Абмеркаваньне:Казімер Малевіч: розьніца паміж вэрсіямі

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
галасаваньне
д →‎Галасаваньне: меркаваньне
Радок 38: Радок 38:
===Ня трэба===
===Ня трэба===
*
*

=== Нэўтральна ===

* [[Удзельнік:Zedlik|zedlik]] 19:47, 9 лістапада 2008 (UTC)
: Я не лічу сябе дастаткова абазнаным у гэтым пытаньні, таму выказвацца адносна нацыянальнай прыналежнасьці Мелевіча таксама не магу. На бягучы момант маем 2 меркаваньні на якія хоць неяк можна спаслацца: сьведчаньні ў згаданай кнізе і меркаваньне Харэўскага. Пакінем убаку пытаньне, чаго ён нарадзіўся ў Кіеве, калі радавы дом быў пад Нясьвіжам (гэта зараз не істотна), але я хацеў бы заўважыць, што Харэўскі ня кажа пра нацыянальную прыналежнасьць Малевіча (бо яна, відаць, альбо невядомая, альбо недакладая, альбо сапраўды не беларуская), а тыя зьвесткі, якія ён падае не супярэчаць у агульным выпадку любому небеларускаму паходжаньню Малевіча (можна параўнаць напрыклад з габрэямі, якія стагодзьдзямі жылі на тэрыторыі Беларусі і заставаліся габрэямі). Усе астатнія сьведчаньні могуць толькі ўскосна пацьвердзіць ужо вядомы факт, але самі па сабе яны нічога не даводзяць (напрыклад, меркаваньне пра каталіцтва: грэка-каталікоў ва Ўкраіне ня менш за 6%, рыма-каталікоў — ня менш за 0,6% [ [[uk:Релігія в Україні|крыніца]] ], тобо каталікоў ня менш за 3 мільёны чалавек). Зь іншага боку, гэту кнігу радаводу я таксама яшчэ ня бачыў. Таму пакуль нэўтральна. —[[Удзельнік:Zedlik|zedlik]] 19:47, 9 лістапада 2008 (UTC)

Вэрсія ад 22:47, 9 лістапада 2008

Казімер Малевіч - і "украінец" паводле нацыянальнасьці, ды гэта нават гучыць сьмешна... --Казімер Ляхновіч 12:10, 5 лістапада 2008 (UTC)

Каму што сьмешна гучыць, я ня ведаю. Ёсьць дакумэнтальныя факты.
Род Дароцічаў-Малевічаў мае дакумэнтальны радавод з 1604 году, жылі яны ўвесь час у Оўруцкім павеце Кіеўскага ваяв. У часы Расейскай Імпэрыі рабілі вывад праз Валынскі ДДС.
Крыніца: Родословие и предки К. С. Малевича // Малевич о себе. Современники о Малевиче. Авторы-составители И. А. Вакар, Т. Н. Михиенко. Т. 1. Москва, 2004. С. 372-385. — W.V.-S. 18:11, 5 лістапада 2008 (UTC).
Мяркую, лепш пазначыць і гэтую крыніцу, што ён украінец; і тую крыніцу, што ён беларус. А дзе лухта хай вырашае сам чытач. --Ліцьвін 18:38, 5 лістапада 2008 (UTC)
Мы ня будзем параўноўваць двухтомную працу спэцыялістаў, прысьвечаную Малевічу (з надрукаванымі радаводнымі дакумэнтамі і архіўнымі спасылкамі), з газэтным артыкулым журналісткі. Прашу ня ўносіць абсурдных правак датычных нібыта беларускай нацыянальнасьці Казімера Малевіча. — W.V.-S. 22:44, 5 лістапада 2008 (UTC).
Неверагодна! Практычна ўсюды напісана, што ён нарадзіўся ў сям'і выхадцаў з Польшчы. Вось тутака напрыклад нічога не напісана пра гэта (што ён украінец і з шляхты). А ў вас ёсьць гэтая кніга? --Ліцьвін 23:40, 5 лістапада 2008 (UTC)
Трэба разумець, што паляк, як і ўкраінец з такім прозьвішчам ну ніяк ня можа быць. Ды і сьцьвярджэньне, што ён з сям'і выхадцаў з Польшчы хібна, бо ў тыя часы вельмі часта ўсіх выхадцаў зь Літвы (Беларусі) звалі палякамі, асабліва інтэлігенцыю. Калі ласка, калі ў вас ёсьць гэтая кніга, то напішыце сюды ўрывак дзе менавіта гаворыцца што ён з украінцаў. Загадзя дзякуй. --Ліцьвін 19:11, 6 лістапада 2008 (UTC)
Катэгорыю Беларускія мастакі і мастачкі лічу што ў любым выпадку трэба вярнуць, бо Ён працяглы час жыў і працаваў у Беларусі. --Ліцьвін 21:04, 6 лістапада 2008 (UTC)
Не ведаю, ён украінец, ці беларус, але вуж пэўна, што не расеец. Тым ня менш, расейскамоўны падзел піша менавіта так... :-( --Vasyl` Babych 20:31, 6 лістапада 2008 (UTC)
Што тутака можна адзначыць... гэта расейскі разьдзел :) Асабіста я выступаю за тое, што было да апошняй зьмены, г.зн. адлюстраваць усе магчымыя вэрсіі, бо пытаньне вельмі спрэчнае. --Ліцьвін 21:04, 6 лістапада 2008 (UTC)
Дазволю сабе прывесьці цытату спадара Ліцьвіна з Абмеркаваньне шаблёну:BLR: Кожны чалавек сам вызначае хто ён па нацыянальнасьці. Таму ня варту думаць за Казімера Малевіча без спасылак на ягоныя лісты ці запісы. --EugeneZelenko 14:47, 7 лістапада 2008 (UTC)
Калі ласка, дайце мне спасылку на ягоныя лісты ці запісы, дзе ён кажа што ён украінец. Калі ёсьць нейкае меркаваньне, лічу няправільным, што яно не павінна быць паказана тутака. --Ліцьвін 15:02, 7 лістапада 2008 (UTC)
Таксама жадаў бы каб Вы пракамэнтавалі вось гэта:

(Ракіцкі: ) “Мне падаецца, што найболей цяжкая сытуацыя з Казімерам Малевічам, які па-ранейшаму шалёна папулярны ва ўсім сьвеце. І сёньня вядзецца вострая барацьба за ягоную нацыянальна-культурную прыналежнасьць. Ваша пазыцыя?”


(Харэўскі: ) “Нам ведама, што радавы маёнтак ягоных бацькоў — Малева пад Нясьвіжам. Ведама, зь ягоных жа сьведчаньняў, што маці ягоная гаварыла па-польску, а бацька “папросту”. На моцны беларускі акцэнт Малевіча шмат хто зьвяртаў увагу. Сярод іншых — Надзея Хадасевіч, якая была ягонай вучаніцай у Смаленску і Віцебску, а затым падалася ў Францыю, дзе стала жонкай славутага мастака Фэрнана Лежэ, дый сама таго-сяго дамаглася ў мастацтве. Але самым важным для нас ёсьць віцебскі пэрыяд жыцьця і творчасьці Малевіча. Ён быў вызначальным і для яго. І для далейшай гісторыі мастацтва”., Мастацкае жыцьцё Беларусі пачатку 20 стагодзьдзя: пошук нацыянальнай самасьвядомасьці, Вячаслаў Ракіцкі, Менск

Ён быў каталіком, што вельмі дзіўна для ўкраінца. А вось тутака вельмі цікавая інфармацыя пра Севярына Малевіча. --Ліцьвін 01:41, 8 лістапада 2008 (UTC)
Вось «расейская прапаганда»: 23 февраля исполнилось 130 лет со дня рождения Казимира Малевича, белорусского и российского художника..., Правительство Нижегородской области. То, что Казимир Малевич по происхождению белорус, за рубежом знают единицы..., Минcкий Курьер. Известные белорусы Москвы.
Вось «ангельская прапаганда»: List of people from Belarus --Ліцьвін 18:19, 8 лістапада 2008 (UTC)
І адразу цытата з гэтай старонкі: «It is not limited to persons of Belarusian ethnicity; you may find Russians, Jews, Poles, Vikings, etc., in this list». --Red_Winged_Duck 18:45, 8 лістапада 2008 (UTC)
Ня бачу нічога дрэннага. Ён жыў і працаваў у Віцебску. Хутчэй за ўсё яго занесьлі ў гэты сьпіс зыходзячы з гэтага. --Ліцьвін 18:55, 8 лістапада 2008 (UTC)
«Малевіч — гэта наш сымбаль веры, і ён павінен быць расейскім» - цікавы артыкул у «Нашай Ніве». --Ліцьвін 02:12, 9 лістапада 2008 (UTC)

Галасаваньне

Перад тым як прыняць удзел у галасаваньні, калі ласка, азнаёмцеся з вышэйпрыведзеным матэрыялам.

Пытаньне: Як Вы лічыце, ці патрэба пазначыць, што Казімер Малевіч магчыма мае беларускія карані?

  • Галасаваньне праводзіцца з 09.11.2008 па 15.11
  • Арганізатар: Ліцьвін

Трэба

Ня трэба

Нэўтральна

  • zedlik 19:47, 9 лістапада 2008 (UTC)
Я не лічу сябе дастаткова абазнаным у гэтым пытаньні, таму выказвацца адносна нацыянальнай прыналежнасьці Мелевіча таксама не магу. На бягучы момант маем 2 меркаваньні на якія хоць неяк можна спаслацца: сьведчаньні ў згаданай кнізе і меркаваньне Харэўскага. Пакінем убаку пытаньне, чаго ён нарадзіўся ў Кіеве, калі радавы дом быў пад Нясьвіжам (гэта зараз не істотна), але я хацеў бы заўважыць, што Харэўскі ня кажа пра нацыянальную прыналежнасьць Малевіча (бо яна, відаць, альбо невядомая, альбо недакладая, альбо сапраўды не беларуская), а тыя зьвесткі, якія ён падае не супярэчаць у агульным выпадку любому небеларускаму паходжаньню Малевіча (можна параўнаць напрыклад з габрэямі, якія стагодзьдзямі жылі на тэрыторыі Беларусі і заставаліся габрэямі). Усе астатнія сьведчаньні могуць толькі ўскосна пацьвердзіць ужо вядомы факт, але самі па сабе яны нічога не даводзяць (напрыклад, меркаваньне пра каталіцтва: грэка-каталікоў ва Ўкраіне ня менш за 6%, рыма-каталікоў — ня менш за 0,6% [ крыніца ], тобо каталікоў ня менш за 3 мільёны чалавек). Зь іншага боку, гэту кнігу радаводу я таксама яшчэ ня бачыў. Таму пакуль нэўтральна. —zedlik 19:47, 9 лістапада 2008 (UTC)