Беларуская краёвая абарона: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
Kuzzy (гутаркі | унёсак)
дНяма апісаньня зьменаў
Радок 6: Радок 6:

Пасьля таго, як тэрыторыю Беларусі занялі савецкія войскі, кіраўніцтва БКА перабралася ў [[Нямеччына|Нямеччыну]], дзе працягвала дзейнасьць. У кастрычніку 1944 вайсковы аддзел БЦР рэарганізаваны ў Галоўнае ўпраўленнье вайсковых справаў на чале з [[Кастусь Езавітаў|Кастусём Езавітавым]], створаны 1-ы беларускі вучэбны кадравы батальён. На пачатку [[1945]] году ўтвораная 1-я беларуская грэнадзёрская брыгада «Беларусь» (пазьней — [[30-я грэнадэрская дывізія Вафэн-СС (1-я беларуская)|30-я грэнадзёрская дывізія СС «Беларусь №1»]]), якая ў выніку трапіла ў палон да амэрыканцаў. Батальёны БКА ў Нямеччыне фармаваліся пераважна з асобаў, якія былі праціўнікамі савецкай улады і зьбеглі з раёнаў, занятых савецкімі войскамі. Пасьля вайны значная іх частка апынулася ў эміграцыі.

== Вонкавыя спасылкі ==
* [http://www.jivebelarus.net/history/new-history/bka.html Ф. Кушаль - Спробы арганізацыі беларускага войска пры нямецкай акупацыі Беларусі]
* [http://www.jivebelarus.net/history/new-history/bka-in-slutskland.html С. Шнэк - Узброеная Случчына. Да гісторыі Беларускае Краёвае Абароны]

[[Катэгорыя:Калябарацыя на Беларусі]]
[[Катэгорыя:Калябарацыя на Беларусі]]

Вэрсія ад 16:33, 22 студзеня 2009

Беларуская Краёвая Абарона, Biełaruskaja Krajovaja Abarona, БКА — вайсковае фармаваньне, створанае, у генэральнай акрузе «Беларусь» у 1944 годзе.

БКА была ўтворана паводле загадаў в.а. генэральнага камісара Беларусі Курта фон Готбэрга і прэзыдэнта Беларускай цэнтральнай рады (БЦР) Радаслава Астроўскага ў лютым—сакавіку 1944. Узначальвала БКА Галоўнае камандаваньне на чале з маёрам Францішакам Кушалем. Аснову фармаваньня складала мабілізаванае мужчынскае насельніцтва 19081924 г.н. Усяго былі мабілізаваныя каля 25 тыс. чалавек, зь якіх плянавалася стварыць 48 батальёнаў па 450—500 чал. Да сярэдзіны красавіка 1944 было створана 38 пяхотных і 6 сапёрных батальёнаў. Афіцэры і падафіцэры БКА праходзілі падрыхтоўку на 3-тыднёвых курсах у Менску, радавыя — на месцах службы.

Галоўнай задачай БКА зьяўлялася барацьба супраць савецкіх партызан, якая праводзілася ў згодзе з паліцэйскімі ўладамі на месцах. Многія са створаных батальёнаў выкарыстоўваліся для аховы складаў, іншых гаспадарчых мэт. Пад уплывам агітацыі партызанаў і падпольшчыкаў, посьпехаў Чырвонай Арміі частка вайскоўцаў БКА перайшла са зброяй да партызанаў.

Пасьля таго, як тэрыторыю Беларусі занялі савецкія войскі, кіраўніцтва БКА перабралася ў Нямеччыну, дзе працягвала дзейнасьць. У кастрычніку 1944 вайсковы аддзел БЦР рэарганізаваны ў Галоўнае ўпраўленнье вайсковых справаў на чале з Кастусём Езавітавым, створаны 1-ы беларускі вучэбны кадравы батальён. На пачатку 1945 году ўтвораная 1-я беларуская грэнадзёрская брыгада «Беларусь» (пазьней — 30-я грэнадзёрская дывізія СС «Беларусь №1»), якая ў выніку трапіла ў палон да амэрыканцаў. Батальёны БКА ў Нямеччыне фармаваліся пераважна з асобаў, якія былі праціўнікамі савецкай улады і зьбеглі з раёнаў, занятых савецкімі войскамі. Пасьля вайны значная іх частка апынулася ў эміграцыі.

Вонкавыя спасылкі