Арцюр Рэмбо: розьніца паміж вэрсіямі
Infoliokrat (гутаркі | унёсак) |
Ptbotgourou (гутаркі | унёсак) д робат зьмяніў: ko:아르튀르 랭보 |
||
Радок 59: | Радок 59: | ||
[[ja:アルチュール・ランボー]] |
[[ja:アルチュール・ランボー]] |
||
[[ka:არტურ რემბო]] |
[[ka:არტურ რემბო]] |
||
[[ko: |
[[ko:아르튀르 랭보]] |
||
[[la:Arthurus Rimbaud]] |
[[la:Arthurus Rimbaud]] |
||
[[lb:Arthur Rimbaud]] |
[[lb:Arthur Rimbaud]] |
Вэрсія ад 15:43, 19 студзеня 2009
Арцюр Рэмбо (па-француску: Jean Nicolas Arthur Rimbaud) (Шарлявіль, 20 кастрычніка, 1854 – Марсэль, 10 лістапада, 1891) — французкі паэт, які аказаў выключны ўплыў на паэзыю сымбалізму і лічыцца адным з пачынальнікаў сюрэалізму.
Нарадзіўся ў Шарлявілі ў Ардэнах - дэпартамэнце ў паўночна-ўсходняй Францыі. У 16 пачаў пісаць вершы. Шмат разоў уцякаў з дому, вёў разбэшчанае жыцьцё. Некаторы час жыў у Парыжы з Полем Вэрленам, зь якім меў любоўную афэру (яны былі ў гомасэксуальнай сувязі).
У Парыжы Рэмбо бярэ ўдзел у паўстаньні Парыскай камуны. У 1872 Поль Вэрлен кідае сям'ю і зьязджае з Рэмбо ў Лёндан. Некаторы час жывучы там, яны падарожнічаюць па Эўропе і растаюцца ў Брусэлі, пасьля таго, як Вэрлен пад узьдзеяньнем абсэнту страляе ў Рэмбо зь пісталета. Пасьля растаньня з Вэрленам Рэмбо вяртаецца дамоў.
Ён перастае пісаць і падарожнічае па сьвеце да 1880 году. Затым у Афрыцы (у Эгіпце і Этыёпіі), а таксама ў Емэне ён займаецца гандлем кавай, скуры і зброі.
У лютым 1891 году Рэмбо вяртаецца ў Францыю, дзе яму ампутуюць нагу з-за ракавай пухліны. Рэмбо памірае ў Марсэлі, у шпіталі, 10 лістапада 1891 году. Пахаваны ў Шарлэвілі.
Бібліяграфія
- П'яны карабель / Le bateau ivre (1871)
- Лета ў апраметнай / Une Saison en Enfer (1873)
- Азарэньні / Les illuminations (1874)
Вонкавыя спасылкі
Арцюр Рэмбо — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Верш Арцюра Рэмбо "Баль шыбенікаў" у перакладзе Андрэя Хадановіча
- http://www.stihi.ru/2004/05/29-394 Верш Арцюра Рэмбо "П'яны карабель" у перакладзе M. Iнфоліякрата]