Дом ураду (Менск): розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Wouk (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Wouk (гутаркі | унёсак)
д дапаўненьне
Радок 13: Радок 13:
== Вонкавыя спасылкі ==
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commons|Category:House of Government (Minsk)|выгляд=міні}}
{{Commons|Category:House of Government (Minsk)|выгляд=міні}}
*[http://minsk-old-new.com/minsk-2787.htm Фота на сайце Менск стары і новы]
*[http://minsk-old-new.com/minsk-2814.htm Фота на сайце Менск стары і новы]


[[Катэгорыя:Збудаваньні Менску]]
[[Катэгорыя:Збудаваньні Менску]]

Вэрсія ад 17:21, 6 сьнежня 2008

Дом ураду ў Менску

Дом ураду ў Менску — помнік архітэктуры канструктывізму міжваеннага пэрыяду. Узьведзены ў 1930—1934 гады па праекце І. Лянгбарда.

Месцам для будаўніцтва Дома ўраду у канцы 1920-ых гадоў спэцыяльная камісія вызначыла участак «па Савецкай вуліцы, пачынаючы з Новамаскоўскай і заканчваючы Бэрсана». Пад знос пайшла ўся драўляная забудова, хаатычны разьмешчаная па ўсім месцы будучай будаўнічай пляцоўкі. Праект Лянгбарда быў прызнаны самым лепшым на ўсесаюзным конкурсе ў 1929 годзе. будоўля доўжылася чатыры гады 19301934.

Дом ураду стаў найлепшым дасягненьнем Лянгбарда ў архітэктуры. Будынак стаў найбуйнейшай у рэспубліцы грамадзкай пабудовай міжваеннага пэрыяду. Агульны аб’ём будынка склаў 220 тысячаў кубічных мэтраў. Яго кампаноўка засноўвалася на сымэтрычным узрастаньні аб’ёмаў і вышынь ад пэрыфэрыі галоўнага фасаду да цэнтр. Перад галоўным фасадам быў ўсталяваны помнік У.Леніна, распрацаваны І. Лянгбардам разам з ленінградзкім скульптарам М. Манізерам.

За ўзьвядзеньне Дому ўраду ў 1934 годзе архітэктар атрымаў званьне «заслужаны дзеяч мастацтваў БССР».

Пад час нямецкай акупацыі 1941—1944 гады ў доме ўрада быў разьмешчаны штаб СС, гестапа, люфтваффэ і харчовыя склады. Да будынку была праведзена нават асобная чыгуначная галіна ад станцыі Менск-Пасажырскі для падвозу грузаў. пры адступленьні будынак гарэў і быў замініраваны, аднак узарваны ня быў.

Вонкавыя спасылкі

Дом ураду (Менск)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў