Грунвальдзкая бітва: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д робат дадаў: tk:Grünwald söweşi
Kuzzy (гутаркі | унёсак)
Радок 41: Радок 41:
* [http://txt.knihi.com/10viakou/10v211.html Уладзімер Арлоў, Генадзь Сагановіч «Дзесяць вякоў беларускай гісторыі» на «Беларускай Палічцы»] ISBN 9986-9219-8-8
* [http://txt.knihi.com/10viakou/10v211.html Уладзімер Арлоў, Генадзь Сагановіч «Дзесяць вякоў беларускай гісторыі» на «Беларускай Палічцы»] ISBN 9986-9219-8-8
* [http://txt.knihi.com/pytanni/029.html Іван Саверчанка, Зьміцер Санько «150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі» на «Беларускай Палічцы»]
* [http://txt.knihi.com/pytanni/029.html Іван Саверчанка, Зьміцер Санько «150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі» на «Беларускай Палічцы»]
* [http://www.jivebelarus.net/history/gistografia/sahanovich-hrunvald.html Генадзь Сагановіч «Грунвальд у беларускай гістарыяграфіі»]
* [http://radota-indrin.livejournal.com/79400.html ГРУНВАЛЬД - ВЯЛІКАЯ ПЕРАМОГА РУСЬКІХ СЛАВЯН]{{ref-ru}}
* [http://radota-indrin.livejournal.com/79400.html ГРУНВАЛЬД - ВЯЛІКАЯ ПЕРАМОГА РУСЬКІХ СЛАВЯН]{{ref-ru}}



Вэрсія ад 14:55, 22 студзеня 2009

Грунвальдзкая бітва
Грунвальдзкая бітва. Ян Матэйка (1878)
Дата: 15 ліпеня 1410
Месца: Грунвальд (цяпер у Польшчы)
Вынік: Вырашальная перамога аб'яднанага войска ВКЛ і Польшчы
Супернікі
Вялікае княства Літоўскае
Польшча
Тэўтонскі Ордэн
Камандуючыя
Вітаўт
Ягайла
Ульрых фон Юнгенген
Колькасьць
39 00027 000
Страты
Невядомыя8000 забітых, 2000 палонных

Гру́нвальдзкая бі́тва (Бітва пад Дубро́ўнай) — бітва паміж аб'яднанымі войскамі Вялікага княства Літоўскага і Польшчы, з аднаго боку, і войскамі Тэўтонскага Ордэна, з другога, якая адбылася 15 ліпеня 1410 году ў раёне вёсак Грунвальд, Танэнбэрг, Ульнова і Ладзьвігава, прыблізна ў паўсотні кілямэтраў ад Олыштына. Адна з найвялікшых і найзначнейшых бітваў Сярэднявечча пачалася ў дзевяць гадзін раніцы і працягвалася да сямі вечара.

Гісторыя

Прыярытэты ў зьнешняй палітыцы Вялікага княства Літоўскага ў другой палове XIVXV стагодзьдзі зьмяняліся. З XIII стагодзьдзя ВКЛ вяло напружаную барацьбу з крыжацкай агрэсіяй. Нашэсьце Тэўтонскага Ордэна пагражала ня толькі разбурэньнем славянскіх і балцкіх гарадоў і вёсак, фізычным зьнішчэньнем народаў, але і духоўным упадкам, анямечваньнем этнічных груп, што насялялі Ўсходнюю Эўропу. Таму барацьба з тэўтонцамі стала барацьбой за выжываньне.

Пяць разоў спрабавалі крыжакі захапіць Полацак, чатыры — Наваградак, нападалі на іншыя гарады. Неаднаразова цярпелі ад нападаў жыхары Горадні.

Рашэньне аб вайне з крыжакамі было прынятае ў 1408 годзе на нарадзе Ягайлы і Вітаўта. У 1409 годзе пачалася «Вялікая вайна» паміж Польшчай, ВКЛ, з аднаго боку, і Тэўтонскім Ордэнам — з другога. Вырашальны ўдар быў нанесены Тэўтонскаму Ордэну ў бітве пад Грунвальдам.

Бітва

15 ліпеня 1410 году на вузкім полі каля вёскі Грунвальд сышліся на бітву аб'яднаныя войскі ВКЛ і Польскага каралеўства з крыжацкім войскам. Гэтая бітва ўвайшла ў гісторыю як вялікая. Вялікая таму, што ніводная зь бітваў Сярэднявечча не зьбірала такой колькасьці воінаў — некалькі дзясяткаў тысяч, і таму, што яна прадвызначала далейшае разьвіцьцё многіх эўрапейскіх народаў і стала фіналам страшнага, больш чым двухсотгадовага супрацьстаяньня дзьвюх магутных сіл — славян і крыжацкіх заваёўнікаў.

На грунвальдзкім полі войскі ВКЛ налічвалі 40 харугваў воінаў з кожнага беларускага гораду і мястэчка.

Раніцай 15 ліпеня адзін супраць аднаго сталі ордэнскае і польска-вялікакняскае войскі. У апошнім пераважалі беларусы ў саюзе з палякамі. Таксама ўдзельнічалі татарскія, чэскія і маскоўскія дружыны. Сілы бакоў былі прыкладна роўныя. Пачалася бітва атакай коньніцы хана Тахтамыша, якая панесла значныя страты, таму што была лёгкай, але коньніца зьнішчыла пажоў крыжакоў, якія ня мелі зброі. Потым сышліся ў бойцы правы флянг саюзнага войска, які займалі харугвы ВКЛ, і жалезная рыцарская лявіна. Сеча зь пераменным посьпехам цягнулася шэсьць гадзін. Між тым на працягу некалькіх першых гадзінаў палякі толькі назіралі, як змагаюцца і гінуць беларусы (Ягайла пасьвячаў у рыцарства 2000 чалавек). Праз гэтае беларусы апынуліся сам на сам з крыжакамі, зьмясьціліся назад і зьнішчылі палову крыжакоў. У магістра Ордэна Ульрыха фон Юнгінгена ў падмацаваньні знаходзіліся яшчэ 16 харугваў (прыкладна трэць крыжацкага войска), і калі ён убачыў, што беларусы адступаюць, вырашыў што зь імі ўсё скончана, стаў на чале свайго войска і пайшоў у тыл палякам. Але пралічыўся, бо вялікі князь ВКЛ Вітаўт зьнішчыў сваю палову крыжакоў прыйшоў на дапамогу палякам, заціcнутым паміж крыжакамі. У гэтай апошняй, рашаючай сутычцы войска Ордэна было раздаўленае.

Значэньне

Грунвальдзкая бітва разьвеяла ўяўленьні аб нязломнасьці і непераможнасьці Тэўтонскага Ордэна. Яго палітычная і ваенная моц была зломленая. Удар для тэўтонцаў быў настолькі ашаламляльны, што землі ўсходніх славян пяць стагодзьдзяў ня ведалі нямецкай агрэсіі. Разгром крыжакоў павысіў аўтарытэт ВКЛ і Польшчы ў Заходняй Эўропе.

На месцы Грунвальдзкай бітвы ў 1960 годзе быў усталяваны помнік.

Вонкавыя спасылкі

Грунвальдзкая бітвасховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Шаблён:Link FA