Бераставіцкі раён: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д стыль
дапаўненьне
Радок 52: Радок 52:
}}
}}


'''Бераставі́цкі раё́н''' — адміністрацыйная адзінка на паўднёвым захадзе [[Гарадзенская вобласьць|Гарадзенскай вобласьці]] [[Беларусь|Беларусі]]. Плошча раёну складае 0,74 тыс. км². Насельніцтва — 19,7 тыс. чалавек ([[2006]]). Адміністрацыйны цэнтар — [[гарадзкі пасёлак|мястэчка]] [[Бераставіца Вялікая]].
'''Бераставі́цкі раё́н''' — адміністрацыйная адзінка на паўднёвым захадзе [[Гарадзенская вобласьць|Гарадзенскай вобласьці]] [[Беларусь|Беларусі]]. Плошча раёну складае 0,743 тыс. км². Насельніцтва — 19,975 тыс. чалавек ([[2006]]), гарадзкое насельніцтва складае 37,5 %. Сярэдняя шчыльнасьць — 26,9 чалавека на 1 кв.км. Адміністрацыйны цэнтар — [[гарадзкі пасёлак|мястэчка]] [[Вялікая Бераставіца]].

Утвораны [[15 студзеня]] [[1940]] году як [[Крынкаўскі раён|Крынкаўскі]], з [[20 верасьня]] [[1944]] году — Бераставіцкі.

У складзе раёна рабочы пасёлак [[Пагранічны]], 126 сельскіх населеных пунктаў, 7 сельсаветаў: [[Алекшыцкі сельсавет|Алекшыцкі]], [[Бераставіцкі сельсавет|Бераставіцкі]], [[Канюхоўскі сельсавет|Канюхоўскі]], [[Макаравецкі сельсавет|Макаравецкі]], [[Малабераставіцкі сельсавет|Малабераставіцкі]], [[Пархімаўскі сельсавет|Пархімаўскі]], [[Эйсмантаўскі сельсавет|Эйсмантаўскі]]; [[Пагранічны пасялковы савет|Пагранічны пассавет]].


== Геаграфічнае становішча ==
== Геаграфічнае становішча ==
Радок 86: Радок 90:


== Выбітныя асобы ==
== Выбітныя асобы ==
* [[Кастусь Каліноўскі]] — нацыянальны герой Беларусі, Летувы і Польшчы, адзін з кіраўнікоў нацыянальна-вызваленчага паўстаньня [[1863]] [[1864]] гадоў, рэвалюцыянэр-дэмакрат, публіцыст, паэт.
* [[Кастусь Каліноўскі]] — нацыянальны герой Беларусі, Летувы і Польшчы, адзін з кіраўнікоў нацыянальна-вызваленчага паўстаньня [[1863]]—[[1864]] гадоў, рэвалюцыянэр-дэмакрат, публіцыст, паэт.


== Інфармацыя для турыстаў ==
== Інфармацыя для турыстаў ==
Радок 98: Радок 102:
* [http://globus.tut.by/_regs/berest.htm Здымкі на Globus.tut.by]
* [http://globus.tut.by/_regs/berest.htm Здымкі на Globus.tut.by]


{{Бераставіцкі раён}}
{{Гарадзенская вобласьць}}
{{Гарадзенская вобласьць}}



Вэрсія ад 00:51, 28 студзеня 2009

Бераставіцкі раён

Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна Беларусь
Статус раён Беларусі
Уваходзіць у Гарадзенская вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Бераставіца Вялікая
Дата ўтварэньня 15 студзеня 1940
Кіраўнік Антон Кулісевіч[d][1]
Насельніцтва (2006) 19,7 тыс.
Шчыльнасьць 26,62 чал./км²
Плошча 0,74 тыс. км²
Вышыня па-над узр. м.
 · сярэдняя вышыня

 193 м[2]
Месцазнаходжаньне Бераставіцкага раёну
Бераставіцкі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC +2
Тэлефонны код +375-15-11
Паштовыя індэксы 231 7хх
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Бераставі́цкі раё́н — адміністрацыйная адзінка на паўднёвым захадзе Гарадзенскай вобласьці Беларусі. Плошча раёну складае 0,743 тыс. км². Насельніцтва — 19,975 тыс. чалавек (2006), гарадзкое насельніцтва складае 37,5 %. Сярэдняя шчыльнасьць — 26,9 чалавека на 1 кв.км. Адміністрацыйны цэнтар — мястэчка Вялікая Бераставіца.

Утвораны 15 студзеня 1940 году як Крынкаўскі, з 20 верасьня 1944 году — Бераставіцкі.

У складзе раёна рабочы пасёлак Пагранічны, 126 сельскіх населеных пунктаў, 7 сельсаветаў: Алекшыцкі, Бераставіцкі, Канюхоўскі, Макаравецкі, Малабераставіцкі, Пархімаўскі, Эйсмантаўскі; Пагранічны пассавет.

Геаграфічнае становішча

Бераставіцкі раён мяжуе з Гарадзенскім, Ваўкавыскім, Мастоўскім і Сьвіслацкім раёнамі Гарадзенскай вобласьці ды Польшчай на захадзе.

Працягласьць тэрыторыі з поўначы на поўдзень 45 км, а з захаду на ўсход — 25 км.

Рэльеф і карысныя выкапні

Тэрыторыя раёну разьмешчаная ў межах паўднёвага адгалінаваньня Беларускай грады. Вялікую частку раёна займае Ваўкавыскае ўзвышша, на поўначы — частка Нёманскай нізіны, на паўночным захадзе — ускраіна Гарадзенскага ўзвышша. Пераважаюць вышыня 160 — 200 мэтраў над узроўнем мора. Найвышэйшы пункт 212 мэтраў знаходзіцца на поўначы раёну (Магілянская града).

Карысныя выкапні: торф (Алекшыцы), высакаякасная цагляная гліна (Знайдзіна), будаўнічыя пяскі, вялікія запасы мінэральнай вады.

Клімат і расьліннасьць

Клімат умерана кантынэнтальны. Сярэдняя тэмпэратура студзеня -5 °С, ліпеня 18 °С. Сярэднярочная колькасьць ападкаў складае 560 мм. Працягласьць вэгетацыйнага пэрыяду 200 дзён.

Пераважаюць лясы хваёвыя, яловыя, сустракаюцца бярозавыя, дубовыя, грабавыя. Лясы займаюць 15% тэрыторыі раёну. Глебы пераважаюць дзярнова-падзолістыя. Балоты займаюць 7,6% плошчы раёну.

Гідраграфія

Працякае рака Сьвіслач з прытокамі Верацёйка, Бераставічанка, Вуснарка, Гладыш.

Насельніцтва

Канфэсійны склад

У раёне дзейнічае 14 рэлігійных абшчынаў, зь іх 8 праваслаўнай, 5 — каталіцкай канфэсіі і адна Хрысьціянаў Веры Эвангельскай.

Гаспадарчая дзейнасьць

Агульная плошча сельгасугодзьдзяў складае 50,9 тыс. га, зь іх асушаных 7,9 тыс. га. Асноўныя галіны сельскай гаспадаркі: мясамолачная жывёлагадоўля, вырошчваюць збожжавыя, кармавыя культуры, бульбу, цукровыя буракі.

Прадпрыемствы: па перапрацоўцы сельскагаспадарчай сыравіны (масласырзавод, сьпіртзавод), вытворчасьць будаўнічых матэрыялаў (цагляны і лесазавод).

Праходзіць чыгунка ВаўкавыскБеласток, аўтамабільныя дарогі на Гародню, Ваўкавыск, Сьвіслач, Беласток.

На тэрыторыі раёну разьмешчаныя 4 памежныя заставы, кантрольна-прапускны пункт, мытны пост «Бераставіца» Гарадзенскай рэгіянальнай мытні.

Выбітныя асобы

  • Кастусь Каліноўскі — нацыянальны герой Беларусі, Летувы і Польшчы, адзін з кіраўнікоў нацыянальна-вызваленчага паўстаньня 18631864 гадоў, рэвалюцыянэр-дэмакрат, публіцыст, паэт.

Інфармацыя для турыстаў

Захаваліся помнікі архітэктуры: касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі ў в. Вялікія Эйсманты, Сьвята-Раства-Багародзіцкая царква ў в. Масаляны, царква ў в. Гарбачы, касьцёл Узьвіжаньня Сьвятога Крыжа ў в. Макараўцы, Сьвята-Крыжаўзьвіжанская царква ў в. Клепачы, Сьвята-Пакроўская царква ў в. Алекшыцы, сядзібны будынак у в. Малая Бераставіца, сядзіба ў в. Масаляны, сядзіба ў в. Мураваная, сядзібныя дамы ў в. Пархімаўцы і Стары Дворац.

Літаратура

  • Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г.П. Пашков [и др.] ; под общ. ред. И.И. Пирожника. — Мн., 2007. — 648с. ISBN 978-985-11-0384-9

Вонкавыя спасылкі

  1. ^ http://berestovitsa.grodno-region.by/ru/biography_kuli-ru/
  2. ^ GeoNames (анг.) — 2005.