароды розных дзяржаў

Эстонія:

Жыцьцё пасьля Грамадзянскай вайны

Забіты невядомымі ў Варшаве.

Сям’я

Першым шлюбам (1905) жанаты з Генрыетай Мартынаўнай Ґарбель († 1918), з 1913 жылі асобна, шлюб скасаваны. У шлюбе дзеці: Алена (па сямейнаму Альдона) (* 18 красавіка 1907), Мэдард-Юльюш (* 1 студзеня 1910) і Генрык-Мартын (* 3 чэрвеня 1911).

Другім шлюбам (1918/9) жанаты з Гертай фон Герхард. У шлюбе дочкі: Зоф’я і Марыя.

Трэцім шлюбам жанаты зь Янінай Карэчкай. У шлюбе дочкі: Данута і Барбара.

Літаратурныя творы С. Булак-Балаховіча

  • Булак-Балахович С. Н. Генерал Булак-Балахович о своем деле: как было на самом деле? //Архив гражданской войны. Вып.1. Берлин, 1923.
  • Вершы С. Булак-Балаховіча

Літаратура пра С. Булак-Балаховіча

  • Karpus Z., Łatyszonek O. Życiorys gen. Stanisława Bułak-Bałachowicza // Białoruskie Zeszyty Historyczne. Białystok, 1995. Nr. 2 (4). S. 160-169.
  • Cabanowski M. Generał Stanisław Bułak-Bałachowicz. Zapomniany bohater. Warszawa, 1993.
  • Paluszyński T. Stanisław Bułak-Bałachowicz w estońskiej wojnie narodowo-wyzwoleńczej w latach 1918-1919 // Poznańskie Zeszyty Humanistyczne. T. VI. Poznań, 2006. S. 81-99.
  • Paluszyński T. Przejście oddziału generała Stanisława Bułak-Bałachowicza z Estonii do Polski (marzec 1920 roku) // Polska i Europa w XIX-XX wieku. Studia historyczno-politologiczne. Poznań 1992. S. 109-124.
  • Łatyszonek O. Spod czerwonej gwiazdy pod biały krzyż // Zeszyty Naukowe Muzeum Wojska. Białystok, 1992. Nr 6.
  • Simanskij P. Kampania białoruska Rosyjskiej Armii Ludowo-Ochotniczej gen. S. Bułak-Bałachowicza w 1920 r. // Bellona. T. XXXVII. 1931. S. 196-232.
  • Cisek J. Białoruskie oddziały gen. Stanisława Bułak-Bałachowicza w polityce Józefa Piłsudskiego w okresie wojny polsko-nolszewickiej (marzec-grudzień 1920). Rozprawa doktorska napisana w 1993 r. w Instytucie Historii Uniwersytetu Wrocławskiego pod kierunkiem prof. Wojciecha Wrzesińskiego.

Вонкавыя спасылкі