Таль Бэн Хаім: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д робат дадаў: pt:Tal Ben Haim
д робат дадаў: ca:Tal Ben Haim
Радок 63: Радок 63:


[[ar:تال بن حاييم]]
[[ar:تال بن حاييم]]
[[ca:Tal Ben Haim]]
[[cs:Tal Ben-Haim]]
[[cs:Tal Ben-Haim]]
[[de:Tal Ben Haim]]
[[de:Tal Ben Haim]]

Вэрсія ад 03:34, 3 сьнежня 2008

Таль Бэн Хаім
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 31 сакавіка 1982
Рост 180 см
Вага 74 кг
Пазыцыя абаронца
Моладзевыя клюбы
Шаблён:Футбольная кар'ера
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
Шаблён:Футбольная кар'ераШаблён:Футбольная кар'ера Шаблён:Футбольная кар'ера

Таль Бэн Хаім (па-габрэйску: טל בן-חיים, па-ангельску: Tal Ben-Haim; 31 сакавіка 1982, Рышон-ле-Цыён) — ізраільскі футбаліст, абаронца лёнданскага «Чэлсі» і нацыянальнай зборнай Ізраілю.

Клубная кар'ера

Макабі Хайфа

Бэн Хаім прыйшоў у «Макабі» з Хайфы у 1998 годзе ў якасьці запаснога гульца, праз некаторы час яму атрымалася прабіцца ў асноўны склад каманды. З 2000 па 2002 гады ён праходзіў ваенную службу ў Войскі абароны Ізраілю (IDF). Пасьля завяршэньня тэрміна службы і вяртаньні ў каманду, Бэн Хаім згуляў істотную ролю ў перамозе «Макабі» у нацыянальным чэмпіянаце сэзону 2002—2003.

Болтан Ўандэрэрс

Пасьля двухтыднёвага прагляду ў «Болтане» улетку 2004 года, трэнэр ангельцаў Сэм Элардайс запрасіў яго ў сваю каманду. Бэн Хаім падпісаў трохгадовы кантракт. Хоць Элардайс не лічыў яго неадкладна гатовым да суровых умоў Прэм'ер-лігі, ён быў упэўнены, што з часам Бэн Хаім стане гуляць прыкметную ролю ў ангельскім футболе, як у свай час гэта атрымоўвалася яго выбітнаму суайчыньніку Эялу Беркавічу.

Яго першы сэзон у Ангельшчыне склаўся ўдала, ён выходзіў на поле ў 27 матчах і забіў свой першы гол за «Болтан» у хатняй перамозе над «Тотэнхэмам» з рахункам 3:1. Адзіным, што трохі перашкодзіла яго пасьпяховаму выступу была сутычка з Уэйнам Руні ў матчы лігі, калі Руні меркавана стукнуў яго ў твар. Бэн Хаім, як сьцьвярджалася, залёгка зваліўся, адлюстроўваючы ахвяру, і быў абвінавачаны футбольнай асацыяцыяй у неналежных паводзінах. Пазьней гэтыя абвінавачваньні былі зьнятыя.[1]

20 кастрычніка 2005 года ў матчы Кубка ЎЭФА з «Бэшыкташам» Бэн Хаім надзеў капітанскую павязку «Болтана» і быў высока ацэнены сучаснасным капітанам каманды Джэй Джэем Окачай.

Уражлівая гульня Бэн Хаіма ў абароне, паказаная ў яго наступных сэзонах у «Болтане» выклікала цікавасьць шматлікіх клюбаў, уключаючы «Чэлсі», «Ўэст Хэм», «Тотэнхэм». У студзені 2007 году «Чэлсі» пацьвердзіў, што перамовы па набыцьці Бэн Хаіма ў «Болтана» не увянчаліся посьпехам.[2]

Па канчатку сэзону 2006—2007, кантракт Бэн Хаіма мінуў, і яго будучыня ў «Болтане» была пад сумневам. Прэса адпраўляла яго то ў «Чэлсі», то ў «Ньюкасл», дзе былы трэнэр «Болтана» Сэм Элардайс, заяўляў, што быў гатоў зрабіць прапанову свайму былому падапечнаму аб пераходзе ў «Ньюкасл».

Яго трансфэр з «Макабі» у «Болтан» у ліпені 2004 году быў адным з згаданых у чэрвені 2007 году ў дакладзе лорда Стывэнса аб карупцыі ў ангельскім футболе. Трансфэр выклікаў падазроны з-за відавочнага канфлікту інтэрасаў паміж агентам Крэйгам Элардайсам, яго бацькам Сэмам Элардайсам — тагачасным трэнэрам «Болтана» — і самім клюбам.

Чэлсі

14 чэрвеня 2007 года Чэлсі афіцыйна абвясьціў аб падпісаньні з Бэн Хаім дамовы пасьля таго, як ён прайшоў мэдыцынскае абсьледаваньне ў Стэмфард Брыдж. Бэн Хаім сказаў: «Я вельмі рады далучыцца да аднаго з найвялікшых клюбаў у сьвеце. Мне патрэбна новая мэта. Я буду гуляць на любой пазыцыі, дзе мяне захоча ўбачыць Жазэ Маўрынью. Я з нецярпеньнем чакаю пачаткі новага сэзону Лігі чэмпіёнаў».

Свой канкурэнтны дэбют у Чэлсі ён правёў супраць Манчэстэр Юнайтэд у Супэркубку Ангельшчыны.

Крыніцы

  1. ^ [1] (анг.)
  2. ^ [2] (анг.)

Шаблён:Накід:Футбаліст