Біржы: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Zorrobot (гутаркі | унёсак)
д робат дадаў: da:Biržai
Малюнак Орды
Радок 51: Радок 51:


З [[1950]] года Біржы – раённы цэнтар [[Летувіская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|Летувіскай ССР]].
З [[1950]] года Біржы – раённы цэнтар [[Летувіская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|Летувіскай ССР]].

[[Файл:Birzai.Lietuva.jpg|міні|260пкс|Біржы. [[19 стагодзьдзе|XIX ст.]] Малюнак [[Напалеон Орда|Н. Орды]].]]


== Вонкавыя спасылкі ==
== Вонкавыя спасылкі ==

Вэрсія ад 01:21, 31 студзеня 2009

Шаблён:Горад

Бі́ржы (па-летувіску: Biržai) – горад ў паўночнай Летуве, разьмяшчаецца на рэках Апашча і Аглуюна і на беразе возера Шырвена. Біржы зьяўляюцца адміністрацыйным цэнтрам Біржаўскага раёна Панявескага павета Летувы. Горад разьмяшчаецца ў 201 км на поўнач ад Вільні, недалёка ад мяжы з Латвіяй. Чыгункай1938 года) злучаецца з Панявежам. Насельніцтва горада налічвае каля 15 тыс чалавек.

Гісторыя

Першыя згадкі аб горадзе адносяцца да 1455 года, калі Казімір Ягелончык падарыў горад свайму сакратару Рыгору Фрыдконісу. Фрыдконс памёр бязьдзетным і горад перайшоў Радзівілам. Ва ўласнасьці Радзівілаў горад знаходзіўся з 1492 года да сьмерці Багуслава Радзівіла ў 1669 годзе, калі горад перайшоў у нямецкую ўласнасьць, як прыданае дачкі Багуслава. У 1589 годзе Біржы атрымалі магдэбурскае права. Біржы вярнуліся ва ўласнасьць Радзівілаў у другой палове XVIII стагодзьдзя. Горад атрымаў разьвіцьцё дзякуючы таму, што ён знаходзіўся на гандлёвым шляху РыгаВільня.

Горад быў значна зруйнаваны пад час паўночнай вайны. У 1701 годзе ў Біржах была заключаная дамова паміж расейскім царом Пятром І і каралём Рэчы Паспалітай Аўгустам Моцным аб сумесных дзеяньнях супраць швэдаў. Пасьля падзелу Рэчы Паспалітай горад у 1794 годзе быў перададзены Тышкевічам.

З 1950 года Біржы – раённы цэнтар Летувіскай ССР.

Біржы. XIX ст. Малюнак Н. Орды.

Вонкавыя спасылкі

Біржысховішча мультымэдыйных матэрыялаў