Смаргонскі раён: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 86: Радок 86:


Па тэрыторыі раёну праходзіць чыгуначная лінія і аўтадарога [[Менск]] - [[Вільня]], места Смаргонь зьвязанае аўтадарогамі са [[Сьвір]]ру, [[Вялейка]]й, [[Маладэчна]], [[Ашмяны|Ашмянамі]].
Па тэрыторыі раёну праходзіць чыгуначная лінія і аўтадарога [[Менск]] - [[Вільня]], места Смаргонь зьвязанае аўтадарогамі са [[Сьвір]]ру, [[Вялейка]]й, [[Маладэчна]], [[Ашмяны|Ашмянамі]].

== Гісторыя ==
*[[15 студзеня]] [[1940]]: у складзе [[Вялейская вобласьць|Вялейскай вобласьці]] быў ўтвораны Смаргонскі раён.
*верасень [[1944]]: раён увайшоў у склад [[Маладэчанская вобласьць|Маладэчанскай вобласьці]].
*[[20 студзеня]] [[1960]]: Смаргонскі раён — у складзе Гарадзенскай вобласьці.
*[[1985]]: места [[Смаргонь]] было вылучанае ў асобную адміністрацыйную адзінку абласнога падпарадкаваньня.
*[[5 лістапада]] [[1996]]: Смаргонскі раён і места Смаргонь былі аб'яднаныя ў адну адміністрацыйную адзінку раённага падпарадкаваньня.


== Выбітныя асобы ==
== Выбітныя асобы ==

Вэрсія ад 04:48, 23 студзеня 2009

Смаргонскі раён

Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна Беларусь
Статус раён Беларусі
Уваходзіць у Гарадзенская вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Смаргонь
Дата ўтварэньня 15 студзеня 1940
Кіраўнік Генадзь Харужык[d][1]
Насельніцтва (2006) 57,5 тыс.
Шчыльнасьць 38,33 чал./км²
Плошча 1,5 тыс. км²
Вышыня па-над узр. м.
 · сярэдняя вышыня

 149 м[2]
Месцазнаходжаньне Смаргонскага раёну
Смаргонскі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC +2
Тэлефонны код +375-15-92
Паштовыя індэксы 231 0хх
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Смарго́нскі раё́н — адміністрацыйная адзінка на паўночным усходзе Гарадзенскай вобласьці Беларусі. Плошча раёну складае 1,5 тыс. км². Насельніцтва — 57,5 тыс. чалавек (2006). Адміністрацыйны цэнтар — места Смаргонь.

Геаграфічнае становішча

Смаргонскі раён мяжуе з Ашмянскім і Астравецкім раёнамі Гарадзенскай вобласьці, Валожынскім, Вялейскім і Маладэчанскім раёнамі Менскай вобласьці.

Раён выцягнуць з поўначы на поўдзень на 67 км і з захаду на ўсход на 35 км. Найбольшая працягласьць тэрыторыі раёну — з паўднёвага захаду на паўночны ўсход – 68 км.

Рэльеф і карысныя выкапні

Значная частка раёну занятая Нарачанска-Вялейскай нізінай, на поўдні — частка Ашмянскага ўзвышша. Пераважаюць вышыні 140 — 200 м, максымальная — 320 м (гара Мілідаўская).

Карысныя выкапні: торф, пяскова-жвіровы матэрыял, пяскі, гліны і суглінкі для грубай керамікі, бузы.

Клімат і расьліннасьць

Клімат умерана кантынэнтальны. Сярэдняя тэмпэратура студзеня -6,3 °С, ліпеня 17 °С. Сярэднярочная колькасьць ападкаў складае 645 мм. Працягласьць вэгетацыйнага пэрыяду 189 дзён.

Лясы (38% тэрыторыі раёну) пераважна хваёвыя, яловыя, бярозавыя. На тэрыторыі раёну знаходзіцца частка нацыянальнага парку Нарачанскі, біялягічны заказьнік дзяржаўнага значэньня Дубатоўскае.

Гідраграфія

Усе рэкі і вадаёмы на тэрыторыі раёну належаць басэйну ракі Нёман, а ў яго складзе — да басэйну Балтыйскага мора. Найбуйнейшая рака — Вяльля з прытокамі Ашмянка, Оксна. Найвялікшыя азёры ў раёне — Сьвірскае і Вішнеўскае. Балоты займаюць 3,8% тэрыторыі.

Насельніцтва

Насельніцтва раёну складае 57,5 тысячаў чалавек

У Смаргонскім раёне зарэгістраваная і дзейнічак 21 рэлігійная абшчына 5-ці канфэсіяў:

  • 9 – рымска-каталіцкіх;
  • 9 – праваслаўных;
  • 1 – Сьведак Еговы;
  • 1 – Хрысьціянаў Веры Эвангельскай;
  • 1 – Эвангельскіх хрысьціянаў-баптыстаў.

Гаспадарчая дзейнасьць

Пад сельгасугодзьдзі занятыя 49,3 % тэрыторыі. Асноўныя галіны сельскай гаспадаркі — мясомалочная жывёлагадоўля, вырошчваюць збожжавыя і кармавыя культуры, бульбу, лён.

Прадпрыемствы: будаўнічых матэрыялаў, харчовай, дрэваапрацоўчай і мэталаапрацоўчай прамысловасьці. Цэнтар промыслаў знаходзіцца ў в. Крэва.

Па тэрыторыі раёну праходзіць чыгуначная лінія і аўтадарога Менск - Вільня, места Смаргонь зьвязанае аўтадарогамі са Сьвірру, Вялейкай, Маладэчна, Ашмянамі.

Гісторыя

Выбітныя асобы

Інфармацыя для турыстаў

Музэй-сядзіба Францішка Багушэвіча «Кушляны», літаратурны музэй-сядзіба Міхала Клеафаса Агінскага ў в. Залесьсе.

Захаваліся помнікі архітэктуры: руіны вялікалітоўскага замка ў в. Крэва, касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і сядзіба ў в. Жодзішкі, капліца ў в. Алянец, касьцёл сьвятога Тадэвуша ў в. Вішнеў, касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы ў в. Войстам, царква ў в. Выгаляненты, касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы ў д. Данюшава, палацава-паркавы ансамбаль у в. Залесьсе, царква Ўсіх Смуткуючых у в. Кеўлы, сьвіран і сядзіба Ф.Багушэвіча ў в. Кушляны, Сьвята-Пакроўская царква ў в. Міхневічы, касьцёл Маці Божай у в. Нястанішкі, Сьвята-Петра-Паўлаўская царква у в. Сьвятляны, касьцёл Маці Божай Ружанцовай у в. Солы.

Літаратура

  • Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г.П. Пашков [и др.] ; под общ. ред. И.И. Пирожника. — Мн., 2007. — 648с. ISBN 978-985-11-0384-9

Вонкавыя спасылкі

  1. ^ http://smorgon.grodno-region.by/ru/rayispolkom-ru/
  2. ^ GeoNames (анг.) — 2005.