Гісторыя Беларусі: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д робат дадаў: sv:Vitrysslands historia
Kuzzy (гутаркі | унёсак)
Радок 127: Радок 127:
* [http://probelarus.ru Гісторыя Беларусі. Клюб «Стары Гетман»]
* [http://probelarus.ru Гісторыя Беларусі. Клюб «Стары Гетман»]
* [http://grunwald.iatp.by/odr.htm Перасяленне асобных групаў венедзка-славянскага насельніцтва з палабска-паморскіх земляў у рэгіён ВКЛ]
* [http://grunwald.iatp.by/odr.htm Перасяленне асобных групаў венедзка-славянскага насельніцтва з палабска-паморскіх земляў у рэгіён ВКЛ]
* [http://www.jivebelarus.net/history/gistografia/primitive-society-on-belarus-territory.html Першабытнае грамадства на тэрыторыі Беларусі]


== Крыніцы ==
== Крыніцы ==

Вэрсія ад 22:34, 21 студзеня 2009

Першыя людзі

Пранікненьне першых людзей на тэрыторыю сучаснае Беларусі пачалося каля 100-35 тысячаў гадоў таму назад. Лічыцца, што першымі людзьмі на тэрыторыі Беларусі былі нэандэртальцы, якія апынуліся тут у час кароткіх пацяпленьняў у пэрыяд так званага рыскага абледзяненьня, ці яшчэ перад ім. На жаль, на тэрыторыі Беларусі пакуль што не было знойдзена аніводнага шкілету гэтага пэрыяду. Рэшткі чалавечае дзейнасьці былі знойдзеныя на стаянках Юравічы і Бердыж, якія датуюцца прыкладна 26-23 тысячаў гадоў таму. Нарэшце, гэтыя даты дазваляюць у любым выпадку аднесьці зьяўленьне першага чалавека на тэрыторыі Беларусі да верхняга палеаліту. Першыя людзі маглі жыць тут толькі пасьля адступленьня ці зыходу ледавіку. Эдуард Загарульскі ў сваёй кнізе «Начало формирования населения Белоруссии» сьцьвярджае, што колькасьць насельніцтва ў верхнім палеаліце не перавышала некалькіх соцень чалавек. Каля 16 тысяч гадоў таму адбылося новае моцнае пахаладаньне, і чалавек пакінуў гэтыя мясьціны.

Мэзаліт

Апошні ледавік зышоў прыблізна 13-8 тысяч гадоў таму, пасьля чаго на Беларусі пачаўся мэзаліт. Па меры таяньня і адступленьня ледавіка клімат рабіўся ўсё больш цёплым. Тэрыторыя Беларусі паступова пакрывалася лесам. Пераходзячы зь месца на месца, чалавек паступова рухаўся на поўнач. Быў вынайдзены лук, які зьмяніў характар паляваньня. Пачалося інтэнсіўнае асваеньне новых тэрыторый. На Беларусі вядома 120 мэзалітычных стаянак трох асноўных археалягічных культур (грэнскай, сьвідэрскай і сожскай), а агульная колькасьць насельніцтва складала ад 4,5 да 6 тысяч чалавек.

Нэаліт

У эпоху нэаліту (4-3 тысячагодзьдзі да новай эры) клімат стаў яшчэ цяплейшым. Прысвойваючая гаспадарка дасягнула свайго росквіту. На Беларусі да нэаліту адносяцца плямёны нёманскай, днепра-данецкай, нарвенскай і верхнедняпроўскай культур. Вывучэньні могілак днепра-данецкай культуры на Ўкраіне даказалі, што прадстаўнікі гэтай культуры належалі да паўночных эўрапеоідаў ці позьніх краманьёнцаў. Асноўным заняткам нэалітычных плямёнаў было рыбалоўства, усе астатнія заняткі не былі так распаўсюджаны.

Бронзавы век

Каля 2000 гадоў да н. э. пачаўся бронзавы век, спачатку ў паўднёвай Беларусі. Бронза выкарыстоўвалася ня так часта як камень, таму што матэрыялаў для стварэньня бронзавых прыладаў працы — медзі і волава — на Беларусі не было ніколі. Але ж медныя і бронзавыя рэчы знаходзяць на тэрыторыі Беларусі, што сьведчыць аб гандлёвых сувязях тагачаснага насельніцтва. Асноўныя культуры гэтага часу — сярэднедняпроўская культура, вісла-нёманская культура, тшцінецкая культура (?). Паступова Беларусь засялялі індаэўрапейцы, з прыходам якіх пачаўся паступовы пераход да вытворчай гаспадаркі (асноўным заняткам індаэўрапейцаў была жывёлагадоўля).

Жалезны век

Жалезны век на Беларусі пачаўся ў VIII-VII стагодзьдзях да нашай эры. У адрозненьне ад медзі, на тэрыторыі Беларусі сустракаецца жалеза (у выглядзе так званых «балотных руд»). Мясцовыя майстры пачалі вырабляць жалезныя прылады працы. З дапамогай жалезных сякераў чалавек паступова засвоіў новы спосаб земляробства — падсечна-агнявы (лядны). Дрэвы зрубалі, спальвалі і попелам угнойвалі глебу. У яе высявалі зерне і баранавалі «сукаваткай», якую рабілі зь верхавіны дрэва. Некалькі гадоў атрымлівалі добрае збожжа. Калі ураджай рэзка зьніжаўся, пераходзілі на новую дзялянку. Вырошчвалі проса, пшаніцу, бабы.

Файл:Iron age in belarus.jpg
Жалезны век на тэрыторыі Беларусі

Раньняе сярэднявечча

Пасьля расьсяленьня ўсходніх славян і стварэньня Кіеўскай Русі на беларускіх землях узьніклі два княства — Тураўскае княства і Полацкае княства. Можна казаць аб тым, што Полацкае княства — гэта арэал расьсяленьня крывічоў-палачан, а Тураўскае — дрыгавічоў.

Пад 980 годам упершыню ўзгадваюцца першыя князі на беларускіх землях — Рагвалод у Полацку і Тур у Тураве. Кіеўскі князь Уладзімер Сьвятаславіч захапіў Полацак і забраў Рагвалодаву дачку Рагнеду ў жонкі. Потым Уладзімер быў вымушаны аддаць Рагнедзе Полацкае княства як яе вотчыну. Яе сын Ізяслаў Уладзімеравіч быў пасаджаны спачатку ў Заслаўе (у той час Ізяслаўль), а затым, верагодна, быў запрошаны палачанамі княжыць у Полацак. У 1001 (па іншых зьвестках, 1003) годзе полацкім князем стаў Брачыслаў Ізяслававіч. У 1044 годзе полацкім князем стаў Усяслаў Брачыславіч (1044—1101), якога сучасьнікі празвалі Чарадзеем. Пры ім Полацкае княства дасягнула свайго росквіту. Полацак у гэты час стаў асноўным супернікам Кіева. У 1066 Усяслаў нават захапіў Ноўгарад. У 1067 годзе адбылася Няміская бітва. Гэта была першая летапісная згадка пра Менск. З-за таго, што супраць Усяслава выступілі амаль усе князі Кіеўскай Русі, ён ня здолеў перамагчы ў гэтай бітве. Каля Воршы ён падманам быў узяты ў палон і адвезены ў Кіеў. 15 верасьня 1068 году ў Кіеве гараджане паднялі мяцеж супраць свайго князя Ізяслава. Гараджане вызвалілі Ўсяслава з турмы (поруба) і запрасілі яго на кіеўскае княжаньне. Усяслаў стаў вялікім князем кіеўскім — фактычна гаспадаром усёй Кіеўскай Русі. Але ж у 1069 годзе Ізяслаў з дружынай польскага караля Баляслава рушыў на Кіеў. Кіяўляне сабралі войска, але ж яно было зусім невялікім, пасьля чаго Ўсяслаў зьбег у Полацак, не чакаючы паражэньня гэтага войска. Але ж у Полацку ўжо быў пастаўлены сын Ізяслава (?) Мсьціслаў Ізяслававіч, які хутка памёр (магчыма, ён быў атручаны Ўсяславам). Ізяслаў здолеў паставіць у Полацак свайго іншага сына (?) — Сьвятаполка.

Тым часам Усяслаў набраў войска зь фінскага племені водзь і пайшоў на Ноўгарад. Хутка сабранае войска было разгромленае ў бітве на рацэ Гзені наўгародцамі на чале з Глебам Сьвятаславічам. Пасьля гэтага Ўсяслаў на два гады зьнік з гістарычнай арэны. Але ж у 1071 годзе ён зьявіўся зь вялікай дружынай, выгнаў Сьвятаполка з Полацка і зноў пачаў княжыць у Полацкім княстве. Ізяслаў спрабаваў адбіць Полацкае княства, паслаўшы свайго сына (?) Яраполка. Той каля Галацічаска разьбіў полацкае войска, але Кіеў адазваў Яраполка, каб змагацца з качэўнікамі. Усяслаў застаўся полацкім князем.

У 1078 годзе Ўсяслаў напаў на Смаленск і спаліў яго. Уладзімер Манамах, каб адпомсьціць Усяславу, разарыў Лукомль, Лагойск і Друцак. У 1084—1085 Уладзімер Манамах разам з качэўнікамі-полаўцамі захапіў Менск і забраў усё насельніцтва горада ў палон.

Усяслаў Чарадзей памёр у 1101 годзе. У летапісах гэтай зьяве прысьвечаны асобныя радкі: «...преставился Всеслав, полоцкий князь, месяца априля въ 14 день, в 9 часъ дне, в среду». Гэта сьведчыць аб тым, якое значэньне надавалі Ўсяславу ў Кіеве, якой неардынарнай асобай ён быў.

Згадкі пра гарады

Першыя Згадкі пра беларускія гарады: Полацак — 862; Віцебск — 974, 1021; Тураў — 980; Заслаўе — каля 985; Друцак — 1001, 1078; Бярэсьце — 1017, 1019; Копысь — 1059, 1060; Браслаў — каля 1065; Менск — 1067; Ворша — 1067; Лагойск — 1078, 1127; Лукомль — 1078; Пінск — 1097; Барысаў — 1102, 1127; Слуцак — 1116; Наваградак — па ўскосных зьвестках 1117, 1119; 1228, 1235; Горадня — 1127; Клецак — 1127; Амсьціслаў — 1135; Слаўгарад (Прупой) — 1136; Крычаў (Крэчут) — 1136; Гомель — 1142; Рагачоў — 1142; Брагін — 1147; Мазыр — 1155; Чачэрск — 1159; Рэчыца — 1213/14; Слонім — 1252; Ваўкавыск — 1252; Зьдзітаў — 1252 (магчыма, 1005); Турыйск — 1253; Капыль — 1274; Камянец — 1276; Кобрын — 1287.

Вялікае Княства Літоўскае

«Люблінская вунія», Ян Матэйка, 1569

Пасьля набегу манголаў на Ўсходнюю Эўропу і заняпаду Кіеўскай Русі ў XIII стагодзьдзі беларускія князі добраахвотна далучыліся да Вялікага Княства Літоўскага. Сумесны лёс Беларусі, Украіны і Летувы ў складзе новай адзінай дзяржавы працягваўся 600 год. Большую частку новага дзяржаўнага ўтварэньня складалі ў той час беларускія землі.

Для больш падрабязнай інфармацыі глядзіце артыкул Вялікае княства Літоўскае.

Рэч Паспалітая

У 1569 годзе Вялікае княства Літоўскае і Каралеўства Польскае аб’ядналіся на фэдэратыўнай аснове ў новую дзяржаву — Рэч Паспалітую.

Пасля апусташальнай Паўночнай вайны 17001721 гадоў (а таксама мноства войн з Масквой у XVII стагодзьдзі) насельніцтва Беларусі паменшылася на траціну [1]. Буйнейшыя беларускія гарады ляжалі ў развалінах, гарадзкое насельніцтва было амаль што цалкам зьнішчанае.

Для больш падрабязнай інфармацыі глядзіце артыкул Рэч Паспалітая.

Барацьба за незалежнасць

25 сакавіка 1918 года была абвешчаная незалежная Беларуская Народная Рэспубліка.

18 сакавіка 1921 Рыжскі мірны дагавор падзяліў Беларусь паміж Савецкай Расеяй і Польшчай.

Другая сусьветная вайна

Другая сусьветная вайна (19391945) пачалася для Беларусі 1 верасьня 1939 году, калі нямецкія войскі атакавалі Польшчу, у склад якой уваходзілі і акупаваныя тэрыторыі Заходняй Беларусі.

Частка беларусаў зь першага дня вайны прыняла удзел у змаганьні — у шэрагах польскай арміі. 17 верасьня 1939 году Польшча была атакаваная войскамі СССР з тылу, што цалкам перакрэсьліла надзеі палякаў на працяг адкрытага вайсковага змаганьня.

Згодна з Пактам Молатава-Рыбэнтропа Заходняя Беларусь была ўключаная ў склад СССР і далучаная да марыянэткавай БССР. Савецкія ворганы улады адразу пачалі масавыя рэпрэсіі, якія у 1920—1930-х гадах ужо перажыла насельніцтва Ўсходняй Беларусі.

22 чэрвеня 1941 году пачалася вайна паміж Нямеччынай і СССР. Нямецкія войскі менш чым праз тыдзень баёў дайшлі да сталіцы БССР Менску і хутка ўзялі яго.

Шмат у якіх мясьцінах нямецкія войскі прыймаліся як вызвольнікі ад савецкай акупацыі. Але непасьлядоўная і ў шмат якіх аспэктах злачынная нямецкая акупацыйная палітыка прывяла да пачатку ў акупаванай Беларусі вострага грамадзянскага ўзброенага канфлікту паміж групамі насельніцтва, якія выступалі за незалежнасьць Беларусі ці часовае супрацоўніцтва зь нямецкімі акупацыйнымі уладамі, і групамі, якія мелі прасавецкія настроі.

Незалежнасьць

27 ліпеня 1991 года Беларусь аб’явіла сваю незалежнасьць: Вярхоўным Саветам БССР быў прыняты пакет рашэньняў аб незалежнасьці і эканамічнай самастойнасьці Беларусі. На пасаду старшыні Вярхоўнага савету Рэспублікі Беларусь узышоў Станіслаў Шушкевіч. 25 жніўня 1991 года краіна атрымала новую назву — Рэспубліка Беларусь. У сьнежнi 1991 г. Вярхоўны Савет РБ ратыфiкаваў пагадненне аб стварэньнi Садружнасьцi Незалежных Дзяржаваў. У СНД увайшлi ўсе былыя рэспублiкi СССР, акрамя краiн Прыбалтыкi.

Пасьля лiквiдацыi СССР пачалося прызнаньне РБ як суверэннай дзяржавы. У сталiцы Беларусi адкрыла свае амбасады й прадстаўнiцтвы 21 дзяржава. РБ ажыцьцяўляла працэс дагаворнага зацьвярджэньня гранiц з сумежнымi дзяржавамi: Польшчай, Латвіяй, Летувай, Расеяй i Ўкраінай. У лютым 1992 РБ падпiсала Хэльсынскi Заключны акт. З гэтага моманту яна стала раўнапраўным удзельнiкам хэльсынскага працэсу.

Ад былога СССР на тэрыторыi РБ засталася вялiкая колькасьць войск i ўзбраеньняў. Далучыўшыся да Дагавору аб скарачэньнi войск у Эўропе, Беларусь у 1992 г. вывела са сваей тэрыторыi тактычную ядзерную зброю. Важную ролю ў павышэньнi аўтарытэту краiны на мiжнароднай арэне адыграла ратыфiкацыя ею ў 1993 пратаколу да Мiжнароднага пакту аб грамадзянскiх i палiтычных правах.

10 ліпеня 1994 года першым прэзыдэнтам краіны быў абраны Аляксандар Лукашэнка.

Вонкавыя спасылкі

Гісторыя Беларусісховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Крыніцы

  1. ^ Белорусов стало меньше 10-ти миллионов (рас.)