Амазонка: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д робат выдаліў: sk:Amazon
д робат зьмяніў: no:Amazonas
Радок 92: Радок 92:
[[nl:Amazone (rivier)]]
[[nl:Amazone (rivier)]]
[[nn:Amazonaselva]]
[[nn:Amazonaselva]]
[[no:Amazonaselva]]
[[no:Amazonas]]
[[oc:Riu Amazonas]]
[[oc:Riu Amazonas]]
[[pl:Amazonka (rzeka)]]
[[pl:Amazonka (rzeka)]]

Вэрсія ад 01:37, 2 сьнежня 2008

Вусьце Амазонкі з космасу

Амазо́нка (Rio de las Amazonas, Río Amazonas) – адна з наідаўжэйшых рэк у сьвеце, знаходзіцца ў Паўднёвай Амэрыке, мае наібуйнейшы рачны басэйн ( паверхня басэйна 7 млн. км²) і наібольшыя водныя рэсурсы.

Уздоўж ракі растуць трапічныя лясы. Назва хутчэй за ўсё мае паходжаньне ад неправільнага пераклада назвы amacunu – “мядзьведзь водных хмур”, якую распаўсюдзіў у Эўропе пасьля 1540 года Гіспан Арэлан, які першы праплыў з Андаў да вусьця.

Даўжыня ракі заўсёды была спорнай. Вымярэньне ўскладнялась не толькі вызначэньнем ракі (сярод больш за 1 000 прытокаў), але і дасягненьне да ўкрытых у недасяжных тэрыторыях вытокаў. У 2001 годзе была паццверджана інфармацыя, паводле якой рака мае даўжыню 7 025 км, паводле бразыльскіх дадзеных, раней прызнаваных дакладнымі, рака мае даўжыню 6 515 км, а раней даўжынёй прызнавалі 6 400 км.


Цячэньне

Амазонка цячэ па тэрыторыі Перу, Бразыліі і часткова, як памежная рака праз Калюмбію. Вытокі Амазонкі знаходзяцца ў Андах, потым рака цячэ на ўсход праз Амазонскую нізіну. Амазонка мае некалькі вытокавых рэк, у залежнасьці ад прыняцьця адной з ніх за галоўную мяняецца і даўжыня. Часьцей за галоўную раку прымаюць Укаялі, радзей Мараньён.

У сярэднім цячэньні, ад упадзеньня Явары да ўпадзеньня Рыа Негра, Амазонка мае назву Solimões. Шырыня ракі ў сярэднім цячэньні даходзіць да 20 км, у ніжнім цячэньні да 100 км. Вусьце Амазонкі мае выгляд вялікай дэльты з ілістымі, аддзеленымі адзін ад аднаго рукавамі. Наівялікшы рукаў мае пачатак за 350 км ад акіяна. У вусьці рака мае шырыню каля 80 км.

Максымальны расход вады ў вусьці даходзіць да 300 тыс. м³/с (сярэднегадавы каля 120 тыс м³/с). Так вялікая маса прэснай вады выклікае апрасненьне акіянічнай вады на адлегласьці да 400 км ад вусця.


Судаходзтва

Амазонка судаходная рака на працягу 4 300 км і яна з’яўляецца асноўным шляхам які злучае паўднёвую частку Паўднёвай Амэрыкі. Караблі з водавымяшчэньнем да 5 000 тон даходзяць да Манаус, а да 3 000 тон нават да пэруанскага Ікуітас.

Найвялікшыя гарады Амазоніі

Вонкавыя спасылкі

Амазонкасховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Шаблён:Link FA