Баўгарыя: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д робат зьмяніў: ang:Pulgaraland
д робат дадаў: sah:Болгария
Радок 289: Радок 289:
[[ru:Болгария]]
[[ru:Болгария]]
[[sa:बुल्गारिया]]
[[sa:बुल्गारिया]]
[[sah:Болгария]]
[[sc:Bulgaria]]
[[sc:Bulgaria]]
[[scn:Bulgarìa]]
[[scn:Bulgarìa]]

Вэрсія ад 01:10, 16 сьнежня 2008

Баўгарыя
Република България
Сьцяг Баўгарыі Герб Баўгарыі
Сьцяг Герб
Нацыянальны дэвіз: Съединението прави силата
Дзяржаўны гімн: «Mila Rodino»
Месцазнаходжаньне Баўгарыі
Афіцыйная мова Баўгарская
Сталіца Сафія
Найбуйнейшы горад Сафія
Форма кіраваньня Парлямэнцкая дэмакратыя
Георгі Парванаў
Сяргей Станішаў
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады
102-е месца ў сьвеце
111 001,9 км²
0,3
Насельніцтва
 • агульнае (2005)
 • шчыльнасьць
92-е месца ў сьвеце
7 761 000
67/км²
СУП
 • агульны (2005)
 • на душу насельніцтва
65 месца ў сьвеце
$66,113 мільярдаў
$8 500
Валюта Баўгарскі леў (BGN)
Часавы пас
 • улетку
EET (UTC+2)
EEST (UTC+3)
Незалежнасьць
 - ад Асманскай імпэрыі

22 верасьня 1908
Аўтамабільны знак ?
Дамэн верхняга ўзроўню .bg
Тэлефонны код +359

Рэспу́бліка Баўга́рыя (па-баўгарску: Република България) — краіна ў паўднёва-ўсходняй Эўропе на ўзьбярэжжы Чорнага мора, мяжуе з Грэцыяй і Турцыяй на поўдні, Сэрбіяй і Македоніяй на захадзе, з Румыніяй на поўначы ўздоўж Дунаю.

Гісторыя

Баўгарская дзяржава, так званае Першае Баўгарскае царства, паўстала ў 6811018 па 1186 — пад уладай Бізантыі).

Другое Баўгарскае царства існавала з 1187 па 1396 год.

У канцы XIV стагодзьдзя Баўгарыя была заваяваная Асманскай імпэрыяй. Вызваленая пасьля паразы Турцыі ў вайне з Расеяй 18771878.

З 1879 — княства на чале зь нямецкім прынцам Аляксандрам, якога зьмяніў Фэрдынанд, з 1908 — незалежнае царства.

У 19121913 удзельнічала ў Балканскіх войнах, у выніку якіх атрымала тэрыторыі ў Македоніі і Тракіі, што раней належалі да Асманскай імпэрыі, і выхад да Эгейскага мора.

У Першай сусьветнай вайне выступіла на баку Нямеччыны. Пацярпеўшы паразу, пазбавілася значнай часткі сваёй тэрыторыі і выхаду да Эгейскага мора.

Пасьля перавароту 1923 году да ўлады прыйшоў фашысцкі ўрад.

У сакавіку 1941 году ўлучаная ў Бэрлінскі пакт 1940, на яе тэрыторыю былі ўведзеныя нямецкія войскі.

У верасьні 1944 манархічна-аўтарытарны рэжым цара Барыса III быў зрынуты ў выніку ўварваньня Чырвонага войска, Баўгарыя абвесьціла вайну Нямеччыне.

15 верасьня 1946 абвешчаная Народная Рэспубліка Баўгарыя, якая разьвівалася па сацыялістычным шляху.

У 1989 у Баўгарыі пачаліся глыбокія эканамічныя і палітычныя рэформы.

З 15 лістапада 1990 краіна завецца Рэспублікай Баўгарыя.

З 1 студзеня 2007 году Баўгарыя ўваходзіць у Эўразьвяз.

Палітыка

Згодна з канстытуцыяй прынятай 12 ліпеня 1991 году Баўгарыя зьяўляецца рэспублікай, кіраўніком якой зьяўляецца прэзыдэнт, які выбіраецца разам зь віцэ-прэзыдэнтам, у прамых выбарах на пяцігадовы тэрмін. Кіраўніком ураду зьяўляецца прэм’ер-міністар, які назначаецца прэзыдэнтам.

Заканадаўчая ўлада прадстаўлена Народным сходам (Народно събрание), які складаецца з 240 дэпутатаў. Дэпутаты выбіраюцца на чатырохгадовы тэрмін.

Адміністрайыйны падзел

З 1999 году Баўгарыя дзеліцца на 28 абласьцей (па-баўгарску: област), якія, сваімі межамі супадаюць з 28 акругамі, што існавалі да 1987 году. З 1987 да 1999 году краіна была падзеленая на дзесяць вялікіх абласьцей.

Назва кожнай вобласьці супадае з назвай яго сталіцы. Сафія зьяўляецца адначасова і сталіцай вобласьці і асобным горадам.

Вобласьці дзеляцца на драбнейшыя адміністрацыйныя адзінкі — раёны (община).

Сьпіс баўгарскіх абласьцей прадстаўлены ніжэй:

Вобласьць Баўгарская назва Колькасьць насельніцтва (2005) Прырост насельніцтва (тыс. чал.) (2004/2005) Плошча (км²) Шчыльнасьць насельніцтва (/км²)
Благоеўградзкая вобласьць Благоевградска област 335 000 -0,8% 6 478 52
Бургаская вобласьць Бургаска област 419 000 -0,2% 7 618 55
Хаскаўская вобласьць Хасковска област 268 000 -0,7% 4 033 67
Дабрыцкая вобласьць Добричка област 207 000 -0,8% 4 700 44
Габраўская вобласьць Габровска област 136 000 -1,2% 2 053 67
Ямбальская вобласьць Ямболска област 148 000 -1,1% 4 209 35
Кюстэндыльская вобласьць Кюстендилска област 154 000 -1,2% 3 027 51
Кырджалійская вобласьць Кърджалийска област 160 000 -0,7% 4 032 40
Ловецкая вобласьць Ловешка област 159 000 -1,3% 4 134 39
Мантанская вобласьць Монтанска област 167 000 -2,0% 3 595 47
Пазарджыкская вобласьць Пазарджишка област 300 000 -1,0% 4 393 68
Пернікская вобласьць Пернишка област 142 000 -1,3% 2 377 60
Плевенская вобласьць Плевенска област 305 000 -1,5% 4 216 74
Плоўдзіўская вобласьць Пловдивска област 708 000 -0,2% 5 973 118
Разгацкая вобласьць Разградска област 141 000 -1,0% 2 648 53
Русенская вобласьць Русенска област 257 000 -0,7% 2 616 99
Сілістрынская вобласьць Силистренска област 136 000 -1,3% 2 862 47
Сьлівенская вобласьць Сливенска област 211 000 -1,0% 3 646 47
Смалянская вобласьць Смолянска област 133 000 -1,5% 3 532 38
Сафія София−град 1 232 000 +1,0% 1 349 913
Сафійская вобласьць Софийска област 262 000 -1,1% 7 277 36
Старазагорская вобласьць Старозагорска област 362 000 -0,5% 4 959 73
Шуменская вобласьць Шуменска област 200 000 -0,6% 3 365 59
Тыргавішцкая вобласьць Търговищка област 137 000 -1,0% 2 735 50
Варнаўская вобласьць Варненска област 458 000 -0,1% 3 819 120
Вялікатырнаўская вобласьць Великотърновска област 283 599 -0,5% 4 684 61
Відзінская вобласьць Видинска област 118 000 -2,0% 3 071 39
Врачанская вобласьць Врачанска област 209 000 -1,7% 4 098 52

Геаграфія

Баўгарыя знаходзіцца ў Паўднёвай Эўропе на ўзьбярэжжы Чорнага мора, ва ўсходняй частцы Балканскай паўвыспы. З поўначы мяжуе з Румыніяй, на захадзе з Сэрбіяй і Македоніяй, а на поўдні з Грэцыяй і Турцыяй. Сталіцай краіны зьяўляецца Сафія (1,1 млн. чалавек), іншымі буйнымі гарадамі зьяўляюцца Плоўдзіў, Варна, Бургас, Русе, Старая Загора, Плевен і Ўраца.

Агульная мяжа складае 1808 км, даўжыня ўзьбярэжжа 379 км. Працягласьць межаў з суседнімі краінамі складае: Румынія – 608 км, Грэцыя – 494 км, Сэрбія – 318 км, Турцыя – 240 км, Македонія – 148 км. Каля 60 % плошчы Баўгарыі займаюць горы і ўзвышшы, сярэдняя вышыня паверхні краіны складае каля 470 м над узроўнем мора.

Уздоўж паўночнай мяжы краіны цягнецца Прыдунайская нізіна, якая займае ўсю поўнач Баўгарыі. У цэнтральнай частцы краіны знаходзіцца асноўны горны масіў Баўгарыі – Балканскія горы. У паўднёва-заходняй Баўгарыі, на мяжы з Грэцыяй знаходзяцца горы Радопы, Рыла і Пірын, тут жа знаходзіцца самы высокі пункт Балканскай паўвыспы гара Мусала (2925 м). Паўднёва-усходнюю частку Баўгарыі займае Горнатракійская нізіна, а на поўдзень ад яе, на мяжы з Турцыяй, невысокія горы Сакар і Странджа. Самымі высокімі пунктамі Баўгарыі зьяўляюцца Мусала (2825 м), Віхрэн (2915 м) і Ботэў (2376 м).

Клімат Баўгарыі умераны, цёплы, кантынэнтальны, сухі, на ўзьбярэжжы мора – субтрапічны, вільготны. У гарах існуе кліматычная пасавасьць. Сярэдняя тэмпэратура паветра ў студзені складае ад -6°C у гарах, -3°C у цэнтральнай частцы краіны і да 2°C у паўднёвай частцы. У ліпені адпаведна ад 18°C, 23°C i 25°C. Сярэднегадавая колькасьць ападкаў ад 450 мм на поўначы да 1200 мм у гарах.

Эканоміка

Эканамічныя рэформы 1989 года зьнялі цэнтральнае плянаваньне баўгарскай эканомікі, дазволілі існуючым прамысловым прадпрыемствам займацца эканамічнай дзейнасьцю самастойна, шмат зь іх былі прыватызаваны.

Асноўнымі сельскагаспадарчымі культурамі краіны застаюцца пшаніца і кукуруза, а так сама сланечнік, тытунь, бавоўна, памідоры, агуркі і папрыка. Значную частку сельскай гаспадаркі Баўгарыі займае вырошчваньне вінаграду для вытворчасьці віна, а так сама садавінных дрэваў (яблыкаў, сьліваў і г.д.). Баўгарыя зьяўляецца асноўным экспарторам ружавага алею. Жывёлагадоўля заснавана на гадаваньні авечак, кароваў і сьвіньняў. Увогуле жывёлагадоўля, разам з лесанарыхтоўкамі займаюць усё большае значэньне ў сельскай гаспадарцы Баўгарыі. Акрамя гэтага разьвіцьцё атрымала і рыбалоўства. Акрамя актыўнай рыбнай лоўлі у Чорным моры, баўгарскі рыбны флёт павялічвае сваю актыўнасьць ў Атлянтычным акіяне і Міжземным моры.

Горная прамысловасьць краіны канцэнтруецца ў асноўным вакол здабычы медзі і жалезнай руды, але акрамя гэтага існуюць невялікія радовішчы каменнага вугалю, нафты і прыроднага газу. Водныя электрастанцыі забясьпечваюць каля 10% энэргетычных запатрабаваньняў Баўгарыі, 60% электрычнасьці атрымліваецца ад цеплавых электрастанцыяў, астатняя частка электрычнасьці атрымліваецца на ядзерных станцыях.

Значную ролю ў прамысловасьці Баўгарыі грае вытворчасьць сталі, медзі, цынку, волава, а так сама машынаў і абсталяваньня, хімікаліяў і прадукцыі харчовай галіны прамысловасьці. Важнае месца займае і турызм, асабліва на ўзьбярэжжы Чорнага мора.

Краіна мае добра разьвітую дарожную сетку, акрамя гэтага актыўна выкарыстоўваецца марскі і паветраны транспарт. Галоўнымі марскімі портамі зьяўляюцца Варна і Бургас.

Дэмаграфія

У канцы 2007 года, згодна са зьвесткамі Нацыянальнага Статыстычнага Інстытута Баўгарыі колькасьць насельніцтва склала 7 640 240 чалавек, у тым ліку 3 699 690 мужчынаў (48,4%) і 3 940 550 жанчынаў (51,6%). У 2006 годзе гарадзкое насельніцтва склада 5 403,2 тыс чалавек ці 70,7% агульнай колькасьць насельніцтва, сельскае – 2 237 тыс. чалавек (29,3%). З 1990 года колькасьць насельніцтва Баўгарыі скарацілася прыкладна на 1 млн. чалавек як у выніку натуральнага скарачэньня (з 1990 г. сьмяротнасьць перавышае нараджальнасьць), так і у выніку міграцыі за межы краіны. Сярэдні узрост насельніцтва ў 2006 годзе склаў 41,4 года, павялічыўшыся ў параўнаньні з 2000 годам на 1,5 года.

На баўгарскай мове размаўляе 84,5% насельніцтва, на турэцкай – 9,6%, на цыганскай – 4,1%.

Праваслаўнымі хрысьціянамі зьяўляюцца 82,6% насельніцтва, мусульманамі – 12,2%, каталікамі – 0,6%, пратэстантамі – 0,5%.

Транспарт

Культура

Спорт

Вонкавыя спасылкі

Баўгарыясховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Шаблён:Link FA