Станіслаў Булак-Балаховіч: розьніца паміж вэрсіямі
д Адмененыя рэдагаваньні 82.131.104.111 (Talk) да папярэдняй вэрсіі Zedlik |
д →Адукацыя і праца: выпраўленьне спасылак |
||
Радок 11: | Радок 11: | ||
== Адукацыя і праца == |
== Адукацыя і праца == |
||
⚫ | Скончыў школу ў [[Новааляксандраўск]]у. Навучаўся ў Петраградзкай прыватнай мужчынскай гімназіі сьв. Станіслава. Займаўся сельскагаспадарчаю аканамічнаю працаю. У [[1903]] працаваў бухгальтарам у чыгуначных установах. У [[1904]]—[[1914]] адміністратарам маёнтку Гарадзец-Лужкі ў [[Дзісенскі павет|Дзісенскім павеце]] (цяпер вёска [[Лужкі (Шаркоўшчынскі раён)|Лужкі]] [[Шаркоўшчынскі раён|Шаркоўшчынскага раёну]]) графа [[Плятэр-Зіберґ]]а. |
||
⚫ | Скончыў школу ў [[Новааляксандраўск]]у. Навучаўся ў Петраградзкай прыватнай мужчынскай гімназіі сьв. Станіслава. Займаўся сельскагаспадарчаю аканамічнаю працаю. У 1903 працаваў бухгальтарам у чыгуначных установах. У 1904 |
||
== Вайсковая служба ў Імпэратарскай арміі == |
== Вайсковая служба ў Імпэратарскай арміі == |
Вэрсія ад 09:43, 30 лістапада 2008
Станіслаў Булак-Балаховіч (Станіслаў-Мар’ян Балаховіч) (ст. стыль 10 лютага 1883 — 10 траўня 1940) — беларускі вайсковы дзеяч.
Паходжаньне
Нарадзіўся ў Мейштах. Паводле афіцыйных зьвестак паходзіў зь сялян Відзаўскай воласьці Новааляксандраўскага павету Ковенскай губэрні. Сын Мікодыма-Міхала Сільвестравіча і Юзэфы народжанай Шафран Балаховічаў.
Бацькі мелі шэсьць дачок і трох сыноў, між іншых і Юзафа (у будучым генэрала). Сям’я была неаднароднаю ў нацыянальным складзе — маці вызнавала сябе як польку, а бацька быў беларусам, моцным беларускім патрыятызмам вызначаўся брат Юзаф.
Прозьвішча «Булак-Балаховіч» зьяўляецца штучным і ўтвораным самім Станіславам Балаховічам. Гэткае-ж прозьвішча прыняў і ягоны брат гэнерал Юзаф Балаховіч. У Польшчы быў прыняты адмысловы закон, які дазваляў афіцыйна далучыць «вайсковыя мянушкі» часоў вайны за незалежнасьць Польшчы да прозьвішчаў.
Адукацыя і праца
Скончыў школу ў Новааляксандраўску. Навучаўся ў Петраградзкай прыватнай мужчынскай гімназіі сьв. Станіслава. Займаўся сельскагаспадарчаю аканамічнаю працаю. У 1903 працаваў бухгальтарам у чыгуначных установах. У 1904—1914 адміністратарам маёнтку Гарадзец-Лужкі ў Дзісенскім павеце (цяпер вёска Лужкі Шаркоўшчынскага раёну) графа Плятэр-Зіберґа.
Вайсковая служба ў Імпэратарскай арміі
18 лістапада 1914 — прыбыў і залічаны ў сьпісы 2-га Лейб-уланскага Курляндзкага палка (на 1910 полк быў разьмешчаны ў горадзе Кальварыя).
4 чэрвеня 1915 — за выдатнасьці ў справах супроць непрыяцеля атрымаў ранг малодшага унтэр-афіцэра.
У ноч з 8 на 9 чэрвеня 1915 падчас выведкі ля вёскі Шапалішкі асколкамі разрыўной кулі атрымаў скураныя раны левага пляча.
8 ліпеня 1915 — за баявыя выдатнасьці атрымаў ранг прапаршчыка. 6 лютага 1916 Найвышэйшым прыказам зацьверджна ўзьвядзеньне ў ранг прапаршчыка армейскай кавалерыі.
4 лістапада 1915 — камандзіраваны ў партызанскі атрад.
28 траўня 1916 — узьведзены ў ранг карнэта.
24 чэрвеня 1917 — узьведзены ў ранг паручыка.
(1917—1918 — штабс-ротмістар).
(1917—1918 — ротмістар).
Вайсковая служба ў Чырвонай арміі
Камандзір палка.
Вайсковая служба ў Белай арміі
2 лістапада 1918 — разам з конным атрадам (два дывізіëны, каля 800 шабель) перайшоў ад чырвоных у Пскоўскі корпус, ротмістар.
пачатак 1919 — камандзір Коннага палка 2-ой брыгады «Асобнага корпуса Паўночнай арміі».
травень 1919 — падпалкоўнік у Паўночнай, пераўтворанай у Паўночна-Заходнюю армію.
ліпень 1919 — полк пад яго камандаваньнем разьвёрнуты ў 2-і корпус Паўночна-Заходняй арміі, у які ўваходзілі: 4-я дывізыя, Асобная брыгада і Конны полк Булак-Булаховіча.
ліпень 1919 — па прапанове генэрал-лейтэнанта Арсеньнева, камандуючы Паўночна-Заходняй арміяй генэрал-лейтэнант Радзянка надаў Станіславу Булак-Балаховічу ранг генэрал-маёра.
1919 — камандзір корпуса Паўночна-Захоняй арміі.
1919 — пазбаўлены кіраваньнем корпуса, падначалены генэрал-лейтэнанту Арсеньневу.
У ноч на 28 студзеня 1920 арыштаваў галоўнакамандуючага Паўночна-Захоняй арміі генэрала ад інфантэрыі Мікалая Юдзеніча.
Вайсковая служба ў войсках БНР і «белых» фармаваньнях
14 лістапада 1919 — склаў просьбу пра атрыманьне беларускага грамадзянства і прыняцьцë ягонага вайсковага аддзелу на службу БНР.
лістапад 1919 — вайсковыя фармаваньні пад кіраўніцтвам С. Булук-Балаховіча атрымалі афіцыйнцую назву, як "Асобны аддзел войскаў БНР у Балтыі".
26 лістапада 1919 — "Асобны аддзел", паводле дамовы беларускіх дыпляматаў з урадам Эстоніі, прыняты на часовае ўтрыманьне Эстоніі, фінансавыя выдаткі залічаны ў якасьці дзяржаўнай пазыкі БНР.
лістапад—сьнежань 1919 — "Асобны аддзел" заняў частку фронту з чырвонымі каля Ізборску, паміж эстонскай і латыскай арміямі.
студзень-люты 1920 — "Асобны адзел", у сувязі вядзеньня перамоваў Эстоніяй і Латвіяй з савецкай Расеяй, разьмясьціўся ў Марыенбургу (Латвія).
22 студзеня 1920 — "Асобны аддзел" юрыдычна ўключаны Радаю БНР у склад беларускага войска.
Паводле дамовы ўрадаў Польскай Рэспублікі і БНР, у складзе польскага войска мусіла быць сфармавана войска БНР.
23 лютага 1920 — паводле дамовы заключанай у Рызе, "Асобны аддзел" уваходзіў у склад польскага войска. Аддзел налічваў 884 афіцэра і жаўнера.
5 сакавіка 1920 — "Асобны аддзел" транспартыраваны з Марыенбурга ў Дзьвінск. Адтуль перавезены ў Берасьце, аддзел налічваў к. 100 афіцэраў і 700 жаўнераў.
21 чэрвеня 1920 — з Эстоніі і Латвіі ў Берасьце перавезена яшчэ к. 200 жаўнераў.
Узнагароды Расейскай імпэратарскай арміі
30 траўня 1915 — Георгіеўскі крыж 3 ст. (будучы ніжнім чынам за аказаньне надзвычайных подзьвігаў храбрасьці і самаахвярнасьці).
26 верасьня 1915 — ордэн сьвятой Ганны 3-яй ступэні з надпісам «За храбрасьць» (за выдатнасьць у справах супроць непрыяцеля).
8 сьнежня 1915 — ордэн сьвятой Ганны 3-яй ступэні зь мячамі і бантам. 25 жніўня 1916 Найвышэйшым прыказам зацьверджна пажалаваньне ордэна.
4 траўня 1916 — ордэн сьвятой Ганны 4-ай ступэні з надпісам «За храбрасьць».
Узнагароды розных дзяржаў
Жыцьцё пасьля Грамадзянскай вайны
Забіты невядомымі ў Варшаве.
Сям’я
Першым шлюбам (1905) жанаты з Генрыетай Мартынаўнай Ґарбель († 1918), з 1913 жылі асобна, шлюб скасаваны. У шлюбе дзеці: Алена (па сямейнаму Альдона) (* 18 красавіка 1907), Мэдард-Юльюш (* 1 студзеня 1910) і Генрык-Мартын (* 3 чэрвеня 1911).
Другім шлюбам (1918/9) жанаты з Гертай фон Герхард. У шлюбе дочкі: Зоф’я і Марыя.
Трэцім шлюбам жанаты зь Янінай Карэчкай. У шлюбе дочкі: Данута і Барбара.
Літаратурныя творы С. Булак-Балаховіча
- Булак-Балахович С. Н. Генерал Булак-Балахович о своем деле: как было на самом деле? //Архив гражданской войны. Вып.1. Берлин, 1923.
- Вершы С. Булак-Балаховіча
Літаратура пра С. Булак-Балаховіча
- Karpus Z., Łatyszonek O. Życiorys gen. Stanisława Bułak-Bałachowicza // Białoruskie Zeszyty Historyczne. Białystok, 1995. Nr. 2 (4). S. 160-169.
- Cabanowski M. Generał Stanisław Bułak-Bałachowicz. Zapomniany bohater. Warszawa, 1993.
- Paluszyński T. Stanisław Bułak-Bałachowicz w estońskiej wojnie narodowo-wyzwoleńczej w latach 1918-1919 // Poznańskie Zeszyty Humanistyczne. T. VI. Poznań, 2006. S. 81-99.
- Paluszyński T. Przejście oddziału generała Stanisława Bułak-Bałachowicza z Estonii do Polski (marzec 1920 roku) // Polska i Europa w XIX-XX wieku. Studia historyczno-politologiczne. Poznań 1992. S. 109-124.
- Łatyszonek O. Spod czerwonej gwiazdy pod biały krzyż // Zeszyty Naukowe Muzeum Wojska. Białystok, 1992. Nr 6.
- Simanskij P. Kampania białoruska Rosyjskiej Armii Ludowo-Ochotniczej gen. S. Bułak-Bałachowicza w 1920 r. // Bellona. T. XXXVII. 1931. S. 196-232.
- Cisek J. Białoruskie oddziały gen. Stanisława Bułak-Bałachowicza w polityce Józefa Piłsudskiego w okresie wojny polsko-nolszewickiej (marzec-grudzień 1920). Rozprawa doktorska napisana w 1993 r. w Instytucie Historii Uniwersytetu Wrocławskiego pod kierunkiem prof. Wojciecha Wrzesińskiego.