Людвік I Вялікі: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д robot Adding: sv:Ludvig I av Ungern
Радок 36: Радок 36:
[[ru:Людовик I Великий]]
[[ru:Людовик I Великий]]
[[sk:Ľudovít I. (Uhorsko)]]
[[sk:Ľudovít I. (Uhorsko)]]
[[sr:Лудовик I]]
[[sr:Лудовик I Анжујски]]
[[sv:Ludvig I av Ungern]]
[[sv:Ludvig I av Ungern]]
[[uk:Людвік І Великий]]
[[uk:Людвік І Великий]]

Вэрсія ад 01:47, 11 чэрвеня 2006

Людвік I Вялікі

Лю́двік I Вялі́кі (Loys, Lajos, Ludwik Węgierski) (5 сакавіка 132611 верасня 1382) — кароль Венгрыі (Лаяш, з 1342 году) і Польшчы (Людвік, з 17 лістапада 1370 году).

З французскай дынастыі Анжу. Сын караля Карла Роберта Анжуйскага і Эльжбеты, сястры польскага караля Казіміра III, з 1335 году палітычны саюзнік апошняга, спадкаемца польскага трону. З 1340 году дапамагаў Казіміру ў барацьбе за Галіцка-Валынскае княства, праследуючы пры гэтым венгерскія інтарэсы, што выклікала яго сутыкненне з валынскім князем Любартам. У лютым 1345 году удзельнічаў ў беспаспяховым паходзе крыжакоў у бок Трокаў. Прымаў актыўны ўдзел у паходах Казіміра на Валынь, Падляшша і Берасцейшчыну ў 13491351 гадах, у ходзе якіх венгерскія войскі часова авалодвалі паўднёва-заходнімі землямі ВКЛ. Асабліва няўдалай для ВКЛ была вайна ў ліпніжніўні 1351 году, калі Людвік захапіў у палон Любарта і Кейстута. 15 жніўня 1351 году прымусіў іх падпісаць дагавор, паводле якога ВКЛ мусіла заплаціць вялікі выкуп, адмаўлялася ад прэтэнзій на Галічыну. Дагавор вядомы з хронікі ананімнага венгерскага манаха-францысканца, удзельніка выправы Людвіка (магчыма, Янаша Кецьі). Кейстут разам з Людвікам адправіўся ў Венгрыю як гарант дагавора і для хрышчэння, але здолеў уцячы. У 1354 годзе Людвік паранены пры асадзе літоўскай крэпасці Бэлз на захадзе Валыні. Пасля заняцця польскага трону ўзнавіў войны з ВКЛ (1372 – 1377), у выніку якіх Бэлз і Холм далучаныя да Галічыны (якая пры Людвіку часова ўвайшла ў склад Венгрыі, што выклікала незадавальненне польскіх феадалаў), а Любарт, як і падольскія князі Аляксандр і Барыс Карыятавічы і ратненскі князь Фёдар Альгердавіч (якому належаў і Кобрын з акругай) былі вымушаны прызнаць сюзэрэнітэт Венгрыі. Некалькі разоў высоўваў праекты хрысціянізацыі Літвы. Ініцыяваў стварэнне Луцкай каталіцкай епархіі ў 1375 годзе, юрысдыкцыя якой ахоплівала і паўднёва-заходнія землі Беларусі, на якія пазней, у XIVXVIII стагоддзях, пашыраліся венгерскія экспансіянісцкія планы (глядзіце Радноцкі дагавор 1656 году і інш.)

Праўленне Людвіка супала з “залатым векам” еўрапейскага рыцарства, да пашырэння ідэялогіі і эстэтыкі якога ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе ён істотна прычыніўся. Празваны венгерскімі гісторыкамі Вялікім за значнае пашырэнне межаў каралеўства, якое пры ім зазнала росквіт эканомікі і культуры: адчынены першы ўніверсітэт у горадзе Печ, пачаў чаканіцца залаты дукат, які ў XIV – XVI стагоддзях адыгрываў ролю рэгіянальнай залатой валюты Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, у тым ліку Беларусі (“золотой вгорский”). У 1374 годзе выдаў першы агульнапольскі (Кошыцкі) прывілей, паводле якога шляхце гарантаваўся ўзровень імунітэту, якім дагэтуль карысталіся толькі вышэйшыя феадалы (асабістая недатыкальнасць, сімвалічныя падаткі на карысць дзяржаўнага скарбу і інш.), што паклала пачатак стварэнню асаблівага дзяржаўнага лада Польшчы, а ў будучым і ВКЛ. Пасля смерці Людвіка польскай каралевай была абрана яго дачка Ядвіга.


Шаблён:Крыніца ЭГБ

Знешнія спасылкі

Літаратура

  • Historiae Hungaricae Fontes Domestici. V. III, Lipsiae, 1884.
  • Dabrowski J. Ostatnie lata Ludwika Wielkiego. Krakow, 1918.
  • Halecki O. O genezie i znaczeniu rzadow andegawenskich w Polsce // Kwartalnik historyczny. R. 35. Lwow, 1921.
  • Sacerdoteanu A. Lupta moldovenilor cu litvanii in 1377. Bucuresti, 1936.
  • Шабульдо Ф. М. Земли Юго-Западной Руси в составе Великого княжества Литовского. К., 1987.