Хамад ібн Іса Аль Халіфа: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 36: Радок 36:
[[id:Hamad bin Isa al-Khalifah]]
[[id:Hamad bin Isa al-Khalifah]]
[[it:Hamad bin Isa Al Khalifa]]
[[it:Hamad bin Isa Al Khalifa]]
[[ja:ハマド・ビン・イーサ・アール・ハリーファ]]
[[nl:Hamad ibn Isa Al Khalifa]]
[[nl:Hamad ibn Isa Al Khalifa]]
[[no:Hamad ibn Isa al-Khalifah av Bahrain]]
[[no:Hamad ibn Isa al-Khalifah av Bahrain]]

Вэрсія ад 05:30, 19 студзеня 2009

Шаблён:Прэзыдэнт

Хамад ібн Іса Аль Халіфа (па-арабску حمد بن عيسى آل خليفة) (нарадзіўся 28 студзеня 1950 года ў Рыфе, Бахрэйн) — дзейны кароль Бахрэйна (з 2002 года), да гэтага быў эмірам (з 1999 года). Стаўшы наступнікам свайго бацькі, кароль Хамад правёў палітычную рэформу ў каралеўстве, якая ўключала вызваленьне палітычных зьняволеных, надзяленьне жанчын правам голаса, і правядзеньне парлямэнцкіх выбараў.

Ён сын Ісы бін Салмана Аль Халіфа, папярэдняга эміра. Ён і яго жонка, Шаіка Сабіка бінт Ібрагім Аль Халіфа, мелі шасьцёра дзяцей: Салмана бін Хамада бін Іса Аль Халіфа (нарадзіўся 21 кастрычніка 1969 года), Шэйха Абдулу (30 чэрвеня 1975 года), Шэйха Халіфа (4 ліпеня 1977 года) і Шэйха Наджла (20 траўня 1981 года). Малодшы сын караля, 15 гадовы прынц Фаісал ібн Хамад Аль Халіфа, загінуў у аўтамабільнай катастрофе 13 студзеня 2006 году.

Хамад ібн Іса скончыў Кембрыджскі ўнівэрсытэт, вайсковыя акадэміі ў Вялікабрытаніі і Злучаных Штатах. 16 лютага 1979 года ён быў узьведзены ў рыцары Ордэна Сьвятога Міхаіла і Сьвятога Георгія ў Вялікабрытаніі.

У 2002 годзе кароль выступіў супраць любых вайсковых апэрацый Злучаных Штатаў супраць Іраку.